ГО́ЛІКАЎ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 30.7.1947, г. Янаул, Башкортастан),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н., праф. (1986). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1970), дзе і працаваў з 1975. З 1994 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 1996 дырэктар Дзярж.НДІ праблем аховы інфармацыі. Навук. працы па стат. тэорыі выпрабаванняў складаных радыётэхн. комплексаў на безадмоўнасць і інфармацыйным забеспячэнні аптымальнага працэсу іх эксплуатацыі.
Тв.:
Учет априорной информации при оценке надежности. Мн., 1979 (разам з У.А.Прахарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЦЫРК.
Пабудаваны ў Гомелі ў 1972 (арх. М.Шульмейстэр, Ю.Маторын, А.Кудраўцаў, Ш.Хінчын). Кампазіцыя будынка вырашана ў выглядзе 2 чаш, павернутых адна да адной (амфітэатр і купал). Відовішчная частка складаецца з залы на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай. Асн. аб’ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце, дзе знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху стылабата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО СІ (каля 1020 — каля 1090),
кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Аўтар манахромных (выкананы чорнай тушшу) пейзажаў з выявай суровых горных ландшафтаў («Горы восенню пасля дажджу», «Ранняя вясна», «Веснавы снег у гарах Гуань», «Вёска на высокай гары»), дзе выразныя чорныя лініі абмалёўваюць дакладна перададзеныя дэталі кампазіцыі. У трактаце па жывапісе (дапоўнены і выдадзены яго сынам Го Сы) сфармуляваў асн. законы пабудовы прасторы і перспектывы ў кіт.выяўл. мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДЫЕ́НТ [ад лац. gradiens (gradientis) які крочыць], вектар, што паказвае напрамак найхутчэйшай змены скалярнай функцыі каардынат . Пазначаецца або ∇φ, дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла), , , — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат,
,
. Паняцце градыента выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОС (Grosz) Жорж [сапр.Эрэнфрыд
(Ehrenfried) Георг; 26.7.1893, Берлін — 6.7.1959], нямецкі графік і жывапісец. Вучыўся ў АМ у Дрэздэне (1909—11). Арганізатар «Чырвонай групы» мастакоў (1924),
з 1928 чл. Асацыяцыі рэв. мастакоў Германіі. Пэўны час прымыкаў да экспрэсіяністаў і дадаістаў, пісаў вострапсіхал. партрэты. Аўтар графічных цыклаў («Твар пануючага класа», 1921; «Расплата будзе!», 1922; «Новы твар пануючага класа», 1932, і інш.), якія маюць антыбуржуазную, антымілітарысцкую накіраванасць. У 1932—59 жыў у ЗША, дзе стварыў шэраг сацыяльна-паліт. карцін («Мір», 1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫШКАВЕ́Ц (Валерый Фёдаравіч) (н. 23.12.1953, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1995). Працаваў на з-дзе, у калгасе, матросам, у геолага-развед. атрадзе, на будоўлях Бураціі і Літвы. З 1989 у газ. «Полесская правда» (Пінск). Літ. дзейнасць пачаў у 1968. У лірыцы Грышкаўца (зб-кі «Час адпраўлення», 1981; «Кола буслінае», 1991) роздум над сац. і маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, разнастайнасцю жыцця чалавека з яго радасцямі і засмучэннямі, лёсам роднага краю. Перакладае на рус. мову творы бел. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЫНО́ВІЧ (Хведар Хведаравіч) (н. 14.9.1950, в. Крывічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1981). Працаваў на будоўлі, на Мінскім электратэхн. з-дзе, у рудаўпраўленні і на рамонтна-мех. заводзе ў Салігорску. З 1986 у газ. «Калійшчык Салігорска». Друкуецца з 1969. Роздум над разнастайнымі праблемамі сучаснасці і гісторыі, лёсам роднага слова, прыроды роднага краю ў зб-ках «Хлеб і соль» (1980), «Шматгалосная кветка» (1983), «Дачыненне» (1991), «Вішня цвіце» (1992), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Што я ўнуку скажу» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ТАРКА ПА́НА З ХЛО́ПАМ», «Размова пана з хлопам» («Як маешся, Сцяпане...»),
ананімны вершаваны твор бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. антыпрыгонніцкага зместу. Упершыню апубл. М.Федароўскім у кн. «Люд беларускі» (т. 3, ч. 2, 1903). Відаць, «Гутарка...» з’явілася пасля скасавання паншчыны, бо селянін на пытанне пана, чаму яго жонка не прыходзіць у двор, дзе добра плацяць за работу, адказвае: «Ужо панскі хлеб дакучыў, як нас пан добра мучыў». Твор адрозніваецца ад традыц.бел. гутарак.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус.драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’АЛАМБЕ́РА ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў дынамікі, паводле якога пры далучэнні сіл інерцыі да зададзеных (актыўных) сіл і рэакцый накладзеных сувязей атрымліваецца ўраўнаважаная сістэма сіл. Устаноўлены Ж.Д’аламберам. З Д.п. вынікае, што для кожнага пункта сістэмы
, дзе — актыўная сіла, што ўздзейнічае на дадзены пункт, — рэакцыя накладзенай сувязі (гл.Сувязі механічныя), — сіла інерцыі. Д.п. дазваляе выкарыстаць метады статыкі для рашэння задач дынамікі, напр., для вызначэння рэакцыі сувязей, калі вядомы закон руху.