СКІ́ДЗЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў вер. 1941—ліп. 1944 у г. Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-та (зліст. 1942), падп. райкомаў ЛКСМБ (звер. 1943) і КП(б)Б (зліст. 1943), у цесным кантакце са Скідзельскай раённай антыфашысцкай арганізацыяй. Складалася зпадп. арг-цый і груп у г. Скідзель, вёсках Бандары, Кашублінцы, Княжаводцы, Крушнікі, Лаўна, Хвайняны, Чарлёны (кіраўнікі М.С.Дзелянкоўскі, А.І.Зелянкоўскі, У.С.Кізевіч, Ф.І.Макарчук, А.К.Ролік, І.А.Сеўрук, І.М.Сініца, І.А.Шчасны і інш.). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, адзенне, медыкаменты, разведданыя пра фаш. гарнізоны і апорныя пункты, рух варожых падраздзяленняў па чыг. і шашэйных дарогах, удзельнічалі ў дыверсійных аперацыях партызан. У барацьбе з акупантамі загінула 13 падпольшчыкаў. У г. Скідзель у гонар падполля помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛА́ДЗЕНЬ,
складны абраз, або т.зв. машчавік з двух (дыпціх), трох (трыпціх) ці больш (паліпціх) частак-створак. Выконваецца ў тэхніках тэмпернага жывапісу, разьбы па косці або дрэве, у метале з выкарыстаннем чаканкі, філіграні, эмалі і інш.
Жывапісныя С. належаць да стараж.-візант. літургічнай традыцыі. У зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі, Адраджэння, барока пашырыліся алтарныя С., якія аб’ядноўвалі жывапіс і скульптуру (напр., С. М.Пахера ў царкве г. Санкт-Вольфганг, Аўстрыя, 1471—81); скульптурныя (напр., драўляны С. В.Ствоша ў касцёле Дзевы Марыі ў г. Кракаў, Польшча, 1477—89); жывапісныя (напр., «Алтар Ільдэфонса» П.П.Рубенса, 1632). У Расіі з 15 ст. пашыраны мініяцюрныя, медналітыя, выразаныя з дрэва ці косці С. з гравіроўкай, залатой і сярэбранай сканню (трыпціх майстра Лукіяна, 1412—13, і інш.).
На Беларусі С. меў вял. пашырэнне ў правасл. (напр., С. «Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл», 1760) і стараверскіх храмах (шматстворкавыя метал. С., аздобленыя выемчатай каляровай эмаллю 17—20 ст.).
Да арт.Складзень. Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл. Беларуская школа. 1760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРО́НЕВЫЯ КО́ЛЬЦЫ,
жаночыя ўпрыгожанні з. каляровых металаў (радзей з серабра), якія насілі каля скроняў. С.к. падтрымлівалі прычоску, іх упляталі ў валасы па некалькі штук з кожнага боку, мацавалі з дапамогай стужкі ці раменьчыка; магчыма, у некат. выпадках мацавалі ў мочцы вуха.
Паявіліся ў бронзавым веку. Лічыліся спецыфічным упрыгожаннем зах. славян 8—9 ст. У сярэдневякоўі былі пашыраны ў Візантыі і Зах. Еўропе. Ва ўсх. славян С.к. набылі асаблівую папулярнасць у 11—12 ст.; былі ўпрыгожаннем сялянак і гараджанак. На Беларусі самыя стараж. С.к. належалі сярэднедняпроўскай культуры, у жал. веку — мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры, штрыхаванай керамікі культуры. С.к. класіфікуюць паводле знешняга выгляду і тэхналагічных адзнак. Вылучаюць драцяныя, пацеркавыя, шчытковыя, прамянёвыя і блізкія да іх лопасцевыя. Прынята лічыць, што С.к. нясуць этнавызначальныя функцыі, што дае магчымасць удакладніць карту рассялення плямён (гл. ў арт.Вяцічы, Дрыгавічы, Крывічы, Радзімічы).
Літ.:
Левашова В.П. Височные кольца // Очерки по истории русской деревни X—XIII вв. М., 1967.
Скроневыя кольцыз курганнага могільніка Каласы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобл. 11—12 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ КАПЭ́ЛА АГІ́НСКАГА,
прыдворны аркестр гетмана вял.літ. Міхала Казіміра Агінскага. Існавала ў 1765?—93. Абслугоўвала паказы Слонімскага тэатра Агінскага, балі, касцельныя службы, рабіла канцэртныя паездкі. Вызначалася высокім прафес. узроўнем аркестра, своеасаблівым выканальніцкім стылем. Напачатку капэла складалася з 12 чал., з 1776 мела вял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў (53 чал.) на чале з Ю.Паўлі, А.Данезі і Я.Стэфані. Сярод музыкантаў: 24 прыгонныя (напр., Райскі, адзін з таленавітых удзельнікаў капэлы, прыгонны Радзівілаў, працаваў у Слоніме ў 1775—80) і замежныя (ням., чэшскія і італьян. спевакі, інструменталісты і дырыжоры (сярод якіх К.Чыпрыяні). Росквіт дзейнасці капэлы прыпадае на 1780. З 1-й пал. 1780 г. пачынаецца яе заняпад: паменшаў склад — многія замежныя музыканты перайшлі ў Нясвіжскую капэлу Радзівілаў. Часовы ўздым капэла і т-р перажылі ў канцы 1780 — пач. 1790-х г., аднак у 1792 у аркестры засталося ўсяго 12 музыкантаў і ён ужо не складаў маст. цэлага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМА́НЦАР Анатоль Пятровіч. (н. 4.5.1933, в. Лабачыха Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1992), праф. (1994). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). З 1954 настаўнічаў, з 1964 у БДУ (у 1994—99 заг. кафедры). Даследуе праблемы навучання і выхавання моладзі, падрыхтоўкі і развіцця творчага патэнцыялу настаўнікаў, гуманізацыі пед. працэсу у сярэдняй школе, гуманітарызацыі школьнай матэм. адукацыі і інш. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы, адзін з аўтараў канцэпцыі бесперапыннай пед. адукацыі (1991).
Тв.:
Воспитание у школьников интереса к учению. Мн., 1987 (разам з М.А.Беразовіным);
Самооценка и оценка подготовленности первокурсников к продолжению образования в вузе // Педагогика высшей и средней специальной школы. Мн., 1991. Вып. 5;
Педагогические основы преемственности в обучении школьников и студентов: теория и практика. Мн., 1995;
Гуманизация педагогического процесса в современной школе: история и современность. Мн., 2001 (разам з Л.В.Кандрашовай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́ВА Разалія Андрэеўна (н. 1.10.1946, Баку),
бел. сацыёлаг і філосаф. Д-рфілас.н. (1994). Скончыла Ленінградскі ун-т (1971). З 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. аддзела). Навук. працы па праблемах логікі і метадалогіі навук. ведаў, навукі як сац. ін-та і сферы чалавечай дзейнасці, чалавека як аб’екта і суб’екта сац. палітыкі. Распрацавала канцэпцыі сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, светапогляду як формы самасвядомасці і спосабу духоўна-практычнай дзейнасці чалавека і навук. пазнання, новыя метадалагічныя падыходы да вывучэння сац. рэальнасці, сац. стратыфікацыі і ідэнтыфікацыі асобы ў грамадстве.
Тв.:
Социально-мировоззренческие основания научного познания. Мн., 1984;
Природа социальной реальности: Бытие и познание. Мн., 1991;
Изменение социальной реальности и поведение людей. Мн., 1992;
Социальная политика суверенной Беларуси. Мн., 1996 (разам з С.А.Шавелем);
Социальная реабилитация населения, пострадавшего в результате чернобыльской аварии. Мн., 1997 (з ім жа);
Социальная структура, мобильность. идентификация. Мн., 1998 (разам з А.У.Рубанавым, С.А.Шавелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Канстанцін Мікалаевіч (31.5.1854 — пасля 1908),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1904). З дваран Мінскай губ. Скончыў 2-е Канстанцінаўскае ваен. (1872) і Міхайлаўскае артыл. (1873) вучылішчы, Міхайлаўскую артыл. (1879?) і Мікалаеўскую Генштаба (1883) акадэміі. У пач.рус.-яп. вайны 1904—05 прызначаны камендантам крэпасці Порт-Артур (з падпарадкаваннем усіх сухап. войск у Порт-Артуры). Але рэальная ўлада над войскамі належала нач. Квантунскага ўмацаванага р-на ген.-лейт. А.М.Стэселю. Разам зген.-лейт. Р.І.Кандраценкам С. ствараў і ўмацоўваў сістэму абароны, кіраваў адбіццём шэрагу штурмаў крэпасці. На ваен. савеце 29.12.1904 выказаўся за працяг барацьбы, але 2.1.1905 Порт-Артур быў здадзены Стэселем (гл. таксама «Порт-Артура абарона»). Пасля вайны разам зген. Стэселем, В.Рэйсам і А.В.Фокам аддадзены пад суд за капітуляцыю крэпасці, апраўданы. 18.3.1908 выкліканы на дуэль Фокам (прыхільнікам капітуляцыі), якога С. абвінаваціў у здрадзе. На дуэлі С. цяжка паранены, зкрас. 1908 у адстаўцы. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫК,
у беларусаў прылада для рыхлення глебы і загортвання ў яе насення. Выкарыстоўвалі часцей пры ляднай (падсечнай) сістэме земляробства ў лясных зонах. На Віцебшчыне, дзе доўга захоўвалася лядная сістэма, сеялі без папярэдняга ўзорвання, а С. або вершалінай (сукаваткай) адначасова рыхлілі глебу і засыпалі пасеянае насенне. С. рабілі з расколатых ці абчасаных яловых ствалоў, у якіх з аднаго боку пакідалі сукі даўжынёй 40—60 см. Колькасць ствалоў (5—10) была абумоўлена і таўшчынёй дрэўцаў, з якіх рабілі С., і ўмовамі працы. Для апрацоўкі цяжкіх глеб С. рабілі з больш тоўстых дрэўцаў з мацнейшымі сукамі. Ствалы даўжынёю каля метра прывязвалі дубовымі, лазовымі, бярозавымі віткамі да дзвюх папярочных планак, радзей прыбівалі цвікамі. Два крайнія ствалы былі на 1—1,5 м даўжэйшыя за сярэднія. Яны ўтваралі аглоблі, за якія чаплялі пастронкі. С. бытаваў на Беларусі паўсюдна, за выключэннем Гомельшчыны, да пач. 20 ст.; часам яго выкарыстоўвалі замест бараны. У некат. мясцовасцях, асабліва на Віцебшчыне, 7—10-ствольнымі С. баранавалі бульбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГІРО́Ў Іван Міхайлавіч (4.5.1793, Масква — 21.12.1868),
рускі этнограф, фалькларыст, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1814), з 1826 праф. у ім. Сабраў, пракаменціраваў і апублікаваў багаты матэрыял па рус. лубачных малюнках, прыказках і прымаўках. Апісаў рус.нар. святы і абрады, з выкарыстаннем для параўнання слав. і зах.-еўрап. крыніц, найб. поўна — бел.этнагр. друкаваныя і рукап. матэрыялы, якія дасылалі яму В.Р.Анастасевіч, В.М.Бадзянскі і інш. Асабліва многа каштоўных звестак, сабраных па анкеце З.Я.Даленгі-Хадакоўскага студэнтамі Віленскага ун-та, перадаў яму І.М.Лабойка. Сябраваў з Даленгам-Хадакоўскім, кансультаваўся з ім па пытаннях гісторыі, этнаграфіі і фальклору бел. народа, карыстаўся яго архівам. Багаты матэрыял па этнаграфіі, гісторыі і фальклоры Беларусі змясціў у працы «Рускія простанародныя святы і прымхлівыя абрады» (вып. 1—4, 1837—39).
Літ.:
Ивановский А. И.М.Снегирев и дневник его воспоминаний, 1821—1865. СПб., 1871;
Пыпин А.Н. История русской этнографии. Т. 1. СПб., 1890.
літоўскі пісьменнік. Д-рфілас.н. (1924). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1916—18), скончыў Мюнхенскі ун-т (1924). У 1924—40 выкладаў у Каўнаскім (з 1932 праф.), у 1940—43 і з 1945 у Вільнюскім ун-тах. У 1943—45 вязень канцлагера ў Штутгофе. Друкаваўся з 1911 У зб-ках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) сімвалісцкія матывы адзіноты, кахання, прыроды. У гіст. драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947) і інш. праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыят. абавязку; у гуманіст. плане паказана сувязь асобы з гісторыяй народа; сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар кн. мемуараў пра Штутгоф «Лес багоў» (1945), прац па фалькларыстыцы, гісторыі л-ры і тэатра. Перакладаў творы рус. і інш. аўтараў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Вольскі.