СРУО́ГА (Sruoga) Баліс (2.2.1896, в. Байбокай Панявежскага пав., Літва — 16.10.1947),
літоўскі пісьменнік. Д-р філас. н. (1924). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1916—18), скончыў Мюнхенскі ун-т (1924). У 1924—40 выкладаў у Каўнаскім (з 1932 праф.), у 1940—43 і з 1945 у Вільнюскім ун-тах. У 1943—45 вязень канцлагера ў Штутгофе. Друкаваўся з 1911 У зб-ках паэзіі «Сонца і пясок» (1920), «Сцежкамі багоў» (1923) сімвалісцкія матывы адзіноты, кахання, прыроды. У гіст. драмах «У цені волата» (1932), «Страшная ноч» (1935), «Доля перадсвітальная» (1945), «Казімір Сапега» (1947) і інш. праблемы дзяржаўнасці Літвы, патрыят. абавязку; у гуманіст. плане паказана сувязь асобы з гісторыяй народа; сцэнічная канфліктнасць спалучаецца з псіхалагізмам і паэтычнасцю вобразаў герояў. Аўтар кн. мемуараў пра Штутгоф «Лес багоў» (1945), прац па фалькларыстыцы, гісторыі л-ры і тэатра. Перакладаў творы рус. і інш. аўтараў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Вольскі.
Тв.:
Рус. пер. — В тени исполина: Драмы. Вильнюс, 1968.
А.П.Лапінскене.
т. 15, с. 124
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)