у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 2 км на ПнУ ад в. Глаты, за 6 км на Пн ад г.п. Расоны. Пл. 2,03 км², даўж. 5,45 км, найб.шыр. 940 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 14,8 км. Пл. вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай лопасцевай формы, выцягнута з З на У. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 2—4 м, на Пд 5—9 м, на Уда 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Месцамі на Пн і Пд пойма шыр. 30—200 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае даглыб. 2,5—3 м. Праз возера цячэ р.Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае. Упадае р. Рудня і 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 далют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг. аддзела Бел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Пскоўскай вобл. Расіі, у бас.р. Обаль, за 4 км на З ад г.п. Езярышча, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 1,56 км², даўж. 2,83 км, найб.шыр. 780 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км. Пл. вадазбору 4,49 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў, злучаных вузкім пралівам: невял. акруглага ўсх. і выцягнутага з Пн на Пд заходняга. Схілы катлавіны на Пдвыш.да 30 м, стромкія, на ПнЗ 5—7 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам. На Пн і Пд тэраса выш. 1 м. Берагі пераважна сплавінныя, на Пд, ПдУ і ПнЗ нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шыр. ад 50 да 300 м, месцамі забалочаная, парослая лесам. Дно плоскае, сапрапелістае. Востраў пл. 0,1 га. Зарастае па ўсёй плошчы. Выцякае ручай Чарнуля (злучае з воз. Іса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКАГА ХРЫБЕ́Т, ланцугі Чэрскага,
горная сістэма ў Рэспубліцы Саха (Якуція) і Магаданскай вобл.
Расіі. Распасціраецца ад ніжняга цячэння р. Яна да вярхоўяў р. Калыма на 1500 км, шыр.да 400 км. Гал. хрыбты: Хадаранья, Тас-Хаяхтах, Чэмалгінскі, Курундзя, Чыбагалахскі, Баронг і інш.Найвыш.г. Перамога (3147 м). Утвораны сістэмай асобных хрыбтоў, масіваў, пласкагор’яў і міжгорных упадзін-грабенаў. Пераважаюць сярэдневышынныя горы. Найб. ўпадзіны Мома-Селеняхская, Туастахская. Горная сістэма складзена з метамарфічных парод пратэразою і ніжняга палеазою, сланцаў і пясчанікаў мезазою, прарваных інтрузіямі юрскіх гранітаў. Больш за 350 ледавікоў, агульная пл. 157 км²; формы мярзлотнага рэльефу. Радовішчы золата, волава, кам. вугалю. Схілы гор укрыты лістоўнічнай тайгой. Вышэй мяжы лесу (650 м на Пд, 250—400 м на Пн) пояс кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, горнай тундры; на вяршынях найб. высокіх хрыбтоў камяністыя пустыні. У далінах рэк гаі з таполі і чазеніі. Хрыбет названы ў гонар І.Дз.Чэрскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРДЭ́Н (Chardin) Жан Батыст Сімеон (2.11.1699, Парыж — 6.12.1779),
французскі жывапісец. Вучыўся ў П.Ж.Каза, Н.Н.Куапеля і Ж.Б.Ванлао, у Парыжы. Раннім творам уласцівы дэкар. эфектнасць і сюжэтная займальнасць. Да 1730-х г. выпрацаваў уласную манеру, якая вылучаецца высакароднай стрыманасцю, яснасцю і прастатой. Яго жанравыя палотны прасякнуты тонкім лірызмам, сцвярджэннем годнасці людзей «трэцяга саслоўя»: «Разносчыца» (1739), «Ранішні туалет» (1741), «Малітва перад абедам» (1744). Партрэтам уласцівы жыццёвая непасрэднасць і задушэўнасць: «Хлопчык з ваўчком» (1738), «Партрэт жонкі» (1775). Як майстар нацюрморта, ствараў кампазіцыі са сціплым наборам прадметаў, якія вылучаюцца прадуманасцю пабудовы, матэрыяльнасцю і мяккасцю жывапіснай фактуры: «Люлькі і збан» (каля 1760—63), «Нацюрморт з атрыбутамі мастацтваў» (1766). Жывапісу Ш. ўласцівы адзінства серабрыста-шэрага і карычняватага тонаў, багацце рэфлексаў і ледзь улоўных адценняў, якія гарманізуюць пераходы ад святла да ценю.
Літ.:
Якимович А.К. Шарден и французское Просвещение. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВА (Jawa),
востраў у групе Вялікіх Зондскіх астравоў Малайскага архіпелага; тэр. Інданезіі. Пл. 126,5 тыс.км². Даўж. больш за 1000 км. Адзін з самых густанаселеных раёнаў зямнога шара (113,6 млн.чал., 1994). Берагі слаба парэзаныя. Гарысты. Больш за 100 вулканаў (30 дзеючых, выш.да 3676 м), размешчаных уздоўж восі вострава. На Пн узгорыстая раўніна. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Т-ра паветра на працягу года на ўзбярэжжы 26—27 °C, у гарах 9—18 °C. Ападкаў 1—2 тыс.мм на раўнінах да 5—6 тыс.мм за год у гарах. Вечназялёныя і лістападныя трапічныя лясы, на вяршынях гор — хмызнякі і лугі, на У — саванныя рэдкалессі. Нац. паркі — Балюран, Гунунг-Гедэ-Пангранга, Уджунг-Кулон; некалькі рэзерватаў. На раўнінах вырошчваюць рыс, кукурузу, цукр. трыснёг, какосавыя, пальмы, каўчуканосы. Радовішчы нафты, серы, руд марганцу, золата. Гал. гарады — Джакарта, Бандунг, Сурабая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦВЯ́ГІ, ятвягі, судовы, судзіны,
група зах.-балцкіх плямён, якія ў 1-м — пач. 2-га тыс.н.э. жылі на тэр. паміж Нёманам на У, р. Нараў і Вял. Мазурскімі азёрамі на 3. Даследчыкі Е.Антаневіч, Ф.Д.Гурэвіч, А.Камінскі, Г.Лаўмянскі тэрыторыю Я. абмяжоўвалі раёнамі Сувалкаў і найбліжэйшымі да іх землямі; Ю.У.Кухарэнка, В.В.Сядоў і інш. ў склад яцвяжскай тэр. ўключаюць Падляшша, Берасцейскую зямлю і частку Верхняга Панямоння. Сядоў лакалізуе яцвяжскае племя дайнова на правабярэжжы Верхняга Нёмана. Упершыню Я. ўпамінаюцца ў рус. летапісах у 10 ст. Сярод пасольства Русі ў Візантыі пад 944 названы «ятвяг Гунарев». Да 983 адносіцца першае паведамленне пра ваенны паход кіеўскага кн. Уладзіміра на яцвяжскія землі. Апошнія звесткі пра Я. у рус. летапісах датуюцца сярэдзінай 13 ст., у польскіх храністаў — 15—16 ст.Асн.археал. помнікі, звязаныя з Я., — каменныя курганы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШМА (араб.),
асадкава-метамарфагенная тонка- або скрытакрышт. шчыльная горная парода. Складзена з тонказярністых агрэгатаў кварцу і афарбавана аксідамі і гідраксідамі жалеза і інш.мінер. прымесей у чырв., жоўты, зялёны, карычневы, шэры, белы і інш. колеры. Адрозніваюць дэкар. тыпы Я.: аднародныя, плямістыя, палоскавыя (плоскапаралельныя і хвалістыя), стракатыя («паркалёвыя» і «парчовыя»), брэкчыяпадобныя і пейзажныя (утвараюцца пры перакрышталізацыі і метасаматозе першасных сургучных і інш. аднародных Я.). Выкарыстоўваецца як вырабны камень у ювелірнай справе, як тэхн. камень (апорныя прызмы, ступкі, матрыцы і інш.), у гемалогіі і каменярэзнай справе. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Індыі, Венесуэле, на Украіне і інш. У гемалогіі і каменярэзнай справе да Я. адносяць яшмоіды і яшмападобныя пароды, блізкія да іх па фіз. уласцівасцях і дэкаратыўнасці (акварцаваныя туфіты зеленакаменных тоўшчаў, халцэдонавыя і кварц-халцэдонавыя гідратэрмальна-метасаматычныя ўтварэнні базальтавых тоўшчаў, кварц-палевашпатавыя кантактавыя рагавікі, кіслыя эфузіўныя пароды — фельзіты і фельзітавыя парфіры.
Культ.-асв. ўстановы (побач з тэатральна-відовішчнымі) з’яўляюцца адным з асн. відаў устаноў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Ім належыць важнае месца ў сістэме ідэйна-паліт., сац.-эканам. і духоўнага выхавання грамадзян, развіцці творчых здольнасцей і арганізацыі вольнага часу насельніцтва, расшырэння міжнац. і міжнар.культ. сувязей. Прыярытэтныя кірункі іх дзейнасці: зберажэнне і ўзбагачэнне здабыткаў бел.нац. культуры, падтрымка сац.-прэстыжных маст. каштоўнасцей бел. культуры і далучэнне да іх падрастаючага пакалення, забеспячэнне разнастайнасці культ. жыцця і культ. інавацый, розных магчымасцей доступу дакульт. каштоўнасцей прадстаўнікоў розных сац. груп. Паводле характару дзейнасці яны падзяляюцца на клубныя ўстановы, бібліятэкі, музеі, паркі культуры і адпачынку, метадычныя цэнтры нар. творчасці (культ.-асветнай работы) і інш. Прававое іх становішча, парадак і формы дзейнасці вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» ад 18.5.2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІВА́ННЕ,
лячэбна-прафілактычная водная працэдура для загартоўвання арганізма; назначаецца таксама ў пачатку водалячэння. Абліванне праводзяць 2—3 мін кожны дзень на працягу 4—6 тыдняў, паступова зніжаючы т-ру вады з 34—33 °Cда 22—20 °C. Потым усё цела расціраюць сухой, лепш нагрэтай прасціной.