ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 да лют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг. аддзела Бел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ВЕР (Shever) Джон (27.5.1912, г. Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 19.6.1982),
амерыканскі пісьменнік. Працаваў у перыяд. выданнях. Літ. дзейнасць пачаў у 1930-яг.псіхал. апавяданнямі. У дылогіі «Сямейная хроніка Уопшатаў» (1957) і «Скандал у сям’і Уопшатаў» (1964), сатыр. рамане «Булет-Парк» (1969), зб.апавяд. і навел «Гісторыі Джона Чывера» (1978), аповесці «Ну проста райскі куток» (1982) крызіс «грамадства спажывання», катастрафічныя сац. і маральныя тэндэнцыі ў амер. рэчаіснасці. Паэтыка Ч. адметная спалучэннем дакладнасці фактаў і дэталей, каларытнасці персанажаў, псіхалагізму з элементамі ўмоўнасці і прытчавасцю.
Тв.:
Рус.пер. — Исполинское радио М., 1962;
Ангел на мосту. М., 1966;
Прощай, брат. Л., 1983;
Семейная хроника Уопшотов... М., 1983.
Літ.:
Мендельсон М.О. Социально-критические мотивы в творчестве Беллоу, Апдайка и Чивера // Проблемы литературы США XX в. М., 1970;
Олдридж Дж. Джон Чивер и облегченная форма трагедии // Олдридж Дж. После потерянного поколения: Пер. с англ.М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГРЫ́Н Іван Пятровіч (н. 10.4.1931 в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, паэт.Канд.філал.н. (1968). Скончыў БДУ (1955). Працаваў настаўнікам, у 1961—91 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1959. Даследуе праблемы развіцця бел. прозы, узаемадзеянне фальклору і л-ры. Сааўтар кніг «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове; 1981, на бел. мове), «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978). Складальнік зб. «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976), анталагічнага зб. апавяданняў пісьменнікаў «Маладняка» «Веснаход» (1987). Аўтар паэт. зб-каў «Капеж» (1992), «Трыба», «Бераг» (абодва 1998), «Люблю вясну» (2000), «Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак», «Пялёсткі полымя» (абодва 2001).
Тв.:
Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед. акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭ Браніслаў (7.10.1834, Лакрыст каля г. Дынан, Францыя — 18.2.1904),
дзеяч рэв. руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-яг. Скончыў інж. школу ў Парыжы (1855). З 1860 інжынер на буд-ве Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, вёў рэв. прапаганду сярод сялян Гродзенскай губ., стварыў Беластоцкую рэв. арг-цыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на нар. масы, на рэв. саюз з рус. і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітац. л-ры на бел. мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). З ліп. 1862 чл.Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідэраў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К.Каліноўскага. 23.12.1862 арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць, потым высланы ў Сібір, дзе супрацоўнічаў з нарадавольцамі. З 1891 у Галіцыі, перакладаў на польск. мову творы М.Някрасава, А.Пушкіна. Аўтар успамінаў «Сем гадоў у Шлісельбургу» (1893) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМАВЫ́Я АТРА́ДЫ (ням. Sturmabteilungen, скарочана SA),
паўваенныя злучэнні Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі ў 1921—45. Напачатку выкарыстоўваліся А.Гітлерам як ударная дапаможная сіла пры правядзенні прапагандысцкіх кампаній. З 1923 іх (каля 2 тыс.чал.) узначальваў Г.Герынг. Пасля «піўнога путчу» 1923 забаронены, у 1925 адноўлены і сталі масавай арг-цыяй (сац. база — моладзь, беспрацоўныя і інш.). З 1931 узмацнілася іх берлінская арг-цыя на чале з яе нач. штаба Э.Ромам (Рэм). З прыходам да ўлады ў Германіі нацыстаў (1933) Ш.а. — гал. інструмент іх тэрору (у Прусіі з 22.2 да 2.8.1933 выкарыстоўваліся як «дапаможная паліцыя»). У выніку забойства Рома (30.6.1934) і інш. кіраўнікоў, якія прэтэндавалі на лідэрства ў нацысцкай партыі, страцілі паліт. значэнне на карысць СС; іх колькасць паменшылася з 4,5 млн. ў чэрв. 1934 да 1,2 млн.чал. у 1938. Пасля разгрому герм. фашызму (1945) Ш.а. забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Сяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасова нач.СКБ з доследнай вытв-сцю). З 1986 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разам з У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Металлополимерные зубчатые передачи. Мн., 1981 (разам з У.А.Белым, В.Я.Старжынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСІТО́Н (ад лац. excito узбуджаю),
электроннае ўзбуджэнне ў крышталі, якое ажыццяўляе перанос энергіі (а не зараду). Паняцце «Э.» увёў Я.І.Фрэнкель у 1931 для тлумачэння адсутнасці фотаправоднасці ў некаторых крышт. дыэлектрыках пры паглынанні імі фатонаў. Эксперыментальна Э. выявіў рас. вучоны Я.Ф.Грос у 1951.
Энергія фатона, які вылучаецца пры выпраменьвальным распадзе Э., меншая за шырыню забароненай энергет. зоны крышталя. Адрозніваюць Э. малога і вял. радыусаў. Э. малога радыуса (эксітон Фрэнкеля) адпавядае пераход аднаго з атамаў (ці малекул) крышталя ва ўзбуджаны электронны стан і міграцыя гэтага ўзбуджэння ад аднаго атама да другога. Э. вялікага радыуса (эксітон Ванье—Мота) — вадародападобны звязаны стан электрона і дзіркі, якія знаходзяцца на розных атамах (ці ў розных элементарных ячэйках крышталя). Паняцце «Э.» выкарыстоўваецца для тлумачэння фотаправоднасці, люмінесцэнцыі, утварэння атамных дэфектаў крышт. рашоткі пры распадзе электронных узбуджэнняў.
Літ.:
Захарченя Б.П. Открытие экситонов // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФІО́ПСКАЕ ПІСЬМО́,
складовае пісьмо, якое ўзнікла на аснове кансанантна-фанемаграфічнага пісьма паўд.-аравійскіх плямён, што пад націскам араб. заваёўнікаў перасяліліся ў Афрыку і ўтварылі Аксумскае царства. Ран. ўзоры Э.п. захаваліся ў выглядзе стараж. надпісаў. Напачатку галосныя ў Э.п. не абазначаліся, але паступова пад грэч. уплывам кансанантна-фанемаграфічныя знакі ператварыліся ў складовыя. Канчаткова сістэма Э.п. склалася ў 13 ст., захоўваецца і цяпер. У Э.п. 26 асн. знакаў, кожны з якіх мае 7 графічных варыянтаў, што адпавядаюць спалучэнням зычнага гука з адным з 7 галосных (ă, ā, ě, ē, u, i, o). Напрамак радка — злева направа (напачатку было наадварот). Словы аддзяляюцца двукроп’ем. З пач. 2-га тыс.н.э. Э.п. абслугоўвае амхарскую мову Эфіопіі, цяпер таксама мовы тыгрэ і тыгрынья.
Літ.:
Крачковский И.Ю. Введение в эфиопскую филологию. М., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́БЛАЧКАЎ Павел Мікалаевіч (14.9.1847, с. Жадаўка Пензенскай вобл., Расія — 31.3.1894),
рускі вынаходнік у галіне электратэхнікі, ваен. інжынер і прадпрымальнік. Скончыў Мікалаеўскае інж. вучылішча (1866) і Тэхн. гальванічную ўстанову (Пецярбург, 1869). Ваен. службу праходзіў у Кіеве. Пасля адстаўкі пераехаў у Маскву, дзе з 1873 нач. службы тэлеграфа Маскоўска-Курскай чыгункі. Асн. вынаходка — эл. свечка («свечка Я.») — эл. дугавая лямпа без рэгулятара адлегласці паміж вугальнымі электродамі (1875; запатэнтавана ў Парыжы, 1876). Сканструяваў эл. машыну пераменнага току для сілкавання свечкі, дынамамашыны, гальванічныя элементы і інш.; вынайшаў трансфарматар (1876), з дапамогай якога вырашыў праблему адначасовага ўключэння ў эл. ланцуг некалькіх лямпаў. У 1879 выказаў ідэю цэнтралізаванага вырабу эл. энергіі і перадачы яе па сетках да месца спажывання; арганізаваў «Т-ваэл. асвятлення П.М.Яблачкаў-вынаходнік і К°» і электрамех. з-д у Пецярбургу.