ХО́ЦІМСКІ Міхаіл Васілевіч (27.2.1903, г.п. Шарашова Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 25.11.1986),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ВЦВК (1925), бранятанк. курсы ўдасканалення камсаставу (1932), Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА (1937). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Удзельнік баёў пад Масквой, Варонежам, Сталінградам, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы. Механіз. брыгада на чале зпалк. Х. у час Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 з баямі прайшла ад р. Вісла да р. Одэр, вызваліла больш за 300 нас. пунктаў, нанесла праціўніку значны ўрон у баявой тэхніцы і жывой сіле. Да 1952 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Пружаны Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁРН, сліва калючая (Prunus spinosa),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца на палянах, узлесках і ярах; занесены ў Чырв. кнігу.
Калючы куст, радзей дрэўца выш. 4—8 м. Лісце прадаўгавата-авальнае, зубчаста-пальчатае, цёмна-зялёнае, матавае, скурыстае. Кветкі белыя, дыям. да 2 см, адзіночныя, распускаюцца да паяўлення лісця. Плод — чорна-сіняя, з шызым налётам касцянка. Плады з глыбокай старажытнасці ўжываліся ў ежу, маюць 5,5—8,8% цукроў (глюкоза і фруктоза), 0,8—2,8% арган.к-т. Выкарыстоўваюцца ў сушаным і перапрацаваным (варэнне) выглядзе, з іх атрымліваюць (як і з каранёў) фарбу. Драўніна прыдатная для дробных вырабаў. Культывуюць як прышчэпу (зіма- і засухаўстойлівы). Меданосная, дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІКАВЕ́НКА Анатоль Герасімавіч (н. 6.6.1952, в. Новая Алешня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1995). Засл. юрыст Беларусі (2002). Скончыў БДУ (1977). З 1981 пам. прэзідэнта АН Беларусі. У 1986—89 і з 1992 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1995 заг. лабараторыі Н.-д. цэнтра праблем дзярж. кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзярж. кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, адначасова праф. у БДУ. Навук. працы па гісторыі дзяржавы і тэорыі права.
Тв.:
Начальник и подчиненный: Правовые аспекты служебных отношений. Мн., 1984;
Кадровая политика в условиях перестройки. Мн., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Павел Андрэевіч (н. 1.1.1940, в. Побалава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-медык у галіне хвароб вуха, горла, носа. Д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1963). З 1970 у Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арг-цыі працы інвалідаў. З 1975 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 1989 у Бел.мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова гал. отарыналарынголаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па праблемах захворванняў вуха, горла, носа (дыягностыка, кансерватыўнае і хірург. лячэнне, экспертыза, прафілактыка, рэабілітацыя).
англійскі артыст балета, балетмайстар. Вучань М.Рамбер. З 1930 працаваў у трупах «Бале Рамбер», «Вік-Уэлс бале», «Лондан бале» (адзін з заснавальнікаў), «Амерыкан бале тыэтр» (адзін з кіраўнікоў), Каралеўскім швед. балеце і інш. Заснавальнік т.зв. псіхал. балета, у якім побач з класічным танцам выкарыстаў сродкі танца мадэрн. Сярод пастановак: «Бэзавы сад» на муз. Э.Шасона (1936; адначасова выканаў партыю Мужчыны ў яе мінулым), «Змрочныя элегіі» на муз. Г.Малера (1937), «Вогненны слуп» на муз. А.Шонберга (1942), «Рамэо і Джульета» на муз. Ф.Дыліуса (1943), «Вандруючы рыцар» на муз. Р.Штрауса (1968), «Лісце вяне» на муз. А.Дворжака (1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮНТ (Zündt, Zinck, Zintt, Zyndler, Zynndt, Zynnth) Маціс (Мацей; 1498? — 25.2.1572), нямецкі гравёр, ювелір. Працаваў у Нюрнбергу. Выканаў вял. колькасць гравюр (геагр. карты, партрэты гіст. асоб, сцэны значных паліт. падзей, віды гарадоў, алегорыі па матывах міфалагічных і біблейскіх сюжэтаў, гербы, экслібрысы і інш.). У 1567—68 з малюнка І.Адэльгаўзера выканаў гравюру, якая ілюструе прыём у Гродне Жыгімонтам II Аўгустам паслоў Івана IV (т.зв. гравюра Гродна). Гравюра (памеры 103 × 35,3 см) мае панарамную выяву забудовы аднаго з найбуйнейшых бел. гарадоў сярэдзіны 16 ст., адлюстроўвае некат. дэталі гар. побыту. У 17—18 ст.з яе неаднаразова рабілі паўторы (менш падрабязныя ў параўнанні з арыгіналам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮРЭ́Н (Turenne) Анры дэ Ла Тур д’Авернь (La Tour d’Auvergne) віконт дэ (11.9.1611, г. Седан, Францыя — 27.7.1675),
французскі палкаводзец, маршал (1643), гал. маршал Францыі (1660). Сын герцага Буйёнскага (аднаго з правадыроў гугенотаў), унук Вільгельма Аранскага. З 1620 у галандскай арміі, вывучаў ваен. справу пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі прынца Морыца Аранскага. З 1630 на франц.ваен. службе. У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 камандаваў франц. арміяй у Германіі, дзе атрымаў шэраг перамог. У 1648—51 удзельнічаў у Фрондзе, але ў маі 1651 перайшоў на бок караля і ўзначаліў армію, накіраваную супраць франдзёраў. Узначальваў франц. армію ў войнах з Іспаніяй (1667—68) і Нідэрландамі (1672—78). Забіты ў баі. Аўтар твораў па ваен. тактыцы і мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́К Аркадзь Аляксандравіч (н. 12.7.1955, г. Крамянчуг, Украіна),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це надзейнасці машын, з 1992 у Бел.эканам. ун-це, з 2000 у Міжнар. ін-це прац. і сац. адносін (праф.). Навук. працы па матэм. тэорыі надзейнасці. Пабудаваў тэорыю дамінавання манатонных графаў, распрацаваў універсальныя камбінаторныя метады ў матэм. тэорыі надзейнасці, на аснове якіх вырашаны некалькі адкрытых задач аб алгарытмічнай складанасці вылічэння і ацэнкі паліномаў надзейнасці гіперграфаў з зададзенымі структурнымі ўласцівасцямі.
Тв.:
К гипотезе Литтла о планарных графах // Весці АНБССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1980. № 2;
Структурно-сложные системы с пороговой живучестью // Дискретная математика. 1999. Т. 11, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУГА́ЕЎ Леў Аляксандравіч (16.10.1873, Масква — 23.9.1922),
расійскі хімік, стваральнік навук. школы па хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1895 заг.хім. аддзялення Бактэрыял. ін-та ў Маскве. З 1904 праф. Маскоўскага тэхн. вучылішча, у 1908—22 — С.-Пецярбургскага ун-та. Заснавальнік і дырэктар (з 1918) Ін-та па вывучэнні плаціны і інш. высакародных металаў. Навук. працы па хіміі тэрпенаў; распрацаваў метад вызначэння рухомых атамаў вадароду ў арган. злучэннях. Адкрыў і вывучыў анамальную вярчальную дысперсію арган. малекул з 2 асіметрычнымі цэнтрамі. Адкрыў адчувальныя аналіт. рэакцыі на металы VIII групы перыяд. сістэмы элементаў (1906). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Бел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар па навук. рабоце. З 1992 гал. спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.