ЧУГА́ЕЎ Леў Аляксандравіч (16.10.1873, Масква — 23.9.1922),
расійскі хімік, стваральнік навук. школы па хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1895 заг.хім. аддзялення Бактэрыял. ін-та ў Маскве. З 1904 праф. Маскоўскага тэхн. вучылішча, у 1908—22 — С.-Пецярбургскага ун-та. Заснавальнік і дырэктар (з 1918) Ін-та па вывучэнні плаціны і інш. высакародных металаў. Навук. працы па хіміі тэрпенаў; распрацаваў метад вызначэння рухомых атамаў вадароду ў арган. злучэннях. Адкрыў і вывучыў анамальную вярчальную дысперсію арган. малекул з 2 асіметрычнымі цэнтрамі. Адкрыў адчувальныя аналіт. рэакцыі на металы VIII групы перыяд. сістэмы элементаў (1906). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.