МАН (Mann) Генрых (27.3.1871, г. Любек, Германія — 12.3.1950),
нямецкі пісьменнік. Брат Т.Мана. Вучыўся ў Берлінскім ун-це. З 1933 у эміграцыі ў Францыі, з 1940 — у ЗША. З 1949 прэзідэнт АМ ГДР. Друкаваўся з 1893. У ранніх творах выявіўся ўплыў класічных традыцый ням. і франц. л-р, мадэрнісцкіх кірункаў (трылогія «Багіні, або Тры раманы герцагіні Асі», 1903). У гратэскава-сатыр. форме паказаў драпежніцкую сутнасць імперыял. Германіі часоў Вільгельма II (рэаліст. раманы «У зямлі запаветнай», 1900; «Настаўнік Гнус, або Канец аднаго тырана», 1905; «Маленькі горад», 1909, і інш.). У трылогіі «Імперыя» («Вернападданы», 1914; «Бедныя», 1917; «Галава», 1925) праблемы фарміравання вернападданніцкай свядомасці, суіснавання ў адной асобе раба і тырана, на шырокім сац. фоне выкрыў герм. шавінізм і мілітарызм. Бесчалавечнасць тагачаснага грамадства рэзка крытыкаваў у раманах «Маці Марыя» (1927), «Яўгенія, або Эпоха бюргерства» (1928), «Сур’ёзнае жыццё» (1932) і інш. Вяршыня позняй яго творчасці — гіст. дылогія «Юнацтва караля Генрыха IV» (1935) і «Сталасць караля Генрыха IV» (1938), у якой увасоблена канцэпцыя дзейснага гуманізму. Аўтар п’есы «Мадам Легро» (1913), антыфаш. публіцыстычных зб-каў «Нянавісць» (1933), «Настане дзень» (1936), «Мужнасць» (1939), рамана пра антыфаш. рух у Чэхаславакіі «Лідзіцы» (1943), кн. мемуараў «Агляд стагоддзя» (1946), літ.-крытычных артыкулаў і інш. Яго паэтыка адметная дакладнай характаралагічнай дэталлю, моўнай выразнасцю, багаццем шён-«шыльдаў». Нац. прэмія ГДР 1949.
Тв.:
Рус.пер. — Соч.Т. 1—8. М., 1957—58;
В защиту культуры: Сб. ст.М., 1986.
Літ.:
Знаменская Г.Н. Генрих Манн: Критико-биогр. очерк. М., 1971;
Лявонава Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусвет. літ. другой паловы XIX—XX стст. Мн., 1998.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Літвы (1975). Нар. пісьменнік Літвы (1978). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Першы зб. вершаў «Прашу слова» (1955). У паэме «Дваццатая вясна» (1956, Дзярж. прэмія Літвы 1957) жыццё літ. моладзі ў пасляваен. перыяд; паэма «Кроў і попел» (1960) пра трагічны лёс спаленай гітлераўцамі вёскі. Маральныя праблемы, жыццё і лёсы сучаснікаў у цэнтры аповесці «Сасна, якая смяялася» і «Публіцыстычнай паэмы» (абедзве 1961), зб-каў вершаў «Рукі, якія дзеляць хлеб» (1963), «Драўляныя масты» (1966), «Палымнеючы куст» (1968), «Ласкавае дакрананне жыцця» (1978), «Будзь і блаславі» (1980), «Адзіная зямля» (1984), «Вершы з дзённіка» (1993), «Крок» (1998) і інш.Драм.трылогія «Міндаўгас» (1968, Дзярж. прэмія Літвы 1969), «Сабор» (1971), «Мажвідас» (1977), зб. «Шэсць паэм» (1973) пра гіст. мінулае літ. народа. Аўтар драм. паэм «Паэма Праметэя» (1973), «Ікар» (паст. 1981), аповесці «Даўкантас» (1984), кн. эсэ «Дзённік, што не мае датаў» (1981), «Еднасць ракі, якая цячэ» (1995), паэзіі для дзяцей. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Г.Бураўкін, В.Вітка, А.Вольскі, С.Грахоўскі, Х.Жычка, А.Звонак, В.Лукша, Л.Луцкевіч, П.Марціновіч, У.Паўлаў, А.Разанаў, Я.Семяжон, Я.Сіпакоў, М.Танк, Н.Тулупава, У.Шахавец і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Трава і камень. Мн., 1981;
Дзённік, што не мае датаў // Братэрства, 83. Мн., 1983;
у кн.: Поціск рукі. Мн., 1991;
у кн.: На зорных шляхах. Мн., 1991;
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1985;
Книга поэм. М., 1978;
Жизнь, сладкий июль. М., 1982.
Літ.:
Ланкутис Й. Поэтический мир Юстинаса Марцинкявичюса. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР «ДЗЕ́-Я?».
Засн. ў 1987 у Мінску як тэатр-студыя пад кіраўніцтвам М.Трухана і В.Баркоўскага. З 1992 сучасная назва. Маст. кіраўнік Трухан (да 1999). У рэпертуары т-ра студыйнага перыяду драма «Шрамы» Я.Шабана, казка «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, камедыі «Андантэ» і «Кватэра Каламбіны» Л.Петрушэўскай, драм.трылогія «Эцюды памяці зямлі Беларускай» («Роспач») паводле твораў У.Караткевіча, «Імжа» паводле п’есы І.Кофты «Халопская вайна», «Рагнеда» Н.Рапы — своеасаблівы творчы маніфест калектыву, які абвясціў яго маст. і грамадз. заклапочанасць вывучэннем і творчым адлюстраваннем менталітэту бел. народа. Значнай маст. з’явай жыцця т-ра 1990-х г. сталі пастаноўкі твораў Ф.Аляхновіча: «Здань» — псіхал. кантамінацыя сімволіка-містычных драм «Страхі жыцця» і «Цені», фальк. камедыя «Чорт і баба», спектакль «Круці...» паводле сцэн. гратэску «Круці не круці — трэба памярці» і кн. «У капцюрох ГПУ». З інш. пастановак найб. значныя: філас. драма-малітва «Распад» паводле п’ес У.Шэкспіра, камедыя «Жаніцьба» М.Гогаля і сцэн. паэма «Мёртвыя душы» паводле яго аднайм. рамана, камедыя «Каханне — кніга залатая» А.Талстога, біблейскі фарс «Дзевяты прапаведнік» Е.Юрандота, казкі-прыпавесці «Барановы кароль» Трухана, «Дзіва-казка» В.Острава і інш. Сярод акцёраў т-ра: Л.Баталава, Г.Гатоўчыц, Т.Міронава, І.Падлівальчаў, Т.Папова, А.Сушко, Г.Чарнабаева і інш. Спектаклі ставілі Трухан, Баркоўскі, М.Дзінаў, І.Мацкевіч і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?»Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля.Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?»Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСХІ́Л (Aischylos; 525 да н.э., Элеўсін, каля Афін — 456 да н.э.),
старажытнагрэчаскі паэт-драматург. Упершыню выступіў як драматург у 500 да н.э. на драм. спаборніцтвах (пры жыцці перамагаў 13 разоў). Напісаў 70 трагедый і 20 сатыраўскіх драм; збераглося 7 трагедый і больш за 400 урыўкаў. Паэт эпохі росту афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі Э. імкнуўся прымірыць традыц. міфалагічную этыку з новай поліснай мараллю. У трагедыі «Персы» (паст. 472 да н.э.), створанай на гіст. матэрыяле, услаўляюцца грэч.дэмакр. дзяржаўнасць і грэч. воінства. У трагедыях «Сямёра супраць Фіваў» (паст. 467 да н.э.) — права чалавека на свабоду асабістай волі, «Прасіцелькі» (каля 463 да н.э.) — элінская гуманнасць, проціпастаўленая ўсх. дэспатызму, «Прыкуты Праметэй» — наватарская канцэпцыя тытана Праметэя — першага філантропа і героя, які ўвасобіў ідэю барацьбы з тыраніяй і веру ў прагрэс. Захавалася трылогія «Арэстэя» (паст. 458 да н.э.; трагедыі «Агамемнан», «Хаэфоры», «Эўменіды»), у якой міфічны сюжэт пра крывавую гісторыю роду Атрыдаў актуалізуецца ў аспекце ідэі абароны прынцыпаў дэмакр. дзяржавы, здольных забяспечыць мір і справядлівасць у свеце. У творчасці Э. трагедыя набыла класічную завершанасць: з’явіўся і паглыбіўся канфлікт. сфарміравалася нарматыўная структура. Яго творам уласціва велічнасць, героям — манументальнасць; стыль патэтычны, адметны яскравымі параўнаннямі і метафарамі. архаічнай лексікай і неалагізмамі. Паўплываў на л-ру і мастацтва стараж. і новага часу. На бел. мову трагедыю «Прыкуты Праметэй» пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Эсхіл. Прыкуты Праметэй;
Сафокл. Антыгона. Мн., 1993;
Рус.пер. — Трагедии. М., 1989.
Літ.:
Ярхо В.Н. Эсхил. М., 1958;
Яго ж. Драматургия Эсхила и некоторые проблемы древнегреческой поэзии. М., 1978;
Гусейнов Г.Ч. «Орестея» Эсхила: образное моделирование действия. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ТАПІС»,
бел. кінастудыя хранікальна-дакумент. фільмаў. Існавала ў 1968—98. Створана як вытворча-творчае аб’яднанне кінастудыі «Беларусьфільм» на базе Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1987 кінастудыя. Выпускала дакумент., хранікальна-дакумент., навукова-папулярныя, навучальныя, тэхніка-прапагандысцкія фільмы, кіначасопісы («Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Мастацтва Беларусі», «Навука і тэхніка Беларусі» і інш.). Многія фільмы атрымалі ўзнагароды на міжнар. і ўсесаюзных кінафестывалях: «Боль мой — Хатынь» (рэж. П.Аліфярэнка), «У агні жыцця» (рэж. 1. Вейняровіч; абодва 1970), «Балада аб мужнасці і любві» (1972, рэж. Вейняровіч), «Зямля мая — лёс мой» (рэж. Ю.Лысятаў, Р.Ясінскі), «Шчаслівыя берагі Алімпіі» (рэж. С.Лук’янчыкаў; абодва 1978), «Атакуе ўся каманда» (1983, рэж. У.У.Цяслюк) і інш.Дзярж. прэміі Беларусі прысуджаны фільмам «Генерал Пушча» (1968, сцэнарый А.Вялюгіна, рэж. Вейняровіч), «Мы з Беларусі», «Бацькоўскае поле» (абодва 1982; рэж. Лысятаў). Сярод інш. фільмаў: «Птушка ікс» (1973, рэж. Дз.Міхлееў, аператар У.Цяслюк), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1974, сцэнарый Л.Браслаўскага, рэж. В.Сукманаў і Ясінскі), трылогія «Жанчына з забітай вёскі», «Немы крык» і «Жменя пяску» (1976, рэж. В.Дашук), «Іван Мележ» (1977, рэж. Лысятаў), «Дэсант на Чару» (1979, рэж. Ясінскі), «Маці салдацкая» (1981, рэж. М.Жданоўскі), «Тады я не плакала» (1984, рэж. Дашук), «Полацкая жамчужына» (1988, рэж. С.Гайдук), «Крэва» (1996, рэж. Жданоўскі), «Канікулы для сіраты» (1998, рэж. Г.Адамовіч). Сярод рэжысёраў таксама А.Алай, В.Аслюк, С.Галавецкі, М.Заслонава, І.Калоўскі, А.Канеўскі, А.Карпаў, І.Пікман, М.Скітовіч, Б.Стральцоў, Ю.Цвяткоў, П.Шамшур, У.Шаталаў; аператары В.Арлоў, Ю.Плюшчаў, С.Пятроўскі, І.Рамішэўскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́САЎ Мікалай Мікалаевіч (23.11.1908, Кіеў — 26.7.1976),
рускі пісьменнік. Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1932). У 1932—51 кінарэжысёр і мастак-мультыплікатар. Друкаваўся з 1938. Пісаў пераважна для дзяцей. У прозе Н., насычанай гумарам і гульнёй, пед. ідэі і пазнавальны матэрыял праламляюцца праз псіхалогію цікаўнага і смешнага хлопчыка-непаседы: зб-кі апавяданняў «Тук-тук-тук!» (1945), «Прыступкі» (1946), «Фантазёры» (1957, аднайм. фільм 1966), «Прыгоды Толі Клюквіна» (1961, аднайм. фільм 1964), аповесці «Вясёлая сямейка» (1949), «Дзённік Колі Сініцына» (1950), «Віця Малееў у школе і дома» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952; экранізацыя пад назвай «Два сябры» 1955) і інш.Трылогія «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў» (1954), «Нязнайка ў Сонечным горадзе» (1958), «Нязнайка на Месяцы» (1964—65, Дзярж. прэмія Расіі імя Н.К.Крупскай 1970) — раман-казка з элементамі навук. фантастыкі і паліт. сатыры. Аўтар «Аповесці пра майго сябра Ігара» (1972), п’ес (зб. «Два сябры», 1962), фельетонаў, сцэнарыяў маст. і анімацыйных фільмаў і інш. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі І.Грамовіч, А.Якімовіч і інш. Спектаклі паводле яго твораў пастаўлены ў т-рах Беларусі: «Прыгоды Нязнайкі» ў Дзярж. т-ры лялек (1962), Гомельскім абл.драм. т-ры (1963), «Незвычайны Нязнайка» ў Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКО́Ў Генадзь Пятровіч (н. 23.3.1948, в. Ліпавічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і публіцыст. Чл.-кар.Міжнар. Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў на Бел. радыё, з 1972 у час. «Полымя» (з 1975 адказны сакратар, з 1979 намеснік гал. рэдактара), з 1989 у апараце ЦККПБ, з 1991 нам.гал. рэдактара час. «Тэатральная Беларусь», гал. рэдактар «Цэнтральнай газеты». З 1996 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Друкуецца з 1967. У паэт. зб-ках «Кляновік» (1975), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990) і інш. роздум пра будучыню, гісторыю і культуру роднага краю, сэнс чалавечага існавання, складанасць часу, асэнсаванне ўбачанага ў інш. краінах, заклапочанасць лёсам прыроды, тэма кахання. Паэзіі П. ўласцівы грамадз. пафас, філасафічнасць, асацыятыўнасць, спавядальнасць, разнастайнасць рытміка-інтанацыйных і вобразных сродкаў, багацце моўнай палітры. Лірыка-дакумент. дзённік «Палескія вандроўнікі» (1998) — своеасаблівая падарожная трылогія, жывая гісторыя палескай зямлі, яе людзей, прыроды; дарожныя запісы «Дарога да акіяна» пра Паўд. Карэю. Аўтар кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), сцэнарыя дакумент. фільма «Я так люблю зямлю...» (паст. 1978) і інш. Піша для дзяцей: зб-кі «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1992), «Зорнае поле» (1999). Перакладае з інш. моў. За кнігі паэзіі «Чырвоны жаваранак» (1977, пер. на рус. мову І.Бурсава) і «Дыстанцыя небяспекі» (1979) прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Крокі: Вершы, паэма. Мн., 1988;
Журавінавы востраў. Мн., 1998.
Літ.:
Панчанка П. Звонкі і чысты голас // Зб.тв.Мн., 1983. Т. 4;
Хвалей Я. Жаваранак маладой трывогі // Маладосць. 1982. №1;
Марціновіч А. Без заспакоенасці // Там жа. 1984. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЛКНЕР (Faulkner) Уільям Катберт (25.9.1897, г. Нью-Олбані, штат Місісіпі, ЗША — 6.7.1962),
амерыканскі пісьменнік; найбуйнейшы прадстаўнік л-ры «плыні свядомасці». Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (штат Місісіпі; 1919—20). Пачынаў як паэт (зб. «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Салдацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскіты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусв. вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амер. Поўдня: раманы «Сартарыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Авесалом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вёсачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяд. «Няскораныя» (1938), «Сыдзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавесцей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэквіем па манашцы» (1951, інсцэніравана А.Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш. Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існавання чалавека, поліфаніяй думак і пачуццяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгалінаванасцю, насычаны біблейскімі алюзіямі. На бел. мову асобныя навелы Ф. пераклалі А.Асташонак, В.Небышынец. Нобелеўская прэмія 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНАЧА́РСКІ Анатоль Васілевіч (23.11. 1875, г. Палтава, Украіна — 26.12.1933),
савецкі дзярж. дзеяч, філосаф, пісьменнік і мастацтвазнавец. Акад.АНСССР (1930). Вучыўся ў Цюрыхскім ун-це (1895—96). З 1892 у с.-д. руху, у 1910—17 чл.с.-д. груп «Наперад», «Пралет.л-ра» і «міжраёнцаў», супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах «Вперед», «Пролетарий» і інш. У 1917—29 нар. камісар асветы РСФСР; адзін з арганізатараў сав. сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арг-цыі БДУ у Мінску (1921). Вял. ролю адыграў у развіцці кнігавыдання і бібліятэчнай справы, у арг-цыі перакладаў рус. кніг на замежныя мовы і ў выданні перакладаў на рус. мову. 3 вер. 1929 старшыня Вучонага к-та пры ЦВКСССР. Са жн. 1933 паўнамоцны прадстаўнік СССР у Іспаніі. Аўтар прац па эстэтыцы, філасофіі, міжнар. палітыцы, тэорыі і гісторыі л-ры, т-ра, выяўл. мастацтва, кіно, музыкі. Адзін з тэарэтыкаў сацыялістычнага рэалізму. Яго п’есы «Фауст і горад» (1918), «Олівер Кромвель» (1920), трылогія пра Т.Кампанелу (напісаны 2 ч.: «Народ», 1920; «Герцаг», 1922), «Падпальшчыкі» (1924, паст. т-рам імя Я.Купалы пад назвай «Чырвоная маска», 1925), «Аксаміт і лахманы» (1927) і інш. прасякнуты напружанай філас. думкай і ўзвышаным пафасам тыранаборства. Аўтар цыкла апавяданняў «Маленькія фантазіі», кінасцэнарыяў. Перакладаў на рус. мову ўрыўкі з «Фауста» І.В.Гётэ, вершы Ш.Пецёфі і інш. Высока цаніў творчасць Я.Коласа, М.Багдановіча, Я.Пушчы і асабліва Я.Купалы, якога называў «бацькам новай бел. паэзіі». Напярэдадні 25 годдзя літ. дзейнасці Я.Купалы апублікаваў арт. «Народны паэт Беларусі» (1930), прысвяціў яму верш-экспромт.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1963—67;
Статьи о литературе Т. 1—2. М., 1988.
Літ.:
Исаев С.Г. Жизнь и деятельность Луначарского (1917—32). Т. 1—3, кн. 1—5. Душанбе, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКЕ́ВІЧ (Sienkiewicz) Генрык (5.5.1846, в. Воля-Акшэйска Мазавецкага ваяв., Польшча — 15.11.1916),
польскі пісьменнік, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1869—71). У 1872—87 працаваў у перыяд. друку. На яго светапогляд і творчасць паўплываў «варшаўскі пазітывізм», які прапагандаваў ідэю супрацоўніцтва ў імя эканам. ўзвышэння Польшчы. Дэбютаваў аповесцю «Дарэмна» (1872). Тэмы ранніх аповесцей, апавяданняў і навел, у т. л. «Эскізы вугалем» (1877), «Цераз стэпы» (1879), «Па хлеб» (1880), «Бартак-пераможца» (1882) — жыццё польскага сялянства, лёс дзяцей, трагедыі польскіх эмігрантаў; іх вызначае патрыят. пафас у спалучэнні з трагічным светабачаннем. Шырокую вядомасць прынесла С. гіст.трылогія «Агнём і мячом» (1883—84), «Патоп» (1884—86), «Пан Валадыёўскі» (1887—88), прысвечаная гіст.-сац. асэнсаванню мінуўшчыны Польшчы 17 ст. У сац.-псіхал. раманах «Без догмату» (1889—90), «Сям’я Паланецкіх» (1893—94) праблемы жыцця Польшчы, духоўныя пошукі пакалення канца 19 — пач. 20 ст.Рэв. падзеі 1905—07 у Расіі ў рамане «Віры» (1909—10). Раман «Quo vadis» («Кама градзешы», 1895—96) — гісторыя супрацьстаяння хрысціянства і язычніцтва. Лепшы гіст. раман — «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14—15 ст.; ён вылучаецца псіхалагізмам, веданнем гіст. рэалій, маст. вобразнасцю. Аўтар прыгодніцкай аповесці «У пустыні і пушчы» (1910—11), незавершанага рамана пра напалеонаўскія войны «Легіёны» (1913—14, выд. 1918), літ.-крытычных прац «Пра гістарычны раман» (1889), «Леў Талстой» (1908) і інш. Творы С. неаднаразова экранізаваны. На бел. мову яго асобныя творы перакладалі П.Бітэль, М.Кенька, М.Машара, П.Татарыновіч, М.Фальскі. Нобелеўская прэмія 1905.
Тв.:
Dzieła T. 1—60. Warszawa. 1948—55;
Бел.пер. — Янка-музыкант Мн., 1938;
Апавяданні. Мн., 1955;
Здарэнне ў гарах // Далягляды, 87 Мн., 1987;
Крыжакі. Мн., 1997;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—9. М., 1983—85;
Крестоносцы. Мн., 1983.
Літ.:
Горский И.К. Исторический роман Сенкевича. М., 1966;
Лявонава Е.А. Магія таленту: гісторыя і сучаснасць у творчасці Г.Сянкевіча // Лявонава Е.А. Плыні і постаці. Мн., 1998;
Krzyżanowski J. Twórczość Henryka Sienkiewicza. Warszawa, 1970;
Bujnicki T. Sienkiewicz i historia. Warszawa, 1981;
Mazan B. «Impresjonizm» «Trylogii» Henryka Sienkiewicza. Lódź, 1993.