трыло́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

Тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыло́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трыло́гія трыло́гіі
Р. трыло́гіі трыло́гій
Д. трыло́гіі трыло́гіям
В. трыло́гію трыло́гіі
Т. трыло́гіяй
трыло́гіяю
трыло́гіямі
М. трыло́гіі трыло́гіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трыло́гія ж. трило́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыло́гія, ‑і, ж.

Тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю зместу. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях».

[Грэч. trilogoa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыло́гія ‘тры творы аднаго аўтара, аб’яднаныя пераемнасцю тэксту’ (ТСБМ), трылёгія ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз польскую мову (trylogia) ці праз рускую (трилогия) са ст.-грэч. τριλογία ‘тры трагедыі, звязаныя ўнутранай еднасцю’, ‘прамова з трох частак’ < τρεις ‘тры’ + λογος, ‘слова (вуснае), прамова, апавяданне, меркаванне, дапушчэнне, сэнс, паняцце’ > λέγω ‘гавару, кажу’ (Міхельсон, Рус. мысль, 676; ЕСУМ, 5, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трило́гия трыло́гія, -гіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́піка, ‑і, ДМ эпіцы, ж.

1. Сукупнасць эпічных твораў. Руская эпіка.

2. Тое, што і знае. Эпічная па свайму жанраваму характару трылогія [«На ростанях» Я. Коласа] перадае і самыя тонкія лірычныя перажыванні. Эпіка і лірыка спалучаюцца ў ёй ужо вельмі натуральна і арганічна. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)