КАЛЕ́ЧЫЦ Алена Генадзеўна (н. 12.3.1940, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1995). Скончыла БДУ (1964). З 1971 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1996 вядучы навук.супрацоўнік. Вывучае матэрыяльную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэр.ўсх. і паўд.-зах. Беларусі, пытанні палеагеаграфіі, палеаэкалогіі, сац.-эканам. развіцця стараж. насельніцтва. Асн. даследаванні праводзіла ў бас. рэк Сож і Ясельда (Бердыж, Гронаў, Моталь, Струмень і інш.). Аўтар прац «Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі» (1984), «Помнікі каменнага і бронзавага вякоў Усходняй Беларусі» (1987), «Першыя людзі на зямлі Беларусі» (1997), адзін з аўтараў кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЎСКІ Амінадаў Майсеевіч (29.3.1898, г. Кіраваград, Украіна — 14.6.1976),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1966). Нар.маст.СССР. Акад.АМСССР (1973). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн.ін-т (Масква, 1930). Аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг, якія вызначаюцца жывым гумарам, камічнай гіпербалізацыяй сітуацый і вобразаў («Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна» А.Талстога, 1942—43; «Мыйдадзір» К.Чукоўскага, 1950), да твораў М.Салтыкова-Шчадрына («За мяжой», 1939), У.Маякоўскага (зб. «Сатыра», 1967), М.Гогаля («Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна», 1946). Працаваў у жанрах карыкатуры (з 1936 супрацоўнікчас. «Крокодил»), плаката, у станковым малюнку.
А.Канеўскі. Ілюстрацыя да аповесці М.В.Гогаля «Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна». 1946.
славенскі філолаг-славіст. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Вучань і супрацоўнікчэш. філолага І.Добраўскага. Хавальнік, з 1844 дырэктар Венскай прыдворнай б-кі. Аўтар граматыкі славенскай мовы (1808; на ням. мове, з дадаткам крытычнага агляду славенскай л-ры). Даследаваў стараж.слав. помнікі, выдаў глагалічны помнік стараслав. мовы «Клоцаў зборнік» (1836) з каментарыем, слоўнікам і сціслай граматыкай стараслав. мовы. Артыкулы К. сабраны Ф.Міклашычам у зб. «Невялікія артыкулы Варфаламея Копітара лінгвістычнага, этнаграфічнага і прававога зместу» (1857). Сярод вучняў К. сербскі філолаг В.Караджыч.
Тв.:
Рус.пер. — Новые письма Добровского, Копитара и других юго-западных славян. СПб., 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКАРЭ́ВІЧ Канстанцін Аляксеевіч (3.11.1890, г. Слонім Гродзенскай вобл. —28.2.1942),
бел. гісторык, перакладчык. Д-рфілал.н. (1940), праф. (1941). Скончыў Гродзенскую гімназію (1912), Петраградскі ун-т (1917). Ўдзельнічаў у рабоце Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, адзін з заснавальнікаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ун-та. У 1919—22 выкладаў у Томскім, з 1925 — Ленінградскім ун-тах (з 1941 заг. кафедры), адначасова супрацоўнікнавук. устаноў. Даследаваў бел. л-ру, гісторыю, мову і культуру славян. Пераклаў на рус. мову аповесць З.Бядулі «Салавей» і зб.апавяд. Ц.Гартнага «Трэскі на хвалях» (абодва 1928). Пасля смерці Б.І.Эпімах-Шыпілы (1934) захоўваў яго асабісты архіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЗЮХО́Ў Міхаіл Рыгоравіч (н. 11.1939, станіца Перадавая Краснадарскага краю, Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1989). Скончыў Ташкенцкае ваен.танк. вучылішча (1963), Ваенную акадэмію бранятанк. войск (1972), Акадэмію Генштаба (1986). З 1963 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, Паўн.-Каўк. і Кіеўскай ваен. акругах. З 1986 1-ы нам. і камандуючы войскамі танк. арміі. З 1989 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—93 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 1993 вядучы навук.супрацоўнікваен.-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 2002 нач.дзярж. установы «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕФАНЕ́НКА Андрэй Якаўлевіч (26.10.1900, в. Крывяліцк Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.7.1957),
бел. геолаг і гідрагеолаг. Канд. геолага-мінералаг. н. (1947). Скончыў БДУ (1927), Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1932). З 1948 старшы навук.супрацоўнік, з 1950 нам. дырэктара Ін-та геал. навук АН Беларусі. У 1932—41 вёў гідрагеал. пошукі карысных выкапняў на Каўказе, Д.Усходзе, у Каракумах, пустыні Гобі. На Беларусі даследаваў глыбінную геалогію, тэктоніку, падземныя воды і мінер.-сыравінныя рэсурсы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
О стратиграфии девонских отложений и возрасте соленосной толщи Припятского прогиба (у сааўт.) // Изв. АНБССР. 1955. № 2;
Краткий очерк геологии Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕ Уладзімір Юльевіч (5.3.1886, г. Пушкін, Расія — 19.2.1954),
савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі. Чл.-кар.АНСССР (1933). З 1928 супрацоўнік Арктычнага ін-та, з 1945 праф. у Ленінградскім ун-це. У 1912—14 удзельнік экспедыцыі Г.Я.Сядова, у 1921—22 — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 — на «Малыгіне». Навук. кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове» (1930), «Сібіракове» (1932) і «Латке» (1934). Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Імем Візе названы востраў у Карскім м., ледавік, мыс і бухта на в-ве Новая Зямля.
Тв.:
Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей. М., 1944;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ Вячаслаў Кандратавіч (18.9.1917, с. Ахлябініна, Башкортастан — 19.4.1992),
бел. літаратуразнавец-славіст, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). У 1964—75 супрацоўнік Ін-та л-ры Нац.АН Беларусі. За публічныя эсхаталагічныя выступленні ў 1978 быў зняволены; у 1983 вярнуўся ў Мінск. Касмалагічныя заняткі (ідэі прышэльцаў з космасу), у якіх расчараваўся, прывялі З. да духоўна-хрысц. пошукаў. На Беларусі друкаваўся з 1966; пісаў на рус. мове. Ў 1969 пераклаў паэму І.Гундуліча «Асман» і выдаў манаграфію «Паміж Львом і Драконам» — даследаванне-каментарый да гэтай паэмы ў кантэксце Дуброўніцкага культ. працэсу. Даследаваў перадумовы гуманізму ў бел. л-ры, творчасць Ф.Скарыны.
Тв.:
Богомильское движение и общественная жизнь Северной Италии эпохи Дученто. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́МА (Zima) Міласлаў (н. 3.1.1920, Прага),
чэшскі мовазнавец-славіст. Д-рслав. філалогіі (1953). Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1950). З 1954 у Ін-це славяназнаўства Чэхаславацкай АН, у 1961—84 супрацоўнікСлав. б-кі ў Празе. Даследаваў пытанні транскрыпцыі, транслітарацыі, арфаграфіі і анамастыкі бел., польск., рус., балг. і славенскай моў («Некаторыя прапановы па транслітарацыі алфавіта і іх тэарэтычная аснова», 1963, «Транслітэрацыя, транскрыпцыя і іншыя віды перадачы», 1986). Шэраг артыкулаў прысвяціў праблемам бел. мовазнаўства: «Паходжанне назвы «Белая Русь» (1957), «Умовы так званага пералівання імён у нацыянальныя формы паміж усходнеславянскімі мовамі» (1972), «Нататкі пра беларускую літаратурную мову» (1980), «Францішак Скарына і яго імя» (1990) і інш. Перакладае з слав. моў, у т. л. з беларускай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н Эля Шоламавіч (10.2.1909, Мінск — 22.6.1944),
яўрэйскі пісьменнік. У 1936—39 супрацоўнікчас. «Штэрн» («Зорка», Мінск). Загінуў на фронце каля г.п. Зэльва Гродзенскай вобл. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб. «Вершы» (1932), кніг прозы «Апавяданні і мініяцюры» (1932), «Горад без цэркваў» (1935), «Дзіцячыя апавяданні» (1936), «Вясёлая сямейка» (1937), «Розныя апавяданні» (1940). Зрабіў інсцэніроўку (з З.Аксельродам) па творах М.Мойхер-Сфорыма «Маленькі чалавечак» (паст. 1938). На яўр. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, М.Гогаля, М.Салтыкова-Шчадрына, А.Герцэна, З.Бядулі, Э.Самуйлёнка. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі З.Бядуля, Я.Скрыган.