сукупнасць метадаў вымярэння ціску разрэджаных газаў. Вымярэнні грунтуюцца на фіз. заканамернасцях, абумоўленых залежнасцю пэўнай фіз. велічыні (напр., цеплаправоднасці) ад ціску або шчыльнасці газаў. Поўны ціск газаў вымяраюць вакуумметрамі, парцыяльны ціск кампанентаў газавых сумесяў — мас-спектрометрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАБІ́ЛЬНЫ ПАРК, аўтапарк,
1) сукупнасць аўтатранспартных сродкаў (легкавых, грузавых і спец. аўтамабіляў, аўтобусаў, аўтацягачоў і прычэпаў), якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, установы, вайсковай часці.
2) Месца, спецыяльна адведзенае і абсталяванае для захоўвання (стаянкі), абслугоўвання і рамонту аўтатэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧАЯ СФЕ́РА,
сукупнасць галін нар. гаспадаркі і відаў дзейнасці, якія ствараюць матэрыяльныя даброты ў выглядзе прадуктаў, энергіі, у форме перамяшчэння грузаў, захоўвання прадуктаў, сарціроўкі, упакоўкі і інш. функцый, што з’яўляюцца працягам вытв-сці ў сферы абарачэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць манет розных наміналаў, якія арыентаваны на пэўную лікавую сістэму. Часам паняцце «М.с.» трактуецца як сінонім дапапяровай грашовай сістэмы, калі маецца на ўвазе асн. манетны метал, зафіксаваныя законам проба і лігатурная маса манетных наміналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕЎДАСФЕ́РА (ад псеўда... + сфера),
паверхня пастаяннай адмоўнай крывізны, утвораная вярчэннем трактрысы вакол яе асімптоты. Сфера адрозніваецца ад П. пастаяннай дадатнай крывізной. Унутраная геаметрыя (сукупнасць фактаў, атрыманых пры вымярэннях на самой паверхні) П. супадае з Лабачэўскага геаметрыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСМІ́СІЯ (ад лац. transmissio пераход, перадача),
механізм, які перадае мех. энергію (рух) ад рухавіка да выканаўчага органа машыны або да інш. рабочых машын. Т. наз. таксама сукупнасцьсілавых перадач у аўтамабілях, трактарах і інш. самаходных машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЛАСЦЬу матэматыцы, абсяг,
звязнае адкрытае мноства ў эўклідавай прасторы — мноства, што разам з кожным сваім пунктам змяшчае ў сабе і пэўнае яго наваколле, кожныя два пункты ў якім можна злучыць неперарыўнай лініяй; адно з асноўных паняццяў тапалогіі.
Прыклад вобласці на плоскасці — унутранасць круга (сукупнасць усіх яго пунктаў, апрача акружнасці, якая абмяжоўвае гэты круг). Сукупнасцьунутр. пунктаў двух датычных кругоў — адкрытае мноства, але не з’яўляецца вобласцю (два ўнутр. пункты гэтых кругоў нельга злучыць неперарыўнай лініяй, усе пункты якой належаць гэтаму адкрытаму мноству: унутранасці кругоў не маюць агульных пунктаў). Вобласць на прамой — адкрыты інтэрвал (канечны ці бясконцы). Вобласць, дапоўненая ўсімі яе гранічнымі пунктамі, — замкнутая вобласць. Іншы раз вобласцю наз. любое адкрытае мноства ў прасторы. Паняцце вобласці можа быць без змены вызначана ва ўсялякай тапалагічнай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС (ад лац. classis разрад, група),
1) сукупнасць, група прадметаў або з’яў, якія маюць агульныя прыкметы.
2) Буйная сац. група людзей, гл.Класы сацыяльныя.
3) Адна з таксанамічных катэгорый у сістэматыцы раслін і жывёл, гл.Клас у біялогіі.
4) У логіцы, матэматыцы — мноства; адвольная (канечная або бесканечная) сукупнасць прадметаў, вылучаных па якой-н. прыкмеце.
5) Тэхнічны разрад марскіх і рачных суднаў; разрад пасаж. вагонаў, кают і інш., якія ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад зручнасці і выгод.
6) Пастаянны (у межах навуч. года) калектыў навучэнцаў, а таксама памяшканне для іх заняткаў.
7) У некаторых спец.навуч. установах — група навучэнцаў, якія спецыялізуюцца па якому-н. прадмету (напр., К. скрыпкі). 8) Мера якасці, узровень, у залежнасці ад якога вызначаецца месца прадмета ў шэрагу сабе падобных (напр., каштоўныя камяні); ступень падрыхтаванасці, кваліфікацыя.