ЛЕ́БЕДЗЕЎ Пётр Мікалаевіч (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнікнавук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Пётр Сяргеевіч (28.8.1901, Масква — 9.1.1975),
расійскі матэматык, стваральнік школы матэм. логікі. Акад.АНСССР (1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1929 у Маскоўскім хім.-тэхнал. ін-це, з 1934 у Матэм. ін-це імя У.А.Сцяклова АНСССР, з 1945 праф. Маскоўскага пед. ін-та імя Леніна. Навук. працы па тэорыі мностваў, матэм. логіцы, тэорыі алгарытмаў і тэорыі груп. Прапанаваў метад даследавання праблем дэскрыптыўнай тэорыі мностваў, метад доказу несупярэчнасці фармальных сістэм. Даказаў невырашальнасць праблемы тоеснасці, спалучанасці і ізамарфізму ў тэорыі груп. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Избр. труды: Теория множеств и функций. Математическая логика и алгебра. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЖЫ́НСКІ (Pierożyński) Леан (каля 1753—1827),
польскі і бел. акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр. Творчую дзейнасць пачаў як акцёр у Варшаўскім Нац. т-ры (у В.Багуслаўскага). Стваральнік і кіраўнік (1783—84) прыдворнай прафес. трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (у рэпертуары, акрамя драм. спектакляў, оперы-буфа «Джаніна і Бернардоне» Д.Чымарозы, «Вясковыя сцэны рэўнасці» Дж.Сарці, оперы «Салдат-чарнакніжнік, або Д’ябальскі пачастунак» Гаэтані, «Фраскатанка» Дж.Паізіела і інш.). Вядомы як перакладчык камедый і оперных лібрэта. У 1795 выступаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.) і Вільні. Узначальваў гастролі «Кампаніі артыстаў польскай камедыі», якая наведала Украіну, Польшчу. Разглядаў тэатр як сродак эстэт. выхавання, школу грамадзянскіх дабрачыннасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЧУ́К Мікалай Раманавіч (н. 7.2.1948, г. Магілёў),
бел. фізікахімік, стваральнікбел.навук. школы па прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў. Д-рхім.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1992 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў, хім. тэхналогіі і тэхналогіі перапрацоўкі палімераў. Распрацаваў асновы новага кірунку ў прагназіраванні ўласцівасцей палімерных матэрыялаў, метады сінтэзу поліамідакіслот. Прапанаваў спосаб атрымання поліімідных супервалокнаў, экспрэс-метады прагназіравання даўгавечнасці гумы і пластмас.
Літ.:
Салдатаў У.С. Хімія высокамалекулярных злучэнняў // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭГЛЬ (Pregl) Фрыц (3.9.1869, г. Любляна, Славенія — 13.7.1930),
аўстрыйскі хімік і фізіёлаг, стваральнікарган. мікрааналізу. Скончыў мед.ф-т ун-та ў г. Грац (1894), дзе і працаваў да 1910 і з 1913 (праф.). Навук. працы па колькасным элементным мікрааналізе арган. злучэнняў. Распрацаваў метады вызначэння элементаў (вугляроду, азоту, серы і інш.) і функцыян. груп пры аналізе малой колькасці (2—10 мг) рэчыва (1911—17). Сканструяваў спец. апаратуру, у т. л. мікрахім. вагі з адчувальнасцю ~10−6г. Прапанаваў прынцыпова новыя спосабы раскладання арган. рэчываў для элементнага аналізу. Нобелеўская прэмія 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Іван Георгіевіч (19.1.1901, г. Сеўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1973),
расійскі матэматык, стваральнікнавук. школы па агульнай тэорыі сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. з 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927), дзе і працаваў з 1929 (з 1951 рэктар). У 1947—51 акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АНСССР. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцей, алг. геаметрыі, тапалогіі, матэм. фізіцы і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Тв.:
Избр. труды: Системы уравнений с частными производными. Алгебраическая геометрия. М., 1986;
Избр. труды: Дифференциальные уравнения. Теория вероятностей. М., 1987.
шведскі рэлігійны і грамадскі дзеяч; стваральнікшвед. школы рэлігіязнаўства. Доктар тэалогіі (1894). Чл. Шведскай акадэміі (з 1921). Скончыў Упсальскі ун-т (Швецыя). З 1892 пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 заг. кафедры тэалогіі Упсальскага ун-та, у 1912—14 праф. гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ун-та. У 1914—31 архіепіскап Швецыі. У 1919 выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў. Арганізатар усеагульнай хрысц. канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізац. афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Нобелеўская прэмія міру 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ЦКІ Абрам Хаімавіч (13.9.1905, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 1.3.1975),
бел. матэматык; стваральнікнавук. школы па тэорыі набліжэння функцый на Беларусі. Д-рфіз.-матэм.н. (1962), праф. (1963). Скончыў БДУ (1929). З 1935 у Віцебскім, з 1941 Ульянаўскім пед. ін-тах, з 1994 у БДУ (з 1961 заг. кафедры). Навук. працы па канструктыўнай тэорыі функцый (тэорыі набліжэння, тэорыі інтэрпаляцыі, квадратурных формулах). Рашыў праблему Гаўса аб квадратурных формулах вышэйшай трыганаметрычнай дакладнасці.
Тв.:
О классах насыщения для некоторых методов суммирования рядов Фурье непрерывных периодических функций // Успехи мат. наук. 1960. Т. 15, вып. 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Аляксандр Рыгоравіч (н. 13.7.1952, Мінск),
бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). З 1971 у Бел. філармоніі, саліст вак.-інстр. ансамбля «Верасы». З 1987 саліст-вакаліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі. З 1988 стваральнік і кіраўнік (з жонкай Я.Паплаўскай) першага на Беларусі Т-ра песні і творчай студыі пры ім (у 2003 пераўтвораны ў прадзюсерскі цэнтр «Прафіартвідыён»), Адначасова з 2001 муз. кіраўнік бел. канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступае (з Паплаўскай) у складзе эстр.вак. дуэта. Аўтар шматлікіх папулярных эстр. песень.
Літ.:
Загородний Г. От «Верасов» — к Театру песни // Бел. думка. 1997 № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАН (Schwann) Тэадор (7.12.1810, г. Нойс, Германія — 14.1.1882),
нямецкі біёлаг, гістолаг і фізіёлаг, стваральнікклетачнай тэорыі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1879), Парыжскай АН (1879), Бельгійскай АН (1841). Вучань І.П.Мюлера. Скончыў Бонскі ун-т (1833). З 1834 у Анат. музеі Берлінскага ун-та. Праф. Лувенскага (з 1839) і Льежскага (1848—80) ун-таў (Бельгія). Навук. працы па фізіялогіі стрававання (адкрыў у 1836 фермент пепсін), гісталогіі, анатоміі нерв. сістэмы. На аснове ўласных даследаванняў, прац М.Я.Шлейдэна і інш. вучоных у творы «Мікраскапічныя даследаванні аб адпаведнасці ў структуры і росце жывёл і раслін» (1839) сфармуляваў палажэнні аб утварэнні клетак і клетачнай будове арганізмаў.