ГО́РАВІЦ (Horowitz) Уладзімір Самойлавіч (1.10.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 5.11.1989),
амерыканскі піяністукр. паходжання. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1921). Шмат канцэртаваў. З 1928 у Нью-Йорку. Адзін з буйнейшых піяністаў-віртуозаў 20 ст. Яго выкананне вызначалася бліскучай тэхнікай, бурным тэмпераментам, дынамічным напорам і разам з тым рамант. адухоўленасцю, паэт. вытанчанасцю, своеасаблівасцю трактоўкі. Сусв. вядомасць атрымаў перш за ўсё выкананнем буйных твораў Ф.Ліста (многія ва ўласных, больш віртуозных апрацоўках), а таксама Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Р.Шумана, М.Мусаргскага, Д.Скарлаці і інш. Сярод вучняў Б.Джайніс.
Літ.:
Коган Г. Владимир Горовиц // Сов. Музыка. 1965. № 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ФМАН (Hofman, Hofmann) Іосіф (Юзаф; 20.1.1876, г. Кракаў, Польшча — 16.2.1957), польскі піяніст, педагог, кампазітар; адзін з буйнейшых піяністаў свайго часу. Вучыўся ў Берліне ў М.Машкоўскага і А.Рубінштэйна. У 1886—1946 канцэртаваў у краінах Еўропы і ЗША. З 1898 у ЗША. Заснавальнік (1924), праф. (з 1924), дырэктар (1926—38) Муз. ін-та Кёртыс у Філадэльфіі. Вядомы найперш як выканаўца твораў Ф.Шапэна, а таксама Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, Р.Шуберта, Ф.Ліста, Машкоўскага. Аўтар арк. і фартэпіянных твораў, кніг па тэхніцы фартэпіяннай ігры, якія маюць значную практычную каштоўнасць.
Тв.:
Рус.пер. — Фортепианная игра: Ответы на вопр. о фортепианной игре. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЫЛЁЎ Аляксандр Львовіч (3.9.1803, Масква — 11.9.1858),
рускі кампазітар, піяніст. Музыцы вучыўся ў бацькі, прыгоннага музыканта Л.С.Гурылёва, дырыжора і скрыпача аркестра графа У.Р.Арлова. У 1831 разам з бацькам атрымаў вольную, працаваў у Маскве. Яркі прадстаўнік дэмакр. кірунку ў рус. рамансе. Многія яго песні сталі народнымі. Найб. вядомыя песні, блізкія да быт. раманса: «Матачка-галубачка», «Аднастайна гучыць званочак», «Сарафанчык», «Уецца ластаўка», а таксама рамансы «Разлука» («На заранку туманнага юнацтва»), «Вам не зразумець майго смутку» і інш. Значная галіна яго творчасці — фп. музыка, у якой вылучаюцца варыяцыі на тэмы нар. песень, рамансаў, опер, а таксама фп. п’есы. Збіраў і апрацоўваў нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛАПІ́КАЛА (Dallapiccola) Луіджы (3.2.1904, г. Пазін, Славенія — 17.2.1975),
італьян. кампазітар, піяніст, педагог. Чл.Міжнароднага музычнага савета. Скончыў кансерваторыю ў Фларэнцыі (клас фп., 1924; кампазіцыі, 1931), у 1934—67 выкладаў у ёй (прафесар), а таксама ў ЗША (1951—57), на летніх курсах Моцартэума ў Зальцбургу (1963—64). З 1930 канцэртаваў. У пач. творчасці схіляўся да італьян. неакласіцызму, потым выкарыстоўваў дадэкафонію, серыйную тэхніку, не адмаўляючыся ад дыятонікі і напеўнай мелодыкі. У многіх творах выяўляў свабодалюбныя памкненні асобы, пратэст супраць насілля (оперы «Начны палёт», 1940, «Вязень», 1948, «Уліс», 1968; кантата «Песні вязняў», 1941). З інш. твораў: балет «Марсій» (паст. 1948), містэрыя «Іоў» (1950), кантаты, хары, інстр. канцэрты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАДЖАНЯ́Н Арно Аруцюнавіч (22.1.1921, г. Ерэван — 11.11.1983),
армянскі кампазітар, піяніст. Нар.арт. Арменіі (1962). Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ерэванскую (1947) і Маскоўскую (1948) кансерваторыі. Аўтар «Гераічнай балады» для фп. з арк. (1950), фп. трыо (1952), санаты для скрыпкі і фп. (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фп., у т. л. «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найб. папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі да спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэміі Арменіі 1967, 1983.
Літ.:
Григорян А. Арно Бабаджанян. М., 1961;
Аматуни С.Б. Арно Бабаджанян: Инструм. творчество. Ереван, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́СКІН Міхаіл Сямёнавіч (14.1.1905, Кіеў — 21.4.1991),
расійскі музыказнавец, піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1962). Д-р мастацтвазнаўства (1946). Скончыў Ленінградскі ін-т гісторыі мастацтваў (1924), Ленінградскую кансерваторыю (1925), з 1935 выкладаў у ёй (праф. з 1947). Вучыўся ў Б.Асаф’ева і інш. Даследаваў замежную і рус. музыку, оперную і балетную драматургію, муз. гістарыяграфію.
Тв.:
Новая фортепианная музыка. Л., 1928;
Вопросы музыкальной драматургии оперы: На материале классич. наследия. Л., 1952;
История и современность. Л., 1960;
Зарубежная музыка первой половины XIX в. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНКАВА́ЛА (Leoncavallo) Руджэра (25.4.1857, г. Неапаль, Італія — 9.8. 1919),
італьянскі кампазітар, піяніст, педагог. Д-р л-ры (1878). Скончыў кансерваторыю ў Неапалі па класах кампазіцыі і фп. (1874). Вывучаў л-ру ў Балонскім ун-це. Выкладаў спевы ў краінах Еўропы і Егіпце. Вяршыня яго творчасці — опера «Паяцы» (паст. 1892) — класічны ўзор муз.верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Багема» (паст. 1897), «Заза» (паст. 1900), «Цыганы» (паст. 1912), «Цар Эдып» (паст. 1920), аперэта «Каралева руж» (паст. 1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, а таксама балет «Жыццё марыянеткі», сімф. паэма «Серафіта» (1894); фп. п’есы, рамансы і інш.
Літ.:
Торадзе Г.Р. Леонкавалло и его опера «Паяцы». М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Георгій Мікалаевіч (28.8.1888, Масква — 17.7.1960),
бел.піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог. Засл. арт. Казахстана (1942). Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1910). Працаваў педагогам у муз. вучылішчах і кансерваторыях Адэсы, Таганрога, Екацярынаслава, Алма-Аты. З 1923 канцэртмайстар хору ў Гомелі, з 1927 выкладчык Мінскага муз. тэхнікума. З 1932 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1948 дацэнт). Адзін з арганізатараў і педагогаў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 1933—37, 1945—50, 1959—60 гал. хормайстар і дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАБЕ́ЦКІ Леан, піяніст, педагог, дырыжор, кампазітар 19 ст. Творчае жыццё звязана з Беларуссю і Расіяй. З сярэдзіны 1850-х г. у Магілёве, выступаў у канцэртах як выканаўца на фп. і фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясц. аматараў, навучаў ігры на розных інструментах. З канца 1868 у Віцебску, з 1869 у Мінску, дзе дырыжыраваў Мінскім гарадскім аркестрам. У 1876—80 адзін з дырыжораў муз.т-ва ў г. Растоўна-Доне. Аўтар шэрагу фп. і вак. твораў, якія друкаваліся ў Вільні і Варшаве; артыкулаў пра муз. жыццё Магілёва ў польскім муз. часопісе «Ruch Muzyczny» («Музычны рух»). Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Могилевские губернские ведомости» і «Донская пчела».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШПА́Й Андрэй Якаўлевіч (н. 15.5.1925, г. Козьмадзям’янск, Рэспубліка Марый Эл),
расійскі і марыйскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), у 1965—70 выкладаў у ёй. У творчасці выкарыстоўвае нар. аснову, пераважна муз. фальклор мары. Працуе ў розных жанрах, пераважаюць сімф. творы. інстр. канцэрты, музыка да спектакляў драм.т-ра і кіно. Аўтар балетаў «Ангара» (паст. 1976), «Кола» («Памятайце!», паст. 1981), аперэт, 6 сімфоній (1959—89), сімф. танцаў на марыйскія тэмы (1951), канцэртаў для інструментаў з аркестрам і інш. Выступае як піяніст з выкананнем уласных твораў. Дзярж. прэмія СССР 1976. Ленінская прэмія 1986.