бел. спартсменка (скораснае падводнае плаванне). Чэмпіёнка свету (1976 — падводнае плаванне з аквалангам на 100 і 400 м, ныранне на 50 м), Еўропы (1975 — плаванне з аквалангам на 100 м, ныранне на 25 м, эстафета 4 × 100 м — плаванне ў ластах), СССР (1976, 1977). Пераможца і прызёрміжнар. спаборніцтваў, неаднаразовая рэкардсменка свету (1975—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ (Генадзь Іванавіч) (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёрміжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАКО́Ў (Юрый Паўлавіч) (н. 10.10.1945, с. Малмыж Нанайскага р-на Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1974). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіён свету (1973, г. Лэйк-Плэсід, ЗША; 1974, Раўбічы, БССР), СССР (1968, 1975) у эстафеце 4 × 7,5 км. Пераможца і прызёрміжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. У 1977—91 ст. трэнер Спарт. клуба БВА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛАБО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 8.5.1946, в. Скіпоравічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, бег). Майстар спорту міжнар. класа (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1969). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні ў эстафеце 3 × 1000 м (1969). Неаднаразовы чэмпіён СССР у бегу на 1500 м, 5000 м і ў кросе на дыстанцыі 8 км. Пераможца і прызёрміжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Аскольдавіч) (н. 12.2.1957, г. Алматы, Казахстан),
бел. спартсмен (стралковы спорт). Скончыў БДУ (1986). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1977). Чэмпіён Еўропы ў камандным і бронз.прызёр у асабістым першынстве (1977, Бухарэст), чэмпіён СССР у камандным першынстве (1979). З 1986 малодшы навук. супрацоўнік Ін-та фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. З 1996 — трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. стральбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАЎЦО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 25.4.1936, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Майстар спорту СССР (1956). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1960). З 1979 інструктар фіз. культуры. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м, сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССР на байдарцы-адзіночцы (1957—1958) на дыстанцыі 500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Аляксандр Анатолевіч) (14.7.1936, Мінск — 4.7.1977),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1955). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). У 1965—75 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз.прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), чэмпіянату свету (1962, Буэнас-Айрэс) у камандным заліку. Чэмпіён СССР (1955, 1958, 1961, 1962) у камандным заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКА́ЛАЎ (Ігар Рыгоравіч) (9.12.1939, г. Екацярынбург — 25.9.1992),
бел. спартсмен (стралк. спорт, буйнакаліберны рэвальвер і малакаліберны пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Мінскі радыётэхнікум (1970). Чэмпіён свету ў асабістым (1962) і камандным (1962; 1966) першынствах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў асабістым (1962) і камандным (1966; 1970) першынствах. Чэмпіён Еўропы ў камандным (1963), Спартакіяд народаў СССР (1967, 1971) і СССР (1964, 1966—69, 1971—72) у асабістым першынствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКАЯ (Святлана Леанідаўна) (н. 9.2.1973, Мінск),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1989). Трохразовая алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, у камандным заліку і апорным скачку; 1992, Барселона, у камандным заліку), сярэбраны і бронзавы прызёрАлімп. гульняў 1988. Чэмпіёнка свету ў мнагабор’і (1989—90) і ў камандным першынстве (1989, 1991), чэмпіёнка Еўропы ў мнагабор’і (1986—87), у практыкаваннях на бервяне (1992), неаднаразовая чэмпіёнка СССР.