1) жанр укр.нар. паэзіі, кароткая песенька накшталт прыпеўкі. Пашырана пераважна ў зах. абласцях Украіны. Узнікла ў 15 ст., першыя муз. запісы з 17 ст. Страфа К., як правіла, — трохкаленнае 14-складовае двухрадкоўе (гл.Каламыйкавы верш). Найб. поўны зб. «Каламыйкі» (т. 1—3, 1905—07) выдаў У.М.Гнацюк. Трапляецца ў бел.нар. творчасці: «Чые пчолы лятуць у поле, // А мае ў садочку. // А хто любіць далёкую, // А я сусядочку». На ўзор укр. М.Багдановіч стварыў бел. К.
2) Укр.нар. масавы танец гуцулаў.
3) Нар. інструментальная п’еса.
Літ.:
Шумада Н. Песенні мініатюри українського народу // Коломийки. Київ, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛАГАЛО́ЎКІ (Phrynocephalus),
род яшчарак сям. агам. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Еўропе, Азіі (ад Каспійскага м. да Кітая). Большасць відаў жыве ў пясчаных, гліністых або камяністых пустынях і паўпустынях.
Самая буйная — К. вушастая (Ph. mystaceus), самая маленькая — К. пясчаная (Ph. interscapularis).
Даўж. 7—25 см. Галава кароткая, закругленая. Тулава пляскатае, часам моцна расшыранае. Лускавінкі па краях пальцаў утвараюць зубчыкі. Хвост здольны закручвацца на спіну. Афарбоўка цела — пад колер грунту. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі. Адкладваюць яйцы, К. тыбецкая (Ph. theobaldi) яйцажывародная. К. вушастая вызначаецца наяўнасцю ў вуглах рота вял. скурных складак з махрамі па краях. якія нагадваюць вушы (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТО́РЫ (Neomys),
род млекакормячых сям. землярыйкавых. 2 віды: К. звычайная, або вадзяная (N. fodiens), і К. малая (N. anomalus). Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць каля вадаёмаў, добра плаваюць і ныраюць. На Беларусі — абодва віды, К. малая больш рэдкая, трапляецца пераважна на Пд.
Даўж. цела да 10 см, хваста да 8 см, маса да 20 г. Поўсць чорная або бурая, на брушку белая або шараватая, кароткая, аксаміцістая. Пыска падоўжаная з вібрысамі. На задніх лапах плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Кормяцца насякомымі, чарвямі, жабамі, ікрой, маляўкамі рыб. Гнёзды ў норах або на купінах у траве. Нараджаюць да 14 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КІН Гаўрыіл Якімавіч (Іаакімавіч; 6.4.1812, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 21.5.1885),
рускі харавы дырыжор, педагог. Сын прыгоннага. З 1822 спяваў і вучыўся ў капэле графа Дз.М. Шарамецева, адпушчаны ім на волю. З 1830 выкладчык спеваў, у 1850—72 кіраўнік капэлы, з 1874 узначальваў мужчынскі хор С.Дз.Шарамецева. Адначасова ў 1848—59 выкладаў у навуч. установах Пецярбурга. З М.Балакіравым заснаваў Бясплатную муз. школу, яе першы дырэктар і выкладчык (1862—68). Аўтар хар. твораў і пералажэнняў для хору, дапаможнікаў «Кароткая метода спеваў» (1878) і «Кіраўніцтва да навучання спевам у народных школах» (б.г.), «Аўтабіяграфічных запісак» (выд. 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ (Panthera leo),
млекакормячая жывёла сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. Пашыраны ў Цэнтр. Афрыцы (10 падвідаў) і Паўд. Азіі (1 падвід). Жыве ў саваннах, радзей у рэдкалессі і пустынях. Індыйскі падвід (Р. 1. persica) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 240 см, маса да 280 кг, самкі драбнейшыя. Тулава моцнае, сухое, лапы невысокія. Хвост даўж. да 110 см, на канцы з цёмным кутасікам. Самцы маюць грыву. Поўсць кароткая, буравата-жоўтая, грыва цямнейшая. Трымаюцца пераважна парамі або прайдамі (групы да 30 асобін рознага полу і ўзросту). Драпежнік. Нараджае 1—6 кацянят раз у 2 гада. Трапляюцца помесі з тыграм і леапардам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСЕЎДАСЛО́НІКІ, ілжэслонікі (Anthribidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 2,2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць на травяністых раслінах, ствалах дрэў. На Беларусі 6 відаў, найб. трапляюцца П. вялікі, або слонік-пласкахобатнік (Platyrrhinns resinosus), і П. белаваты, або антрыб плямісты (Anthribus albinus).
Даўж. да 40 мм. Цела валікападобнае, галаватрубка кароткая, шырокая. Вусікі некаленчатыя, нітка- або пацеркападобныя. Ад слонікаў адрозніваюцца наяўнасцю верхняй губы і будовай вусікаў. Дарослыя жукі — драпежнікі (некат. лічынкі таксама), кормяцца шчытоўкамі, яйцамі артазід. Лічынкі кароткія, тоўстыя, белыя, з вял. галавой, кормяцца пераважна мёртвай, гнілой драўнінай лісцевых дрэў, некат. развіваюцца ў пладовых целах грыбоў-губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́НЫ (Sirenia),
атрад млекакормячых. 3 сям., 3 роды, 5 відаў. Вядомы з эацэну. Продкамі, верагодна, былі наземныя звяры, блізкія да хобатных, даманаў і капытных. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай ч.Сусв.ак. Актыўныя пераважна ўначы. Усе віды занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 2,5—5,8 м (у вымерлай марской каровы да 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнасці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах. Расліннаедныя. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня. Іл.гл. да арт.Дзюгонь, Ламанціны, Марская карова.
венесуэльскі пісьменнік, літ.-знавец. У 1946—51 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША), з 1950 у Каракаскім ун-це. Першыя апавяданні (зб. «Варава і іншыя апавяданні», 1928) напісаны ў духу кастумбрызму. У раманах «Рознакаляровыя коп’і» (1931) і «Шлях на Эльдарада» (1948) гіст. падзеі. Аўтар раманаў «Здымак адной геаграфіі» (1962), «Час масак» (1964), «Памінальная служба» (1976), «Востраў Рабінзона» (1981), «Падарожжа ў часе» (1990), зб-каў апавяд. «Мошкі, дрэвы і людзі» (1973), вершаў «Маноа» (1972), гіст.-літ. прац «Літаратура і дзеячы Венесуэлы» (1948), «Кароткая гісторыя іспана-амерыканскага рамана» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОКСТЭР’Е́РЫ (англ. fox-terrier),
пароды паляўнічых сабак з групы тэр’ераў. Выведзены ў пач. 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Выкарыстоўваюцца для палявання на ліс, баброў, барсукоў, янотападобных сабак, для знішчэння пацукоў. Вылучаюць Ф. гладка- і шарсткашэрсных (найб. пашыраныя).
Канстытуцыя моцная, сухая. Целасклад прапарцыянальны, форма цела квадратная. Касцяк моцны, мускулатура добра выяўленая. Галава доўгая, сухая. Вушы невял., трохвугольныя. Пярэднія лапы роўныя, блізка пастаўленыя. Выш. ў карку 34—40 см. Шэрсць з густым мяккім падшэрсткам. доўгая, грубая, на канцах сагнутая (з надломам) у шарсткашэрсных. ці кароткая. густая ў гладкашэрсных. Афарбоўка белая з чорнымі, рыжымі і шэрымі плямамі. Хвост купіруюць. Тып паводзін — узбудлівы.