ЛЯЙПУ́НСКІ (Аляксандр Ільіч) (7.12. 1903, с. Драглі, цяпер Польшча — 14.8.1972),
украінскі і расійскі фізік, стваральнік навук. школы фізікаў-ядзершчыкаў. Акад.АН Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1926). З 1929 у Фізіка-тэхн. ін-це ў Харкаве (у 1932—37 дырэктар), з 1941 у Ін-це фізікі АН Украіны (у 1944—49 дырэктар). З 1952 у Фіз.-энергет. ін-це (г. Обнінск, Расія), адначасова з 1946 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, ядз. тэхніцы. Разам з інш. ўпершыню ў СССР здзейсніў расшчапленне атамнага ядра паскоранымі часціцамі (1932). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ядз. рэактары-размнажальнікі на хуткіх нейтронах і даказана магчымасць расшыранага ўзнаўлення ў іх ядз. гаручага. Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
К 75-летию А.И.Лейпунского // Атомная энергия. 1978. Т. 45, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЕ́ЛЬ ((Néel) Луі Эжэн Фелікс) (н. 22.11.1904, г. Ліён, Францыя),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1953), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1966). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1928). З 1928 у Страсбурскім ун-це (з 1937 праф.), у 1945—76 у Грэнобльскім ун-це, адначасова ў 1956—70 дырэктар Цэнтра ядз. даследаванняў у Грэноблі, дырэктар (з 1954) і прэзідэнт (з 1970) Нац.політэхн. ін-та. Навук. працы па тэорыі магнетызму. Тэарэтычна абгрунтаваў існаванне антыферамагнетызму (1932) і т-ры, пры якой ён знікае (гл.Нееля пункт). Распрацаваў тэорыю антыферамагнетызму, стварыў агульную тэорыю ферытаў. У 2-ю сусв. вайну прапанаваў метад аховы караблёў ад магн.мін. Працы па палеамагнетызме спрыялі пацвярджэнню тэорыі дрэйфу кантынентаў і тэорыі тэктанічных пліт. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Вадзім Аляксандравіч) (н. 5.7.1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1971), Мінскую ВПШ (1984). Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 механікам саўгаса ў Алтайскім краі. З 1964 выкладчык Крычаўскага СПТВ-38, інструктар, заг. аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкомаў, інструктар Магілёўскага абкома ЛКСМБ. У 1972—76 і 1992—93 дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, нам. старшыні калгаса ў Магілёўскім р-нах. З 1977 інструктар с.-г. аддзела ЦККПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, заг.с.-г. аддзела, 2-і, 1-ы, сакратар Магілёўскага абкома КПБ. З 1993 нам.ген. дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 ген.дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс». У 1999—2000 1-ы нам. міністра, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З ліст. 2000 старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ (Сяргей Аляксандравіч) (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген.дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген.дырэктарГуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Максім Мінавіч) (1902, б. Хутар Кіжын Бабруйскага пав. — 17.2.1943),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на тэр. Брэсцкай вобласці ў Вял.Айч. вайну. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэктарМТС у Парыцкім, Койданаўскім, Целяханскім р-нах. З вер. 1941 у партызанах, з канца 1942 сакратар Ганцавіцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі.
рускі батанік і аграном. Акад. Пецярбургскай АН (1857). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1838). З 1847 праф. Маскоўскага ун-та, у 1861—69 арганізатар і дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі ў Маскве. З 1858 першы прэзідэнт Рас.т-ва садоўніцтва. Навук. працы па раслінаводстве, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін.
дзяржаўны дзеяч Грэцыі. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Германіі і Францыі. У 1896 і 1914—20 дырэктаргрэч.нац. банка. Прэм’ер-міністр у 1897—99, 1901—02, 1915—17 (з перапынкамі), 1926—28; у 1929—35 прэзідэнт Грэцыі. Садзейнічаў дзярж. перавароту ў кастр. 1935, які прывёў да аднаўлення манархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 4.12.1929, в. Цялуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Засл. машынабудаўнік Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1961). З 1950 у вытв. аб’яднанні «Белаўтамаз» (з 1982 ген.дырэктар аўтазавода). З 1994 прэзідэнт Бел.навук.-прамысл. асацыяцыі.
Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Р (Ягор Цімуравіч) (н. 19.3.1956, Масква),
расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, эканаміст. Унук пісьменніка А.Гайдара. Скончыў Маскоўскі ун-т, д-рэканам.навук. З 1980 працаваў ва Усесаюзным НДІ сістэмных даследаванняў, у 1985—87 вядучы навук. супрацоўнік Ін-та эканомікі і прагназавання навук.-тэхн. прагрэсу АНСССР, у 1987—90 на журналісцкай рабоце. У 1990 — 91 дырэктар Ін-та эканам. палітыкі Акадэміі нар. гаспадаркі СССР, у 1991 — 92 нам. Старшыні ўрада РСФСР па пытаннях эканам. палітыкі, міністр эканомікі і фінансаў, з лют. 1992 — міністр фінансаў, 1-ы нам. Старшыні ўрада па эканам. рэформе, выконваючы абавязкі Старшыні ўрада Рас. Федэрацыі. У 1992 і з 1994 дырэктар Ін-та эканам. праблем пераходнага перыяду. У 1993—94 1-ы нам. Старшыні ўрада Расіі, міністр эканомікі. Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (з 1994). У 1993—95 дэпутат Дзярж. думы. Гайдар пачаў практычнае ажыццяўленне курсу на рэфармаванне рас. эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКАЯ (Ніна Васілеўна) (10.1.1914, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 22.3.1986),
бел. гісторык. Чл.-кар.АН Беларусі (1959). Д-ргіст.н. (1959), праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла Магілёўскі пед.ін-т (1937). З 1944 ст.навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, дырэктар (1965—69) Ін-та гісторыі АН Беларусі, у 1962—64 дырэктар Ін-та гісторыі партыі пры ЦК КЛ(б)Б, у 1969—74 прарэктар, заг. кафедры гісторыі БССР Мінскага пед. ін-та. Даследавала праблемы гісторыі Беларусі, Кастр. рэвалюцыі і ўсталявання сав. улады, грамадзянскай вайны ў Беларусі, утварэння БССР.
Тв.:
Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Мн., 1946;
Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР. Мн., 1954;
Первые социалистические преобразования в Белоруссии. Мн., 1957;
Белорусский народ в борьбе за Советскую власть (1919—1920 гг.). Мн., 1963;
Становление народного образования в Белоруссии (1917—1920 гг.). Ми., 1980.