тайнае таварыства ў 1821 — пач. 1826 у Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях. Заснаваў Ф.Ляховіч спачатку ў Беластоку (наз. «Згодныя браты», 1821), потым у Свіслачы. Выступалі за незалежнасць Рэчы Паспалітай, падрыхтоўку грамадскай думкі да пераўтварэнняў у існуючым ладзе. У пач. 1826 у таварыстве 53 чал. Пяць былых сяброў т-ва склалі 3-ю ступень т-ва«Ваенныя сябры». Некаторыя мелі дачыненне да Літоўскага піянернага батальёна выступлення 1825. У сувязі са следствам па гэтай справе «З.» былі выкрыты, створана спец. «Камісія для пошуку тайных таварыстваў» (ліп.—вер. 1826). Удзельнікі «З.» былі прыгавораны да розных тэрмінаў пакарання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЕНСКІЯ,
расійскія лёгкаатлеты-бегуны, засл. майстры спорту СССР (1936), браты. Нарадзіліся ў с. Зялёная Слабада Раменскага р-на Маскоўскай вобл. Скончылі 2-і Маскоўскі мед.ін-т (1941). Георгій Іванавіч (26.11.1903—28.12.1946), чэмпіён СССР па бегу на 5000 і 10 000 м (1939). У 1934—36 устанавіў 3 усесаюзныя рэкорды на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Серафім Іванавіч (2.2.1906—7.5.1942), адзінаццаціразовы чэмпіён СССР (1934—40) па бегу на розныя дыстанцыі. У 1933—40 устанавіў 20 усесаюзных рэкордаў на дыстанцыях 1500, 2000, 3000, 5000, 10 000 м. Пераможцы шматлікіх міжнар. спаборніцтваў. З 1958 штогод праводзіцца Міжнар. лёгкаатлетычны мемарыял братоў З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПУЛЯ́РЫ (лац. populares ад populus народ),
ідэйна-палітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н.э. Абаранялі інтарэсы плебсу, у першую чаргу сельскага, супрацьстаялі аптыматам. У цэнтры барацьбы з аптыматамі былі аграрнае пытанне і дэмакратызацыя рым. дзяржавы. Абапіраючыся на нар. сход, П. імкнуліся абмежаваць буйное і аднавіць сял. землеўладанне, забараніць даўгавую кабалу, адмяніць ліхвярства. Значную ролю сярод П. адыгрывалі братыГракхі, Апулей Сатурнін. Уплыў П. у сваіх мэтах выкарыстоўвалі Г.Марый, Ліцыній Крас, Цэзар.
Літ.:
Трухина Н.Н. Политика и политики «золотого века» Римской республики (П в. до н.э.). М., 1986. С. 56—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ БАЛЕ́Т ПІЁНА,
трупа, якая працавала ў 1844—47 у Віцебску пад кіраўніцтвам польск. балетмайстра М.Піёна. У рэпертуары пастаўленыя ім балеты-дывертысменты «Вяселле ў Айцове» К.Курпінскага і Ю.Дамсе, «Дзве статуі» Ю.Эльснера, «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца і інш. Ставіліся таксама жывыя карціны, камедыі і вадэвілі на рус., польск, і франц, мовах. У асн. складзе трупы былі браты Адольф, Морыс і Уладзіслаў Піёны, муж і жонка Кос, Царова, Я.Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькіх запрошаных артыстаў. Суправаджаў спектаклі мясц. аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г.П.Ягемана (Ягнова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЗІНЬ (Bērzoņa) Ліліта [сапр.Прыедэ-Берзіня
(Priede-Berziņa) Лілія Давыдаўна; 17.7.1903, Рыга — 27.5.1983], латышская актрыса. Нар.арт.СССР (1956). Герой Сац. Працы (1978). З 1922 у Маст. т-ры імя Я.Райніса. Яе творчасць адметная дакладнасцю псіхал. малюнка ролі, лаканічнасцю выразных сродкаў, высокай сцэн. культурай. Сярод роляў: Аснатэ, Спідала, Маці («Іосіф і яго браты», «Агонь і ноч», «Ветрык, вей!» Райніса),
Шурка, Багаеўская («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага), Маша («Тры сястры» А.Чэхава), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1947, Дзярж. прэмія Латвіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГІ́НСКІЯ,
род бел. патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17—18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага р-на. Рамуальд Іпалітавіч (1934—80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Конь-агонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.; браты Рамуальда (у т. л. Віктар) — на шклозаводах Украіны. Іван Рамуальдавіч працуе на шклозаводзе «Нёман».
М.М.Яніцкая.
Да арт.Багінскія. В.Багінскі. Прыбор «Сямейка». 1982.Да арт.Багінскія. Р.Багінскі. Графін і шклянка. 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧА́ЛАЎ (сапр.Шверубовіч) Васіль Іванавіч
(11.2.1875, Вільня — 30.9.1948),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1936). Беларус па паходжанні. З 1900 у трупе МХАТа. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Мастацтва К. вызначалася глыбокім трагізмам, майстэрствам пераўвасаблення, псіхал. і жыццёваю дакладнасцю. Сярод лепшых роляў: Трафімаў, Тузенбах («Вішнёвы сад», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон, Захар Бардзін («На дне», «Ворагі» М.Горкага), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Гамлет, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Іван Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванава). Майстар маст. слова. Стварыў жанр эстр. выканання драм. твораў, т. зв. мантажы, дзе выканаў некалькі роляў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
французская актрыса. Скончыла Парыжскую кансерваторыю (1954). Працавала ў т-ры «Камеды Франсэз». У кіно з 1956. Этапнай у яе творчасці стала роль Надзі ў фільме Л.Вісконці «Рока і яго браты». Вобраз моцнай і гордай жанчыны, якая самастойна вырашае свой лёс, актрыса вар’іруе ў фільмах «Тры пакоі ў Манхатане», «Памерці ад кахання», «Няма дыму без агню» (у пракаце «Шантаж»). Яе мастацтва вылучаецца незвычайнай пластычнасцю, схільнасцю да сарказму, лірычнага гумару, уменнем ярка і дакладна акрэсліць характар. Сярод інш. фільмаў: «Жанчына-малпа», «Доктар Франсуаза Гаян», «Знаёмства па шлюбнай аб’яве», «Пяшчотны паліцэйскі», «Ключ да дзвярэй», «Кажыце, мне цікава».
канадскі паэт. Скончыў ун-т у г.Таронта, у 1920—53 праф. гэтага ун-та. Пісаў на англ. мове. Гал. тэма першых зб-каў паэзіі «Ньюфаўндлендскія вершы» (1923), «Варыва ведзьмаў» (1925), «Вершы мора» (1930) — рамантызаваная еднасць чалавека і мора. Паэмы «Тытаны» (1926), «Рузвельт» і «Антыноя» (1930), «Гібель «Тытаніка» (1935) пра змаганне чалавека з прыродай. Аўтар паэмы «Брэбёф і яго браты» (1940), зб-каў вершаў «Дзюнкерк» (1941), «Нацюрморт» і іншыя вершы» (1943), «Яны вяртаюцца» (1945), «За калодаю» (1947), «Да апошняга вастрыя» (1952), якім уласцівы антываен. і антыфаш. матывы, гуманіст. накіраванасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙТ (Wright),
амерыканскія авіяканструктары і лётчыкі, піянеры авіяцыі, братыУілбер (16.4.1867, г. Мілвіл, штат Індыяна, ЗША — 30.5.1912) і Орвіл (19.8.1871, г. Дэйтан, штат Агайо, ЗША — 30.1.1948). Пабудавалі некалькі планёраў біпланнай схемы (1900—03), на якіх выканалі каля 1 тыс. палётаў. 17.12.1903 ажыццявілі першы ў свеце палёт на планеры з рухавіком унутр. згарання працягласцю каля 1 мін. Удасканалілі канструкцыю самалёта і давялі працягласць палёту да 1,5 гадз (1904—08). Авалодалі майстэрствам пілатавання самалёта ў палёце і пры спуску на зямлю з выключаным маторам. Здзейснілі першы палёт з пасажырамі на борце (1908). У 1909 стварылі ў ЗША кампанію па вытв-сці самалётаў.