у шырокім сэнсе — музыка для суправаджэння танца, а таксама муз. творы, якія захоўваюць прыкметы танц. жанраў, але прызначаны для слухання; у вузкім сэнсе — лёгкая музыка, якая суправаджае бытавыя танцы, састаўная частка эстр. і джазавай музыкі. Для Т.м. характэрны дамінаванне метра, тыповыя рытмавыя формулы, акрэсленасць кадэнцый, перавага інстр. жанраў (не выключаецца і вакал).
Т.м. — адзін са стараж. відаў музыкі. Першапачаткова Т.м. — вакальная, а першыя муз. інструменты — ударныя; падзялялася нанар. і прафес. (палацавая, цырыманіяльная, тэатралізаваная). Напрацягу развіцця Т.м. і некат. муз. жанры ўплывалі адзін на адзін. Да Т.м. адносяцца творы прафес. аўтараў з самаст.маст. каштоўнасцямі, якія маюць жанрава-танц. аснову (вальсы і мазуркі Ф.Шапэна, «Славянскія танцы» А.Дворжака, «Арагонская хота» М.Глінкі). У гэтых творах элементы Т.м. спалучаюцца з танцавальнасцю як асаблівым эстэт. прынцыпам. У агульнамаст. плане танцавальнасць уласціва значнай колькасці твораў прафес. музыкі самых разнастайных жанраў. З 20 ст. Т.м. — найб. пашыраны від муз. мастацтва, што належыць да масавай культуры (гл.Поп-музыка). Сваёй папулярнасцю і уніфікаванасцю Т.м. абавязана сродкам масавай інфармацыі. Сярод традыц. і сучаснай Т.м. 20 ст.найб. папулярныя вальс, танга, рок-н-рол, брэйк-данс інш.
Літ.:
Ефименкова Б. Танцевальные жанры в творчестве замечательных композиторов прошлого и наших дней. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАНДЭРБЕ́Г [Scanderbeg, Skenderbeu; сапр.Кастрыёці (Kastrioti) Георг, каля 1405—17.1.1468],
кіраўнік вызв. барацьбы алб. народа супраць асманскіх заваёўнікаў, нац. герой Албаніі. Паходзіў з княжацкага роду Кастрыёці. У дзіцячым узросце ўзяты заложнікам да тур. султана Мурада II. Служыў у тур. арміі, удзельнічаў у многіх войнах, выявіў ваен. здольнасці. За ваен. заслугі атрымаў тытул бея і ў гонар Аляксандра Македонскага названы Іскандэрам (адсюль С. — скажонае Іскандэр-бей). Спакваля рыхтаваўся да барацьбы супраць тур. султана, кантактаваў з яго ўнутр. і знешнімі праціўнікамі, вёў перагаворы з Я.Хуньядзі. Пасля пераможнай для венг. арміі бітвы з тур. войскамі каля Ніша (3.11.1443) С. з атрадам у 300 вершнікаў пакінуў тур. лагер і прыбыў у Дыбру. Абапіраючыся на свабодных сялян, пачаў паход, накіраваны на выгнанне турак з алб. зямель. Неўзабаве ён заняў Крую, 28 ліст. абвешчаны галавой княства Кастрыёці. Выгнаў тур. гарнізоны з шэрагу крэпасцей і ўсталяваў незалежную ад туркаў уладу на частцы тэр. краіны. У 1444 засн. лігу алб. князёў і стаў яе кіраўніком, стварыў і ўзначаліў рэгулярную армію. Напрацягу 24 гадоў адбіваў спробы тур. захопнікаў аднавіць сваю ўладу наалб. землях (разгром тур. арміі ў 1444, 1457, абарона Круі ў 1450, 1466—67). У Албаніі ўстаноўлены ордэн С., яго імем названа гал. плошча ў Тыране, дзе яму ўстаноўлены помнік. На Беларусі імя С. вядома з помніка перакладной л-ры пач. 17 ст. — «Аповесць пра Скандэрбега».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ́ЗМ,
міжнародная салідарнасць людзей розных нацый і рас, аснова іх сумеснага выжывання на планеце, узаемнага даверу, узаемаразумення, узаемапранікнення культур, каштоўнасцей, ведаў, тэхналогій. І. адмаўляе тэзіс пра існаванне «вышэйшых» і «ніжэйшых», «лепшых» і «горшых» народаў. У сучасным свеце І. знаходзіць сваё ідэйнае, паліт. і арганізац. афармленне ў выглядзе выяўлення салідарнасці інтарэсаў, мэт і дзеянняў, што практычна існуюць у кожным грамадстве. У 2-й пал. 19—20 ст.насусв. грамадска-паліт. падзеі і на жыццё шматлікіх краін значны ўплыў аказваў І. міжнар. рабочага, сацыяліст. і камуніст. руху (тэарэт. распрацаваны ў працах К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна), што склаўся на аснове с.-д. і сацыяліст. руху, адыграў станоўчую ролю ў пашырэнні ў розных краінах свету сац. заканадаўства, у рэфармаванні некат. бакоў грамадскага жыцця, палітыкі, асветы. Актывізацыя міжнар. сувязей паміж ліберальнымі, кансерватыўнымі, клерыкальнымі паліт. партыямі і аб’яднаннямі пасля 2-й сусв. вайны суправаджаецца стварэннем адпаведных форм і прынцыпаў міжнар. салідарнасці. Напрацягу многіх дзесяцігоддзяў у свеце дзейнічаюць анархісцкія, фашысцкія, тэрарыст. арг-цыі, якія таксама кіруюцца сваімі кодэксамі І. У апошняй чвэрці 20 ст. інтэнсіўна фарміруецца экалагічны І., гал. змест якога — забеспячэнне шляхам развіцця эканам. свядомасці адзінства дзеянняў шматлікіх грамадска-паліт. аб’яднанняў, партый, а таксама ўрадаў з мэтай абароны прыроднага асяроддзя ад разбуральных уплываў сучаснай цывілізацыі. І. як прынцып міжнар. адзінства роўных суб’ектаў грамадска-паліт. жыцця супрацьстаіць касмапалітызму, а таксама нацыяналізму і этнацэнтрызму.
дапаможныя органы палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Адрозніваюць камісіі пастаянныя і часовыя. Пастаянныя камісіі выбіраюцца палатамі са свайго складу на першых сесіях і дзейнічаюць напрацягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў парламента. Яны вядуць законапраектную работу, папярэдні разгляд і падрыхтоўку пытанняў, што адносяцца да ведання палат. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае ні наменклатуры пастаянных камісій і іх арганізацыйнай структуры, ні іх колькасці: гэтыя пытанні вырашаюцца непасрэдна на сесіях палат. На снежаньскай 1996 сесіі Палатай прадстаўнікоў створаны 11 пастаянных камісій: па заканадаўстве; па нацыянальнай бяспецы; па эканам. пытаннях; па дзярж. будаўніцтве, мясц. самакіраванні; па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і харчаванні; па бюджэце і фінансах; па аграрных пытаннях; па адукацыі, культуры, навуцы і тэхнічным прагрэсе; па працы, сацыяльных пытаннях, ахове здароўя, фіз. культуры і спорце; па правах чалавека і нац. адносінах; па міжнар. справах і сувязях з СНД. Савет Рэспублікі на студзеньскай 1997 сесіі стварыў 5 пастаянных камісій: па заканадаўстве і дзярж. будаўніцтве; па эканоміцы, бюджэце і фінансах; па сац. пытаннях; па рэгіянальнай палітыцы; па міжнар. справах і нац. бяспецы. Склад камісій і іх кіраўнікі зацверджаны пастановамі палат. У выпадку неабходнасці палаты Нац. сходу могуць ствараць часовыя камісіі па любым пытанні (рэвізійную, следчую і інш.). Часовая камісія спыняе сваю дзейнасць пасля выканання пастаўленых перад ёю задач або датэрмінова па рашэнні адпаведнай палаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГРА́ЦЫЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА (ад лац. migratio перасяленне),
перамяшчэнне людзей, звязанае звычайна са зменай сталага месца жыхарства. Бывае беззваротная (канчатковая змена пастаяннага месца жыхарства), часовая (перасяленне на даволі доўгі, але абмежаваны тэрмін) і сезонная (перамяшчэнне людзей у пэўны перыяд года), знешняя (іміграцыя, эміграцыя) і ўнутраная (рух сельскага насельніцтва ў горад і наадварот, міжраённае перасяленне і інш.). Вылучаюць таксама спецыфічную маятнікавую міграцыю. Найб. уплывае на развіццё грамадства міграцыя рабочай сілы. Яна ахоплівае перамяшчэнне насельніцтва ў працаздольным узросце і часам называецца працоўнай міграцыяй. Паводле спосабу рэалізацыі М.н. падзяляецца на арганізаваную, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле і з дапамогай дзярж. органаў, і неарганізаваную. Працэс М.н. складаецца з трох асн. фаз: фарміраванне патоку мігрантаў у месцах іх выхаду; перасяленне мігрантаў; адаптацыя да новага месца жыхарства. У 1990-я г. ў сувязі з распадам СССРна Беларусі адбывалася значная міграцыя насельніцтва. Колькасць беларусаў на тэрыторыі краіны гал.ч. з прычын міграцыі павялічылася (1999 у параўнанні з 1989) на 3,2% пры агульным скарачэнні насельніцтва на 1%. Працягвалася перамяшчэнне насельніцтва з вёскі ў горад, аднак яго тэмпы за гэты перыяд скараціліся ў 5 разоў. Вялікія змены ў патоках міграцыі выклікала таксама Чарнобыльская катастрофа. У выніку да 1999 насельніцтва Гомельскай вобл. скарацілася на 7,4%, Магілёўскай вобл. — на 5,2%, а колькасць жыхароў Мінска павялічылася на 4,6% (у параўнанні з 1989). На Беларусі дамінуе ўнутрырэсп. перамяшчэнне насельніцтва з вёскі ў горад (за 1970—85 у гарадах асела 1,34 млн.чал.). Напрацягу года месца жыхарства ў рэспубліцы змяняюць больш за 600 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОЖ,
рака ў Смаленскай вобл. Расіі, у Магілёўскай і Гомельскай абл. і на мяжы Беларусі з Расіяй і з Украінай, левы прыток р. Дняпро. Даўж. 648 км, пл. вадазбору 42,1 тыс.км², у межах Беларусі адпаведна 493 км і 21,5 тыс.км². Пачынаецца за 12 кмнаПд ад г. Смаленск, вусце каля г.п. Лоеў. Верхняе цячэнне напаўд.-зах. ускраіне Смаленскага ўзв., сярэдняе — на Аршанска-Магілёўскай раўніне, ніжняе — у межах Гомельскага Палесся. Даліна пераважна трапецападобная, ад вытоку да вусця р. Проня — выразная, глыбокаўрэзаная (20—30 м). Шыр. ў вярхоўі 0,3—3 км, пры зліцці з далінай р. Дняпро — да 20 км. Схілы спадзістыя, умерана стромкія (радзей стромкія), выш. 15—25 м (месцамі да 40 м), парэзаны ярамі, лагчынамі, далінамі прытокаў. Правы схіл больш адкрыты, левы зарос лесам і хмызняком. На Беларусі амаль на ўсім працягу вылучаюцца поймы з нізкім (1,5—2,5 м над урэзам вады) і высокім (3—4 м) узроўнем і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма двухбаковая, месцамі левабярэжная або чаргуецца па берагах, шыр. 60—400 м у вярхоўі, пры ўпадзенні р. Асцёр 4 км, ад упадзення р. Проня да вусця 0,7—6 км. Паверхня яе перасечана лагчынамі і старыцамі. Затапляецца на 5—10 сутнаглыб. 0,5—2,5 м, у вусцевай ч. — да 4—5 м. Рэчышча звілістае, да ўпадзення р. Проня шыр. 15—180 м, на астатнім працягу 90—230 м. Каля г. Слаўгарад, дзе на правабярэжжы знаходзяцца канцавыя марэны, утварае буйны выгін. У ніжнім цячэнні вял. колькасць лукавін, рукавоў, старыц. Да г. Гомель трапляюцца астравы (даўж. 30—300 м, шыр. 10—50 м). Шыр. ракі ў вярхоўі 40—80 м, у нізоўі 90—125 м, месцамі да 230 м. Перакаты ў выніку падтрымання суднаходных глыбінь выражаны слаба. Дно роўнае, пясчанае, радзей пясчана-ілістае. Берагі да вусця р. Проня пераважна стромкія, выш. 1,5—4 м, ніжэй — спадзістыя; на лукавінах, дзе рэчышча падыходзіць да карэннага берага (напр., каля в. Гайшын Слаўгарадскага р-на) стромкія, выш. 12—15 м, месцамі да 35 м. Ніжэй г. Ветка па берагах пясчаныя пляжы. Асн. прытокі: Віхра, Волчас, Проня, Уза (справа), Хмара, Асцёр, Беседзь, Іпуць, Вуць (злева). Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з пач.снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Найб. таўшчыня лёду 65 см. Веснавы крыгаход 3—5 сут. На перыяд разводдзя прыпадае каля 57% гадавога сцёку. Пад’ём узроўню вады пачынаецца ў канцы сак. — пач. красавіка, у верхнім цячэнні доўжыцца 10—15 сут, у нізоўі 20—25 сут. Сярэдняя выш. над межанным узроўнем 4—5 м, найб. 7,5 м. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі, якія доўжацца 25—35 сут. Зімовыя ўзроўні на 10—20 см вышэй за летнія, у нізоўі ў асобныя гады павышаюцца да 2,5 м. Сярэднегадавы расход вады каля г. Слаўгарад 105 м³/с, каля г. Гомель 210 м³/с, у вусці 219 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. Рэгулярнае суднаходства ад г. Слаўгарад, у перыяд высокіх узроўняў ад в. Барысавічы Клімавіцкага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні С. працякае праз тэр., забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На рацэ гарады: Крычаў, Чэрыкаў, Слаўгарад, Чачэрск, Ветка, Гомель (Беларусь). Уздоўж берагоў біял. заказнікі: Веткаўскі, Струменскі, Чачэрскі, Шабрынскі. Зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТЫЧНЫЯ ВОБЛАСЦІ.
Тэр. Беларусі падзяляюць на 3 кліматычныя вобласці: Паўночную, Цэнтральную і Паўднёвую. Кожная з іх адрозніваецца не толькі кліматычнымі, але і прыроднымі ўмовамі, найперш рэсурсамі цяпла і вільгаці, а таксама ступенню кантынентальнасці клімату.
Паўночная вобласць. Умерана халодная зіма з устойлівым снегавым покрывам, умерана цёплы вегетац. перыяд, устойлівае ўвільгатненне. Агракліматычныя ўмовы цалкам спрыяльныя. Яе паўд. мяжа праходзіць уздоўж ізалініі сумы т-р 2200 °C за перыяд, калі сярэднясутачныя т-ры паветра вышэй за 10 °C, каэфіцыент увільгатнення за цёплы перыяд больш за 1. У адрозненне ад іншых абласцей больш нізкія т-ры паветра ўвесь год. Сярэдняя т-раліп. 17—17,8 °C, студзеня ад -6,4 да -8,1 °C. Ападкаў пераважна 620—700 мм за год, 440—480 мм за цёплы перыяд. Міжгадавая зменлівасць сумы атм. ападкаў 100—200 мм і больш, зрэдку ўзнікае дэфіцыт вільгаці ў перыяд вегетацыі. Пачатак вегетацыі з 15—20 красавіка, вегетац. перыяд 184—189 дзён, працягласць безмарознага перыяду 140—150 дзён. Пераход т-ры праз 10 °C вясной у першай дэкадзе мая. Веснавыя замаразкі могуць узнікаць напрацягу мая — пач. чэрвеня. Зіма настае ў другой дэкадзе лістапада. Устойлівае снегавое покрыва наЗ утвараецца 10—15 снежня, наУ — на 5 дзён раней. Колькасць дзён са снегавым покрывам 95—110. НаЗ вобласці цяплей і больш вільготна.
Цэнтральная вобласць. Умераная, з частымі адлігамі зіма, цёплы вегетац. перыяд, умеранае ўвільгатненне. Паўд. мяжа супадае з ізалініяй сумы т-р 2350 °C за перыяд, калі сярэднія сутачныя т-ры паветра вышэй за 10 °C; каэфіцыент увільгатнення за цёплы перыяд 0,87—0,9. Цэнтр. вобласць больш цёплая і менш вільготная. Сярэдняя т-ра ліпеня 17,4—18,2 °C, студзеня ад -5 °CнаЗ да -8 °CнаУ. Ападкаў 590—680 мм, на марэнных узвышшах больш за 700 мм за год. Вегетац. перыяд 187—200 сут. Веснавыя замаразкі магчымы напрацягу мая. На паніжэннях і асушаных тарфяніках зацягваюцца на 1—2 тыдні. Снегавое покрыва ўсталёўваецца ў снежні; у пач. месяца наУ, у канцы — на 3. Сыходзіць снег у сакавіку, на тыдзень раней на 3. НаЗ зіма больш мяккая і кароткая, лета больш доўгае і цёплае, больш раўнамерна размяркоўваюцца атм. ападкі напрацягу года. Вегетац. перыяд наУ вобласці амаль на 10 дзён карацейшы. Вясной глеба прыдатная для апрацоўкі наЗ у 1 -й, а наУ у 2-й дэкадзе красавіка.
Паўднёвая вобласць. Паўд. мяжа супадае з ізалініяй сумы т-р 2500 °C за перыяд, калі сярэднясутачныя т-ры паветра вышэй за 10 °C; каэфіцыент увільгатнення за цёплы перыяд 0,8—0,87. Сярэдняя т-ра ліпеня 18—18,5 °C, студзеня ад -4,8 наЗ да -6,8 °CнаУ. Ападкаў 560—650 за год. Самы доўгі ў краіне вегетац. перыяд 198—204 сут, які пачынаецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавыя замаразкі на сухадольных мінер. глебах характэрныя ў красавіку, а на асушаных тарфяніках могуць узнікаць у маі—чэрвені. НаЗ вобласці ўстойлівае снегавое покрыва кожны другі ці трэці год адсутнічае. Вобласць добра забяспечана цяплом, што спрыяе вырошчванню цукровых буракоў, кукурузы, скараспелых сартоў вінаграду і інш. культур. НаЗ вобласці самая кароткая на Беларусі зіма (106 дзён) і самая высокая т-растудз., самы кароткі перыяд са снегавым покрывам. Вясной супясчаныя і лёгкасугліністыя глебы наЗ прыдатныя для апрацоўкі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, наУ — у канцы 1 -й дэкады красавіка.
Агракліматычныя вобласці
Асноўныя характарыстыкі
Агракліматычныя вобласці
Паўночная
Цэнтральная
Паўднёвая
Сярэдняя тэмпература паветра за месяц, °C
Самы цёплы (ліпень)
Самы халодны (студзень)
17—17,8 -6,4—8,1
17,4—18,2 -5,2— -7,5
18—18,5 4,8— -6,8
Працягласць перыяду з сярэдняй сутачнай тэмпературай паветра (у днях):
вышэй за 0 °C
вышэй за 5 °C
вышэй за 10 °C
вышэй за 15 °C
227—237 184—189 138—145 72—84
235—252 187—200 145—155 86—100
245—260 198—204 153—157 98—105
Працягласць безмарознага перыяду (у днях)
140—150
145—160
155—165
Сума тэмператур за вегетацыйны перыяд:
вышэй за 5 °C
вышэй за 10 °C
за год
2380—2500 2040—2180 620—700
2540—2730 2220—2380 590—680
2720—2800 2370—2480 560—650
Колькасць ападкаў (мм) за цёплы перыяд (красавік—кастрычнік)
440-480
420—460
410—450
Колькасць дзён са снегавым покрывам
110—95
100—75
85—70
Сярэднія месячныя і гадавыя сумы ападкаў, мм
Станцыя
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
ІХ
Χ
ΧΙ
XII
Год
Віцебск
38
31
36
40
56
77
95
78
65
52
53
44
665
Мінск
43
40
42
46
61
82
90
81
60
50
53
50
698
Гродна
34
31
33
40
51
76
77
74
50
42
46
42
596
Магілёў
43
35
39
47
59
81
86
75
57
54
51
49
676
Брэст
34
33
35
41
56
78
77
76
51
44
43
40
608
Гомель
38
31
33
45
55
79
87
67
55
48
47
45
630
Літ.:
Шкляр А.Х. Климатические ресурсы Беларуси и использование их в сельском хозяйстве. Мн., 1973. Климат Беларуси. Мн., 1996;
Изменения климата и использование климатических ресурсов. Мн., 2001;
Изменения климата Беларуси и их последствия. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕАХІ́МІЯ (ад бія... + геахімія),
галіна геахіміі, якая вывучае геахім. працэсы ў біясферы ў іх сувязі з працэсамі біял. кругавароту рэчываў напрацягугеал. гісторыі Зямлі і ў сучасных умовах. Даследуе: жывое рэчыва, яго ўздзеянне нагеахім. працэсы; гісторыю, біягенную міграцыю, размеркаванне і канцэнтрацыю ў зямной кары хім. элементаў; біягеахім. правінцыі ў ходзе біягеахім. раянавання; геахім. цыклы біягенных элементаў праз пабудову колькасных мадэляў; ролю арганізмаў ва ўтварэнні і разбурэнні радовішчаў карысных выкапняў; тэрыторыі антрапагеннага ўздзеяння (гар. экасістэмы, цэнтры здабыўной і перапрацоўчай прам-сці); біягеахім. эндэміі чалавека і жывёл; геахім. дзейнасць арганізмаў на забруджаных цяжкімі металамі і радыенуклідамі ўчастках; прагназуе развіццё біясферы.
Заснавальнік біягеахіміі — рус. вучоны У.І.Вярнадскі, які арганізаваў першую ў свеце біягеахім. лабараторыю (1918), пашырыў уяўленне аб біясферы як абалонцы Зямлі, даў тлумачэнне геахім. дзейнасці жывых істот, увёў вызначэнні біягеахім. энергіі засялення Зямлі як планеты, скорасці расцякання і паўсюднасці жыцця і інш. Гэтыя даследаванні развіваў А.П.Вінаградаў, які вызначыў сярэдні хім. састаў жывога рэчыва, распрацаваў тэарэт. ўяўленні аб біягеахім. правінцыях, што паслужыла асновай для біягеахім. пошукаў карысных выкапняў. На Беларусі праблемы біягеахіміі даследуюцца з 1960-х г. (К.І.Лукашоў, А.К.Лукашоў, У.А.Кузняцоў, В.Б.Кадацкі і інш.). Работы вядуцца ў ін-тах АН Беларусі (геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, эксперым. батанікі, заалогіі, фотабіялогіі), у БДУ, БСГА, БелНДІ земляробства і кармоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕФЕВІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА,
дзяржава на Сярэднім Усходзе ў 1502—1736 на чале з дынастыяй Сефевідаў, якая дала пачатак сучаснай іранскай дзяржаве. Створана ў выніку паўстання азерб. плямён, якія ў 1499 узначаліў шэйх суфійскага брацтва Сефевіе Ісмаіл. Паўстанцы нанеслі паражэнне дзяржаве Ак-Каюнлу, што размяшчалася натэр.Зах. Ірана і Ірака, і ў 1502 Ісмаіл абвешчаны шахам (гл.Ісмаіл I). Дзярж. рэлігіяй С.дз. стаў шыізм. Апорай першых Сефевідаў былі цюркскія азерб. плямёны кызылбашаў («чырвонагаловыя»), а цэнтр. вобласцю — Азербайджан, дзе знаходзілася сталіца С.дз. — напачатку Тэбрыз, з 1548 — Казвін. Пасля смерці Тахмаспа I [1524—76] міжусобіцы прывялі да фактычнага распаду С.дз. Яе аб’яднаў Абас I Вялікі [1587—1629]. Ён разбіў туркаў і ўзбекаў, вярнуў страчаныя тэрыторыі (Харасан, Азербайджан), заваяваў Ірак. Пры ім адбылася персізацыя дзяржавы, сталіца перанесена ў Ісфахан. У выніку адм., ваен. і інш. рэформ С.дз. ўмацавалася, што спрыяла яе эканам. і культ. росквіту напрацягу амаль усяго 17 ст. Але хуткі рост насельніцтва прывёў у канцы 17 ст. да збяднення нар. мас. Пры шаху Султане Хусейне [1694—1722] сац.-эканам. крызіс паглыбіла паўстанне афганцаў, якія ў 1722 захапілі Ісхафан, а туркі — Азербайджан. Барацьбу супраць афганцаў і туркаў узначаліў палкаводзец Надзір-шах, які ў 1736 адхіліў ад улады апошняга сефевідскага шаха Абаса III [1732—1736].
Літ.:
Эфендиев О.А. Азербайджанское государство Сефевидов в XVI в. Баку, 1981;
Павлова И.К. Хроника времен Сефевидов: Сочинение Мухаммад-Масума Исфахани «Хуласат ас-сийар». М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЛА, Ульянка,
рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Уваходзіла ў склад Бярэзінскай воднай сістэмы. Даўж. 123 км, пл. вадазбору 4090 км². Выцякае з Лепельскага воз.напаўн. ускраіне г. Лепель, цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніцкай раўніне і Полацкай нізіне, вусце каля г.п. Ула Бешанковіцкага р-на. Асн. прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна пераважна сухадольная, асіметрычная, трапецападобная, да в. Промыслы Бешанковіцкага р-на скрынкападобная, шыр. 300—600 м, найб. (да 1 км) у сярэднім цячэнні, найменшая (100 м) у верхнім цячэнні. Схілы сярэдне стромкія, выш. 10—25 м, парэзаныя ярамі і лагчынамі. Пойма лугавая, чаргуецца па берагах, роўная, шыр. ў верхнім цячэнні 50—100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. У разводдзе затапляецца наглыб. ад 0,5 да 2,5 м. Рэчышча неразгалінаванае, напрацягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй сярэдне звілістае (шыр. 25—30 м, месцамі 40—50 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, пясчаныя, параслі хмызняком, выш. 2—5 м, на асобных участках 10—15 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да пач. красавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сак. да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 сут. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найб. 7,3 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. Лепельская ГЭС. На рацэ г. Лепель, у вусці г.п. Ула.