КА́ЗАК ((Kasack) Герман) (24.7.1896, г. Патсдам, Германія — 10.1.1966),
нямецкі пісьменнік. Чл. Акадэміі навукі і л-ры ў Майнцы, прэзідэнт Ням. акадэміі мовы і паэзіі ў Дармштаце (1953—63). Дэбютаваў зб-камі вершаў «Чалавек» (1918), «Востраў» (1920), драмай «Трагічная місія» (1920). Найб. вядомы раман «Горад за ракой» (1947) — сюррэаліст. паказ «горада памерлых», бяздушнага таталітарнага механізма. Песімістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне ў рамане «Вялікая сетка» (1952) і аповесцях «Ткацкі станок» (1949), «Фальшыўка» (1953). Паводле манеры блізкі да Ф.Кафкі. Аўтарзб. эсэ «Мазаіка» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТАТЭ́ЛІ (сапр.Кутатэладзе) Аляксандр Мікалаевіч
(6.9.1897, г. Кутаісі, Грузія — 15.5.1982),
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́Н (Сяргей Раманавіч) (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛАБРЫ́ДЖЫДА ((Lollobrigida) Джына) (н. 4.7.1927, г. Субіяка, Італія),
італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф. Вучылася на курсах спеваў, у тэатр. вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфаш. фільме «Небяспечна: бандыты!» (1951). Актрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпераментам, прыродным артыстызмам. Знялася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакумент. фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотаальбомаў.
французскі жывапісец, прадстаўнік ракако. Вучыўся ў П.Дзюлена (да 1708), К.Жыло (1712—18). Зазнаў уплыў А.Вато. З 1719 чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры. Аўтар вытанчаных галантных тэатр. і быт. сцэн, дэкар. пейзажаў, напісаных у мяккай жывапіснай манеры: «Канцэрт у парку», «Урок музыкі», «Танец», «Баль», «Вясковае вяселле» (1737), «Поры года» (1738) і інш. Партрэты распрацоўваў як жанравыя сцэны («Сям’я Бурбон-Канці»; «Танцоўшчыца Камарго», 1730). Ілюстраваў «Байкі» і «Казкі» Ж.Лафантэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙЗЕРАЎ (Аркадзь Тэвелевіч) (н. 17.1.1922, Мінск),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1949) і Ваен.ін-т замежных моў у Маскве (1953). У 1940—57 у Сав. Арміі. З 1959 навук. супрацоўнік АНБССР, з 1966 — дацэнт, праф. кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным праве.
Тв.:
Савецкая выбарчая сістэма. Мн., 1974;
Демократические формы деятельности местных Советов. Мн., 1977;
Местные Советы: формирование и деятельность: (Опыт конкретно-социол. исслед.). Мн., 1991.
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Скончыў Латвійскі ун-т (1951). Дэбютаваў як тэатр. крытык. Даследуе творчасць лат. пісьменнікаў, літ. жанры. Аўтар манаграфіі «У свеце сатыры» пра драматургічную спадчыну А.Упіта (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), біягр. раманаў «Андрэй Пумпур» (1964), «Райніс» (1977, Дзярж. прэмія Латвіі 1980), «Аўсекліс» (1981), у якіх раскрыццё жыццёвых з’яў спалучана з дакладнай распрацоўкай сюжэта і характару герояў. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Дранько-Майсюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́НСКІ (Сямён Давыдавіч) (1861, г. Барзна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.5.1939),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Праф. (1923). Скончыў Кіеўскі ун-т (1889). З 1889 у Мінску, з 1890 чл.Т-ва мінскіх урачоў. У 1890—1920 урач-афтальмолаг, у 1923—39 заг. кафедры БДУ і Мінскага мед. ін-та. Нар. камісар аховы здароўя БССР (1920). Удзельнічаў у стварэнні вышэйшай мед. школы ў БССР. Навук. працы па вывучэнні трахомы і вочнага траўматызму. Аўтар падручнікаў па вочных хваробах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕВА (Святлана Віталеўна) (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШЭ́ЎСКІ ((Kraszewski) Каятан) (11.3.1827, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1896),
польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. Аўтаргіст. аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «З паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «З успамінаў кашталяніца» (1896) і інш, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т. л. зборы Сапегаў. У в. Доўгае засн.астр. абсерваторыю.