Засн. ў 1944 як Гродзенскі пед.ін-т. З 1978 — ун-т. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1988. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: замежных моў, філалогіі, гісторыі і культуры, права і эканомікі, матэм., фізіка-тэхн., біялогіі і экалогіі, псіхалогіі і педагогікі, фіз. культуры, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае. Аспірантура з 1969. Мае 10 н.-д. лабараторый, б-ку, аддзел размнажальнай тэхнікі. Дзейнічаюць літ. аб’яднанне «Наднёманскія галасы», студэнцкі т-рэстр. мініяцюр. З 1986 выдае шматтыражную газ. «Гродзенскі універсітэт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУШАВЫ́ (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 24.7.1950, Мінск),
бел. філосаф, грамадскі дзеяч. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1995). Заснавальнік і прэзідэнт Бел. дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» (з 1989). Старшыня Бел.хрысц.-дэмакр. партыі (з 1996). Скончыў БДУ (1972), працаваў у ім. З 1991 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), 1996. Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі Зах. Еўропы і Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалаг. праблемы пазнання, сац. філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Н.Мальбранша» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРЭ́СКУ ((Grigorescu) Нікалае Іон) (15.5.1838, с. Пітару, пав. Дымбавіца, Румынія — 21.7.1907),
румынскі жывапісец. Вучыўся ў Бухарэсце (да 1885) і ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. У 1861—87 (з перапынкамі) жыў і працаваў у Францыі; прыхільнік барбізонскай школы жывапісу. З 1887 пераважна ў Бухарэсце. Пісаў пейзажы, партрэты, гіст., батальныя і жанравыя кампазіцыі. Яго творы («Сялянка з Мусчэла», 1877; «Штурм Смырдана», 1885; «Воз, запрэжаны валамі», каля 1890, і інш.) вызначаюцца рэаліст. формай, свабоднай маст. манерай, свежым каларытам і стрыманасцю светлай колеравай гамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЗАДУ́БАВА (Валянціна Сцяпанаўна) (31.1.1910, г. Харкаў, Украіна — 1993),
савецкая лётчыца, Герой Сав. Саюза (1938), Герой Сац. Працы (1986), палкоўнік (1943). Скончыла аэраклуб (1929), Тульскую авіяц. школу (1933). У 1938 разам з П.Дз.Асіпенка, М.М.Расковай здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход. У Вял.Айч. вайну на фронце зчэрв. 1941, у 1942—44 камандзір 101-га авіяц. палка далёкага дзеяння, самалёты якога дастаўлялі войскам боепрыпасы, лёталі ў тыл ворага да бел. партызан, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944. Зрабіла каля 200 баявых вылетаў. З 1946 у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НВІЦКІ МЕРЫДЫЯ́Н,
нулявы мерыдыян, пачатковы мерыдыян Зямлі згеагр. даўгатой λ = 00°00′00″. Праходзіць праз адзін з пунктаў Грынвіцкай астранамічнай абсерваторыі. Адлікі (ад 0° да 180°) вядуцца ў напрамку на У (усх. даўгата) і на З (зах. даўгата) або ад 0° да 360° у напрамку на У. Грынвіцкі мерыдыян з’яўляецца таксама сярэднім мерыдыянам нулявога гадзіннага пояса Зямлі пры разліках зямнога часу (зорнага, сонечнага, дэкрэтнага). Сусветны час на Грынвіцкім мерыдыяне прыняты роўным нулю. Час кожнага наступнага гадзіннага пояса (праз 15°00′00″усх. даўгаты) узрастае на 1 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БКІН (Іван Міхайлавіч) (21.9.1871, в. Пазнякова Уладзімірскай вобл., Расія — 21.4.1939),
савецкі вучоны ў галіне геалогіі і горнай справы. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1910). З 1920 праф., з 1922 рэктар Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 рэктар Маскоўскага нафтавага ін-та. У 1936 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Распрацаваў навук. асновы тэорыі паходжання нафты і ўмоў утварэння яе радовішчаў. Абгрунтаваў і ўкараніў геафіз. метады разведкі Курскай магн. анамаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧЭ́ННІ (ваен.),
адзін засн. спосабаў баявой падрыхтоўкі войск (авіяцыі, флоту), камандзіраў і штабоў аб’яднанняў, злучэнняў (часцей) розных відаў узбр. сіл, а таксама органаў тылу і спец. войск да вядзення ваен. дзеянняў. Праводзяцца з мэтай вырашэння розных задач на мясцовасці ва ўмовах, найб. набліжаных да баявых. Паводле маштабу бываюць тактычныя, аператыўныя і стратэгічныя; паводле формы правядзення — вайсковыя (авіяцыйныя, марскія), з баявой стральбой і без баявой стральбы, камандныя, камандна-штабныя, штабныя, тылавыя, доследныя, даследчыя і спецыяльныя; паводле арганізацыі — адна- і двухбаковыя, адна-, двух- і многаступенныя. Гл. таксама Манеўры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРНО́Ў (Сяргей Мікалаевіч) (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы па касм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1949.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1988). Дачка А.М.Вярцінскага. Скончыла Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1968). З 1966 у т-ры «Сучаснік», у 1980—88 у МХАТ. Майстэрства актрысы адметнае вытанчанасцю пластычнага малюнка ролі, спалучэннем лірыкі з лёгкай іроніяй: Ніна Зарэчная, Алена Андрэеўна («Чайка», «Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Эльміна («Тарцюф» Мальера) і інш.З 1961 здымаецца ў кіно: «Пунсовыя ветразі», «Чалавек-амфібія», «Гамлет», «Вайна і мір», «Ганна Карэніна», «Майстар і Маргарыта», «Безыменная зорка» (тэлевізійны) і інш. Выкладае сцэн. майстэрства ў Вялікабрытаніі, Францыі, Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́САЎ (Рафаіл) (н. 17.12.1935, г. Магнітагорск, Расія),
бел. вучоны ў галіне матэматыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1958). З 1963 у Аддзеле энергетыкі Уральскага філіяла АНСССР, з 1968 у БДУ. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання, матэм. эканоміцы. Распрацаваў адаптыўны метад лінейнага праграмавання, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных аптымальных працэсаў.
Тв.:
Методы оптимизации. 2 изд. Мн., 1981 (разам з Ф.М.Кірылавай);
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—4. Мн., 1984—87 (у сааўт.).