СЬЕ́РА-НЕВА́ДА-ДЭ-СА́НТА-МА́РТА (Sierra Nevada de Santa Marta),

ізаляваны горны масіў у Паўн. Андах, самы высокі ў Калумбіі, каля берага Карыбскага м. Выш. да 5800 м (г. Крыстобаль-Калон). Складзены пераважна з крышт. і метамарфічных парод, схілы — з асадкавых. На вяршынях вечныя снягі, ледавікі. На паўн. схілах летнезялёныя лясы, на паўд. — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе — парамас (высакагорныя лугі з засухаўстойлівымі дзернавіннымі злакамі, падушкападобнымі і разеткавымі раслінамі).

т. 15, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)