ТАНЕГА́ВА (Tonegawa) Сусуму (н. 6.9.1939, г. Нагоя, Японія),
японскі вучоны ў галіне генетыкі. Праф. (1981). Скончыў ун-т г. Кіёта (1963). З 1963 ва ун-це Каліфорніі г. Сан-Дыега (ЗША), з 1971 у Ін-це імуналогіі г. Базель (Швейцарыя), з 1981 у Цэнтры па вывучэнні рака Масачусецкага тэхнал. ін-та г. Кеймбрыдж (ЗША). Навук. працы ў галіне імунагенетыкі, выявіў будову рэцэптараў Т-лімфацытаў, перарывістую будову генаў імунаглабулінаў. Нобелеўская прэмія 1987.
т. 15, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)