клас чарвей падтыпу першаснаполасцевых. 3 атр., каля 2000 відаў. Пашыраны па ўсім свеце ў вадзе. На Беларусі каля 100 відаў. Уваходзяць у склад бентасу і планктону.
Адзіночныя, каланіяльныя, рухомыя і прымацаваныя формы.
Даўж. 0,01—2,5 мм. Бясколерныя і каляровыя, двухбаковасіметрычныя. Цела выцягнутае ці шарападобнае, звычайна падзелена на галаву, тулава і нагу, укрыта кутыкулай або панцырам. На галаве калаўротны апарат — сістэма раснічак, з дапамогай якіх К. перамяшчаюцца і кормяцца. Большасць К. адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Размнажэнне аднаполае (партэнагенез) або спалучаецца з двухполым (гетэраганія). Пры неспрыяльных умовах К. ўпадаюць у анабіёз. Паліфагі, кормяцца водарасцямі, бактэрыямі, дэтрытам; ёсць драпежнікі і паразіты беспазваночных і раслін. Удзельнічаюць у ачышчэнні вадаёмаў; корм для планктонаедных малявак рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў (Фадзей Фадзеевіч) (н. 20.8.1945, в. Галузы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). З 1969 у БДУ, з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (у 1981—92 нам. дырэктара), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела і мікраэлектроніцы. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі ўзаемадзеяння высокаінтэнсіўных іонных пучкоў з крышталямі, іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў, фіз. прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў.
Тв.:
Излучение заряженных частиц в твердых телах. Мн., 1985 (разам з М.А.Кумахавым);
Пространственные распределения энергии, выделенной в каскаде атомных столкновений в твердых телах. М., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРЫ́ (Nematocera),
падатрад даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне 35 сям., больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. К. падзяляюць на групы, якія ўключаюць па некалькі сям.: галіцы, гнюс, грыбныя камарыкі, даўганожкі, камары-дзергуны, ці званцы, матыліцы, таўстаножкі і інш.
Найб. вядомыя камар звычайны і малярыйныя камары. На Беларусі каля 40 відаў. Жывуць у вільготных мясцінах.
Даўж. 3—30 мм. Цела і ногі доўгія, тонкія, крылы вузкія, жылкі ў лускавінках. Вусікі доўгія, членістыя (органы нюху). Ротавыя органы колючыя, на ніжняй губе размешчаны колючыя іголкападобныя сківіцы; паміж імі падглотачнік, дзе праходзіць пратока слінных залоз. Дарослыя К. вядуць пераважна паветраны спосаб жыцця. За лета выводзіцца 1 або некалькі пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАЛІЗАВА́НЫЯ РЭ́КІ,
рэкі або іх участкі, рэчышчам якіх штучна нададзены выгляд каналаў. Рэчышчы буйных рэк часам каналізуюць, каб палепшыць умовы суднаходства. Асн. работы па каналізацыі праводзяцца на малых рэках і ручаях пры меліярацыі — іх паглыбляюць, спрошчваюць меандры (лукавіны), ліквідуюць плёсы і перакаты. Пры гэтым яны становяцца хуткаплыннымі, мелкімі, асабліва ў межань, сцёк вады з вадазбору паскараецца. Часта такія змены вядуць да разбурэння нерасцілішчаў, збяднення фауны, асабліва рыбных запасаў, рэкі страчваюць маляўнічасць і ландшафтную вартасць. На тэр.Беларусі работы па каналізаванні рэк пачаліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. пры буд-ве Агінскага, Аўгустоўскага, Бярэзінскага і Дняпроўска-Бугскага каналаў. У 1950—90-я г. на ўсім працягу каналізавана больш за 500 рэк, на асобных участках — больш за 1500 рэк. З пач. 1980-х г. каналізаванне рэк абмяжоўваецца. Праводзіцца экалагічны аналіз магчымых вынікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́ПЛІ (Cannabis),
род аднагадовых кветкавых раслін сям. каноплевых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераных паясах абодвух паўшар’яў. У культуры К. пасяўныя (C. sativa) — лубавалакністая, прадзільная і алейная расліна. Найб. пасевы ў Цэнтр. Азіі і Еўропе. На Беларусі пашыраны на невял. плошчы. К. індыйскія (C. indica) культывуюць у тропіках і субтропіках пераважна як наркатычную расліну, вытв-сць якой у многіх краінах забаронена. К. пустазельныя (C. ruderalis) — пустазелле яравых пасеваў.
К. пасяўныя — двухдомная травяністая расліна, выш. да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы. жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Лісце лопасцевае. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак. К. даюць валакно — пяньку, з насення атрымліваюць 30—35% алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і буд. матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕ́Ц,
1) найпрасцейшы тып коранеклубнясховішча, які наз. таксама бурт, штабель бульбы або агародніны, укладзены на паверхню глебы ці ў неглыбокі (0,2—0,5 м) катлаван і ўкрыты слоем саломы і зямлі.
Таўшчыня ўкрыцця залежыць ад кліматычнай зоны і звычайна роўная глыбіні прамярзання глебы. Шырыня К. для бульбы 1,8—2 м, для агародніны 1,5—2 м, даўжыня для бульбы 10—15 м, для морквы 3—4 м. Робяць К. на ўзвышаных участках рэльефу з пакатым схілам на лёгкіх ці сярэдніх глебах. Для механізаванага ўкрыцця выкарыстоўваюць спец. буртаўкрыўшчыкі. У К. добра захоўваюцца толькі якасныя і лежказдольныя караняплоды.
2) Пашыраная ў некаторых месцах Беларусі (пераважна на Палессі) назва стараж.курганоў.
3) Межавы знак у ВКЛ у 15—18 ст. у выглядзе землянога насыпу з дамешкамі камянёў, бітай керамікі, шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТУ́ЛА (Пётр Андрэевіч) (н. 4.7.1936, в.Вял. Бор Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1965). З 1960 працаваў на з-дзе, у Цэнтр.НДІ арг-цыі і тэхнікі кіравання, з 1966 у Ін-це эканомікі АНБеларусі. З 1994 нач. аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі ацэнкі і планавання эфектыўнасці грамадскай вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі.
Тв.:
Эффективность капитальных вложений и основных производственных фондов. Мн., 1974;
Содержание и оценка экономической эффективности производства. Мн., 1982 (разам з М.В.Нікіценкам, В.Н.Камковым);
Эффективность общественного производства. Мн., 1985;
Эффективность экономики региона, Мн., 1987 (у сааўт.).
бел. акцёр. Нар.арт.Беларусі (1980). Працаваў у Т-ры Сав.ваен. адміністрацыі ў Берліне (1946—50), Казанскім драм. т-ры (1960—63). У 1964—93 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і камед. роляў. Творчасць вызначаецца самабытнасцю, праўдзівасцю сцэн. паводзін, тонкім адчуваннем стылю твора і прыроды камічнага. Сярод роляў у т-ры імя Я.Купалы: Лявон Зяблік, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), Торгала («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Бацька («Парог» А.Дударава); у класічным рэпертуары: Лука («На дне» М.Горкага), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. Здымаецца ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЛАЎ (Іван Пятровіч) (9.9.1811—15.7.1901),
расійскі дзярж. дзеяч, асветнік. У 1864—68 папячыцель Віленскай навуч. акругі. Заснаваў у Вільні Паўн.-Зах. аддзяленне Рус.геагр.т-ва. Кіраваў дзейнасцю Віленскай археагр. камісіі, па яго ініцыятыве камісія выдала 4 тамы Археагр. зборніка дакументаў і Тураўскае евангелле, у якіх шмат звестак па гісторыі Беларусі і Літвы 15—19 ст.Вял. ролю адводзіў выхаванню дзяцей у сельскіх школах, гімназіях і інш.навуч. установах. Пад яго рэдакцыяй апублікаваны 3 тамы матэрыялаў па гісторыі асветы ў Расіі (1893—98).
Тв.:
К истории Виленского учебного округа за 1863—1868 гг.: Памяти графа М.Н.Муравьева. СПб., 1898;
Воспоминания о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном крае. СПб., 1900;
Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Вилен. учеб. округа преимущественно в муравьевскую эпоху. СПб., 1901.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКАВЕ́Ц (Ларыса Піліпаўна) (н. 15.2.1939, Мінск),
бел. музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыла Бел. кансерваторыю (1966). З 1965 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Даследуе кантавую культуру Беларусі, бел.нар. песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), стараж.-рус. і бел.знаменны спеў. Прапагандуе канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фалькл. тэмы, складальнік зб. «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).
Тв.:
Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975;
К истории рукописною сборника // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976;
Из истории древнерусского знаменного пения // Вопросы музыкознания. Мн., 1981;
Ананчыцкія спявачкі // Беларусь. 1983. № 1;
Об одном типе купальских песен // Памяти К.Квитки. М., 1983;
Народные песни на стихи Янки Купалы // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1983. Вып. 2.