КАРАВА́К ((Caravaque) Луі) (1684—20 ці 26.6.1754),
французскі жывапісец. З 1716 у Расіі. З 1718 у ведамстве «Канцылярыі ад пабудоў», дзе меў вучняў (І.Вішнякоў і інш.). Працаваў у стылі позняга барока, пазней — ракако. Аўтар дэкар. размалёвак, батальных карцін, кардонаў для шпалер, партрэтаў. Сярод твораў: «Палтаўская баталія» (1717), партрэты Пятра I (1716 і 1723), імператрыцы Ганны Іванаўны (1730) і інш. Творчасць К., адметная вытанчанай жывапіснай манерай, паўплывала на рус. партрэт сярэдзіны 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЕЎ (Захар Рыгоравіч) (1747—9.3.1828),
дзяржаўны дзеяч Расіі. У 1768—82 служыў у казацкім войску, потым дырэктар эканоміі Курскай губ., віцэ-губернатар Арлоўскай губ. З 8.1.1797 да 1806 мінскі губернатар. Курыраваў стварэнне Атласа і Тапаграфічнага апісання Мінскай губ., выказваўся супраць прымусовага пераводу уніятаў у праваслаўе. З 1808 сенатар, з 1810 чл. Дзяржсавета, з 1814 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскага біблейскага т-ва. У 1817—22 папячыцель Харкаўскага ун-та. Аўтар шэрагу багаслоўскіх павучанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРС (Kars),
горад на ПнУ Турцыі. Адм. ц. іля Карс. 70 тыс.ж. (1985). Цэнтр раёна малочнай жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ручное ткацтва. У 10—11 ст. цэнтр незалежнага арм. Карскага царства. З 16 ст. турэцкая крэпасць. У 1878—1918 у складзе Расіі. Арх. помнікі: арм. царква (10 ст.), перабудаваная ў мячэць (цяпер музей), арм. цытадэль (10 ст., перабудавана ў 12 і 16 ст.), мост (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КСМАН (Эрык) (Кірыл) Густавіч (7.8.1737, г. Саванліна, Фінляндыя — 16.1.1796),
натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1770). Вучыўся ва ун-це г. Турку (Аба) у Фінляндыі. З 1762 у Расіі. Праводзіў даследаванні ў галіне мінералогіі, біялогіі, хіміі. Падарожнічаў па Алтаі і Усх. Сібіры. Прапанаваў новую тэхналогію шкларобства, спосаб атрымання кухоннай соды, апублікаваў даследаванні па тэхналогіі салетры, соды, галыну. Адкрыў новыя мінералы (байкаліт, вілюіт), знайшоў радовішчы лазурыту, цыркону і інш., сабраў багатыя калекцыі мінералаў, насякомых, гербарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРГЕНІ́,
узвышша на ПдУ еўрапейскай ч.Расіі, у Валгаградскай, Растоўскай абласцях і Калмыкіі. Распасціраецца ад Волгі (у раёне г. Валгаград) да даліны р.Усх. Маныч. Даўж. каля 350 км, шыр. 20—50 км, выш. 160—221 м. Складзена з глін, вапнякоў і пясчанікаў. Усх. схіл стромка (да 70—80 м) абрываецца да Прыкаспійскай нізіны, расчлянёны густой сеткай яроў. Каля падножжа прэснаводныя Сарпінскія азёры. Зах. схіл спадзісты, паступова паніжаецца да даліны р. Дон. Пераважае паўпустынная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЮ́К (Сяргей Мікалаевіч) (н. 3.4.1960, Мінск),
бел. спартсмен (тэніс). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1980). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1982). У 1991—95 на трэнерскай рабоце ў ЗША. З 1995 саветнік Мін-ва спорту і турызму Расіі. Чэмпіён Еўропы 1980 у камандным першынстве і парным разрадзе, 1983 — у парным разрадзе, у 1980 бронз. прызёр у змешаным разрадзе. Чэмпіён СССР 1979, 1982—83 у парным, 1982 у змешаным, 1983 у адзіночным разрадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЛЕНЦКАЯ ЭМІГРА́ЦЫЯ,
антырэспубліканская паліт. групоўка французаў перыяду Французскай рэвалюцыі 1789—99. Знаходзілася пераважна ў г. Кобленц (Германія, адсюль назва). Гуртавалася вакол братоў Людовіка XVI — графа Праванскага і графа д’Артуа. На сродкі манархаў Вялікабрытаніі, Расіі і Швецыі ў Кобленцы фарміраваліся атрады дваран-эмігрантаў, якія склалі т.зв. «армію прынцаў» (на чале з прынцам Кандэ), што ў 1792 удзельнічала ў аўстра-прускім узбр. уварванні ў Францыю. У 1794 франц.рэсп. войскі занялі Кобленц, што паклала канец К.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТЛАС,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Архангельскай вобл., на р.Паўн. Дзвіна, пры ўпадзенні р. Вычэгда. Узнік у 1890 як чыг. станцыя на месцы стараж. (вядома з 14 ст.) пасялення комі; горад з 1917. 67,6 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Аэрапорт. Рачны порт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, дрэваапр., эл.-мех., харч. і буд. матэрыялаў. Лесаперавалачная база. За 40 км ад К. (г. Каражма) Котласкі цэлюлозна-папяровы камбінат. Драмтэатр. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., на р. Масква. 101,3 тыс.ж. (1992). Чыг. ст. Буйны цэнтр праектавання і выпрабавання самалётаў. Маш.-буд.прам-сць (з-ды: маш.-буд., мантажных загатовак), дрэваапрацоўчы і домабуд. камбінаты; ф-ка папяровых вырабаў і інш.Цэнтр. аэрагідрадынамічны ін-т (ЦАГІ), Лётна-даследчы ін-т, ф-т аэрамеханікі і лятальнай тэхнікі Маскоўскага фіз.-тэхн. ун-та (пры ЦАГІ) і інш. Названы ў гонар рас. вучонага М.Я.Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУЛІ́, Жэгулі,
горы на правым беразе р. Волга, у яе лукавіне (Самарская Лука), ч.Прыволжскага ўзвышша, у Самарскай вобл.Расіі. Даўж. каля 75 км, выш. да 375 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў. Глыбокія яры і лагчыны. Вяршыні — Лысая гара, уцёс Шалудзяк, Бахілава гара, Вярблюд і інш. вельмі маляўнічыя. На паўн. схілах шыракалістыя і хваёвыя лясы, на паўд. — лесастэпы. У раёне Ж. Волжская (Куйбышаўская) ГЭС. Жыгулёўскі запаведнік. Прыродны нац. парк Самарская Лука. Турызм.