кіт.Хуанхай, паўзамкнёнае мора Ціхага ак., каля ўсх. берагоў Азіі, паміж п-вам Карэя і берагамі Кітая. Пл. 417 тыс.км². Найб.глыб. 106 м, сярэдняя 40 м. Буйнейшыя залівы: Бахайвань, Ляадунскі і Зах.-Карэйскі. У Ж.м. ўпадаюць р. Хуанхэ, Хайхэ, Ляахэ, Ялуцзян. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя т-ра вады на паверхні: ніжэй 0 на ПнЗ і 6—8 °C (люты) на Пд; ад 24 на Пнда 28 °C на Пд (жнівень). Паўн.-зах.ч. Ж.м. з ліст.дасак. замярзае. Салёнасць ад 30‰ і менш на ПнЗда 33—34‰ на ПдУ. Прылівы паўсутачныя, каля берагоў Карэі да 9 м, у інш. раёнах да 3—4 м. У Ж.м. водзяцца селядзец, марскі лешч, траска, вугор, мідыі, вустрыцы. Найб. парты ў Кітаі — Цяньцзінь, Інкоў, Цындао, Далянь (Дальні), Люйшунь (Порт-Артур), у Карэі — Інчхон (Чэмульпо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНЕ́ШНІ ДОЎГ,
агульная запазычанасць дзяржавы па непагашаных знешніх пазыках, абавязацельствах, крэдытах і нявыплачаных па іх працэнтах. Адрозніваюць доўгатэрміновы З.д. (больш як адзін год) і кароткатэрміновы З.д. — менш за адзін год. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця да дзяржаў-даўжнікоў адносяцца тыя, у каго 3 паказчыкі перавышаюць разліковыя ўзроўні ў сярэднім на працягу 3 гадоў. Паказчыкамі крэдытнай бяспекі з’яўляюцца адносіны агульнай сумы доўгу да валавога нац. прадукту (калі яны не перавышаюць 50%), адносіны агульнай сумы доўгу да гадавога аб’ёму экспарту тавараў і паслуг (калі яны не перавышаюць 27,5%), адносіны плацяжоў да пагашэння і абслугоўвання знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг (калі яны не перавышаюць 30%). Дзяржава нясе безумоўныя і абсалютныя абавязацельствы па пагашэнні і абслугоўванні свайго З.д. Гл. таксама Дзяржаўны доўг, Пазыкі дзяржаўныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНА́К (стараж.-егіп.Іпет-Ісут),
комплекс храмаў 20 ст.дан.э. — канца 1-га тыс.дан.э. на тэрыторыі стараж.г.Фівы і гал.дзярж. свяцілішча ў перыяд Новага царства ў Егіпце. Вылучаўся складанай планіроўкай гіганцкіх арх. мас, пышным убраннем. Храм бога Амона-Ра (16—12 ст.дан.э., дабудоўваўся ў эліністычны і рым. перыяды) — чаргаваныя па падоўжнай восі вял. і малыя залы, двары з рознымі па часе ўзвядзення капэламі і храмікамі. Гал. славутасць К. — грандыёзная шматкалонная гіпастыльная зала з каляровымі рэльефамі на сценах і калонах. Кожны вял.буд. перыяд завяршаўся ўзвядзеннем вакол храма сцяны з 2 пілонамі на фасадзе, фланкіраванымі статуямі і абеліскамі. У комплексе храмы бога Хансу (12 ст.дан.э.), багіні Мут (16—15 ст.дан.э.), алея сфінксаў. Сярод дойлідаў К. — Аменхатэп Малодшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГУ́РЫ (лац. Ligures),
зборная назва стараж. плямён, якія насялялі ў сярэдзіне 1-га тыс.дан.э.паўн.-зах. Італію і паўд.-ўсх. Галію. Мяркуюць, што ў 2-м — сярэдзіне 1-га тыс.дан.э. Л. насялялі б.ч. Італіі, потым іх адцяснілі на ПнЗіталікі. У 1-й пал. 1-га тыс.дан.э. Л. займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, жылі ва ўмацаваных гарадзішчах, якія паступова ператварыліся ў гандл.-рамесніцкія цэнтры. Грамадскі лад Л. меў характар ваен. дэмакратыі, доўгі час захоўвалася сельская абшчына. У розны час на Л. нападалі кельты і этрускі, з 328 дан.э. яны — аб’ект рым. агрэсіі. Канчаткова падпарадкаваны Рымам толькі пры Аўгусце (14 дан.э.). Большасць сучасных лінгвістаў лічаць мову Л. індаеўрапейскага паходжання. Верагодна, ім належаць наскальныя малюнкі ў Прыморскіх Альпах. Ад Л. атрымала назву гіст. вобласць на ПнЗ Італіі — Лігурыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМУСО́ВЫЯ МЕ́РЫ БЯСПЕ́КІ І ЛЯЧЭ́ННЯ,
меры, што назначаюцца судом у адносінах да псіхічна хворых, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні (злачынствы). Праводзяцца з мэтай папярэджання з боку гэтых асоб новых грамадска небяспечных дзеянняў, іх аховы і лячэння. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь такія меры ўжываюцца судом да асоб, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні ў стане бессвядомасці або захварэлі псіхічнай хваробай да пастановы прыгавору ці ў час адбыцця пакарання. Да гэтых мер адносяцца: прымусовы амбулаторны нагляд і лячэнне ў псіхіятра; прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы (аддзяленні) са звычайным, узмоцненым ці строгім наглядам. Змена і спыненне прымянення мер да псіхічна хворых ажыццяўляецца судом на аснове заключэння ўрачоў-псіхіятраў. У выпадку, калі злачынства ўчынена асобамі, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, суд пры наяўнасці мед. заключэння побач з пакараннем за ўчыненае злачынства можа прымяніць прымусовае лячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОДу мовазнаўстве,
граматычная катэгорыя, якая з’яўляецца адной з важнейшых класіфікацыйных адзнак назоўнікаў і сродкам выражэння прадметнасці іх значэння.
У сучаснай бел. мове кожны назоўнік належыць да аднаго з трох Р.: мужчынскага, жаночага або ніякага, акрамя тых, што ўжываюцца толькі ў мн. л. («граблі», «канікулы»; іх або не адносяць ні да якога Р., або да своеасаблівага «парнага» Р.). Частка адушаўлёных назоўнікаў, якія могуць абазначаць асоб. і мужчынскага, і жаночага полу, адносіцца да т.зв. агульнага Р. («суддзя», «запявала»). Некат. назоўнікі выражаюць значэнні мужчынскага і жаночага Р. адной родавай формай («таварыш», «аграном»), Р. нязменных (нескланяльных) назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца сінтаксічна — формамі дапасаваных азначэнняў («наш аташэ», «наша інжэню»). Прыметнікі, некат. лічэбнікі і займеннікі, дзеясловы, дзеепрыметнікі набываюць родавыя адрозненні ў дапасаванні да назоўнікаў («хрусталёвая люстра», «сваё амплуа»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕСТ (грэч. Phaistos),
старажытны горад на Пд в-ва Крыт, буйны цэнтр крыта-мікенскай культуры. У эпоху неаліту і ранняй бронзы Ф. — невял. паселішча. Каля 2200 дан. э. тут узведзены манументальны царскі палац, які мае шмат агульнага з палацам Кноса; адметны 3 брукаванымі дварамі, свяцілішчамі і т.зв. тэатральнай пляцоўкай з прыступкамі-лавамі для 500 гледачоў. Пасля землетрасення (сярэдзіна 18 ст.дан.э.) палац цалкам перабудаваны і пашыраны. Новы палац вызначаўся высокім узроўнем буд. майстэрства: сцены шматлікіх памяшканняў і доўгіх калідораў складзены з чэсаных пліт, выкарыстана фрэскавая размалёўка, меў шмат гасп. памяшканняў і разгалінаваны водаправод. Быў абкружаны калонамі, меў перыстыльны двор. Вакол палацавага ўзгорка размяшчаўся горад. Каля 1470 дан.э. Ф. разбураны землетрасеннем, пасля якога тут знаходзілася невял. паселішча. У 1900—66 даследаваны італьян. археолагамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з мёртвых семіцкіх моў (паўн.-зах. група). Была пашырана з 4-га тыс.дан.э. ў Фінікіі (цяпер тэр. Лівана). У выніку фінікійскай каланізацыі (11—10 ст.дан.э.) пашырылася на тэр.зах. часткі басейна Міжземнага мора (Паўн. Афрыка, узбярэжжа Іспаніі). Ф.м. ўласцівы: у фанетыцы — «оканне»; у марфалогіі — наяўнасць энклітычнага займенніка 3-й асобы адз. л. мужчынскага і жаночага роду -y; у лексіцы — ужыванне спецыфічных слоў тыпу kn (быць), hrs (золата), няпэўнага займенніка mnm і інш.
Стараж. помнікі фінікійскага пісьменства — псеўдаіерагліфічныя надпісы з Бібла (сярэдзіна 2-га тыс.дан.э.; не дэшыфраваны). Найб. раннія надпісы на Ф.м., выкананыя квазіалфавітным фінікійскім пісьмом, датуюцца 2-й пал. 2-га тыс.дан.э. У канцы 1-га тыс.дан.э. былі спробы фіксаваць фінікійскія тэксты грэч. і лац. пісьмом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЕЗБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА,
навясная або самаходная машына для збору спелых маладых парасткаў чаю (чайнага куста) з 2—3 лісцікамі (флешаў). Бываюць грабеньчата-пнеўматычныя і касілкавыя.
У СССР з 1963 выкарыстоўвалася навясная Ч.м. «Сакартвела» (на раўнінных участках плантацый і схілах стромкасцю да 8°). Самаходная Ч.м. ЧА-650/900 прызначана для збору чайнага лісця на раўнінах і схілах да 20°. Мае хадавую ч. з рухавіком і 3 вядучымі коламі, чаезборачны апарат, матавіла, асн. і выносны транспарцёры, бункер. Гумавымі лопасцямі матавіла высокія флешы падгінаюцца да рэжучай дугі, прыціскаюцца да адборачных валікаў, зразаюцца нажамі і транспарцёрам падаюцца ў бункер; недаспелыя парасткі спец. пальцамі з капронавымі ніткамі адхіляюцца і не зразаюцца. Прадукцыйнасць да 0,2 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮГУ́РТА (Jugurtha; 160—104 дан.э.),
цар Нумідыі. Унук цара Масінісы. Пасля смерці свайго дзядзькі цара Міцыпсы (118 дан.э.) Ю. з 2 стрыечнымі братамі (Адгербалам і Гіемпсалам) атрымаў у спадчыну прастол. У барацьбе за ўладу Гіемпсал забіты, Адгербал уцёк за падтрымкай у Рым. Падкупіўшы сенатараў, Ю. дамогся падзелу Нумідыі, аднак усх. частку са сталіцай Цыртай атрымаў Адгербал. У 112 дан.э. Ю. пачаў вайну, захапіў Цырту, па яго загадзе забіты Адгербал і ўсе мужчыны, у т. л. італікі і рымляне. Гэта стала падставай для Рыма пачаць у 111 дан.э. вайну (гл.Югурцінская вайна). Пасля паражэння Ю. ў вайне на бок Рыма перайшоў яго цесць, цар Маўрытаніі Бокх, які выдаў Ю. рымлянам (105 дан.э.). Ю. праведзены па Рыме ў час трыумфу Г.Марыя і закатаваны ў Мамерцінскай турме.