працэс развіцця асобы — набыцця і засваення працоўных навыкаў, ведаў, норм, каштоўнасцей, традыцый, якія дазваляюць ёй функцыянаваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства. Набыццё вопыту, авалоданне рознымі формамі і спосабамі дзейнасці ажыццяўляецца выхаваннем, адукацыяй і ўплывамі навакольнага асяроддзя. Сродкамі перадачы вопыту з’яўляюцца мова і апрадмечаныя вынікі чалавечай дзейнасці, у т. л. прылады працы. Асн. сферай, у якой адбываецца С. асобы, з’яўляюцца сям’я, выхаваўчыя і навуч. ўстановы, прац. калектывы, грамадскія арг-цыі і інш. Змест С. вызначаецца сац.-эканам. структурай грамадства, яе стадыі і канкрэтныя механізмы прымаюць пэўныя формы на кожным этапе гіст. развіцця соцыуму. Працэс С. адбываецца больш паспяхова пры актыўным удзеле асобы ў творча-пераўтваральнай грамадскай дзейнасці. Найб. агульныя тэарэт. праблемы С. даследуе філасофія, розныя яе аспекты вывучаюць псіхалогія (механізмы дзейнасці і засваення вопыту), сац. псіхалогія (функцыі непасрэднага акружэння і міжасабовых адносін), сацыялогія (суадносіны працэсаў і ін-таў С. ў макрасістэме), гісторыя і этнаграфія (С. ў розных грамадствах і культурах), педагогіка (выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў ЯРАСЛА́ВІЧ.
Святаслаў II (1027—76), князь чарнігаўскі [1054—73], вял.кн. кіеўскі [1073—76], Сын Яраслава Мудрага. Разам з братамі Усеваладам Яраславічам і Ізяславам Яраславічам стварылі своеасаблівы княжацкі трыумвірат, які ў 1054—72 кіраваў усімі справамі на Русі. У 1060 С.Я. хадзіў на торкаў (у паходзе ўдзельнічаў і полацкі кн.Усяслаў Брачыславіч з дружынай). У пач. 1067 браты Яраславічы перамаглі на р. Няміга кн. Усяслава Брачыславіча (гл.Нямігская бітва 1067). Летам таго ж года «на Ршы у Смаленска» браты прапанавалі Усяславу Брачыславічу правесці перагаворы. Аднак, нягледзячы на тое, што «цалавалі крыж чэсны Усяславу», па-здрадніцку захапілі яго і разам з сынамі пасадзілі ў турму-поруб у Кіеве. У 1068 браты пацярпелі няўдачу ад полаўцаў на р. Альта (каля Пераяслава), аднак неўзабаве С.Я. разбіў іх каля Сноўска. Разам з братамі з’яўляецца адным са складальнікаў Рускай праўды (т. зв. Праўды Яраславічаў). У 1073 пры падтрымцы Усевалада адабраў у старэйшага брата Ізяслава велікакняжацкі трон. Па заказе С.Я. ў 1073 і 1076 былі складзены Ізборнікі Святаслава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБАСЦЬЯ́НА ДЭЛЬ П’ЁМБА [Sebastiano del Piombo; сапр.Лучані (Luciani); каля 1485, г. Венецыя, Італія — 21.6.1547],
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Раннім творам, створаным пад уплывам Джарджоне і Тыцыяна, уласцівы прасветлена-лірычны лад (створкі аргана з выявамі 4 святых для царквы Сан-Барталамеа аль Рыяльта, карціна для гал. алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі). З 1511 працаваў у Рыме, дзе зблізіўся з Рафаэлем; работы адметныя больш строгім і ўраўнаважаным характарам пры захаванні гучнасці каларыту, уласцівага венецыянскай школе жывапісу. фрэскі на віле Фарнезіна (1511), партрэт рымлянкі (т.зв. «Даратэя», каля 1515) і інш. З 2-й пал. 1510-х г. пад уплывам Мікеланджэла яго творы набылі падкрэслена драм. афарбоўку («Уваскрашэнне Лазара», 1519). Работы, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, вызначаюцца змрочнай жорсткасцю вобразнага ладу, які выявіў крызіс маст. прынцыпаў Высокага Адраджэння («Нясенне крыжа», 1537). У 1540-я г. для сабора Санта-Марыя дэла Пачэ ў Рыме выканаў буйную манум. кампазіцыю «Сустрэча Марыі і Елізаветы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі на раёны рознай сейсмічнай актыўнасці; ацэнка і карціраванне патэнцыяльнай сейсмічнай небяспекі. Даныя С.р. выкарыстоўваюцца пры сейсмастойкім буд-ве, прагнозе землетрасенняў і вырашэнні інш. задач на сейсмічна небяспечных тэрыторыях. Засн. на базе комплекснага аналізу гіст. звестак пра землетрасенні, сучаснай сейсмічнай актыўнасці, геолага-тэктанічнай будовы тэрыторыі і геафіз. даных. На картах С.р. вылучаюць зоны розных глыбінь узнікнення магчымых ачагоў землетрасення (найб. небяспечныя землетрасенні з ачагамі на глыб. 3—50 км), з макс. магнітудамі землетрасенняў (Mmax ≥ 8,1; 8 > M ≥ 7,1; 7 > M ≥ 6,1), з інтэнсіўнасцю 9, 8, 7, 6, 5 і менш балаў. Маштабы карт ад 1:5 000 000 да 1:100 000. Праводзіцца таксама сейсмічнае мікрараянаванне для гарадоў і асобных пунктаў буд-ва. На Беларусі ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі складзена схема сейсматэктанічнага раянавання, дзе вылучаны зоны магчымых землетрасенняў інтэнсіўнасцю больш за 5 балаў (маштаб 1:1 000 000; аўтары Р.Г.Гарэцкі, А.М.Бабарыкін, В.М.Бурак і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎРУК (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 6.6.1932, Мінск),
бел.парт. і грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1954), Акадэмію грамадскіх навук прыЦККПСС (1966). З 1954 на камсам., парт. і журналісцкай рабоце ў Мінску, Магадане. З 1966 у апараце ЦККПСС. У 1980—88 каардынатар саветніцкай дзейнасці КПСС па пытаннях ідэалогіі, навукі, культуры, адукацыі ў Афганістане. У 1988—91 першы нам. рэдактара газ. «Известия», рэдактар газ. «Неделя». З 1993 заг. аддзела ў ін-це «Белінфармпрагноз», з 1995 нам. дырэктара Бел.нац. прэс-цэнтра, заг. аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 памочнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Складальнік зб-каў гісторыка-літ. публіцыстыкі «Як канчаюцца войны» (1968), «Масква—Сталінград» (1970), «Моладзь ідзе ў рэвалюцыю» (1973), «Пароль: Перамога!» (т. 1—2, 1985) і інш. Напісаў сцэнарыі дакумент.-маст. фільмаў пра падзеі ў Афганістане (1979—85) «Праўда красавіцкай рэвалюцыі» (1981; прэмія Ленінскага камсамола 1981) і «Сцяг красавіцкай рэвалюцыі» (1985). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРУ́К (Ігар Хведаравіч) (н. 23.7.1964, г. Кобрын Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1986). З 1988 карэспандэнт перыяд. выданняў. З 1993 заг.літ.-драм. часткі Брэсцкага абл.т-ра лялек. Друкуецца з 1986. Выдаў кн. паэзіі «Чарнабел» (1991), «Саната Арганата» (1993), «Моўкнасць» (1997), кн. прозы «Квадратная варона» (2000), кн. для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» (1994). Аўтар п’ес «Люстрынка, або Ваша несусветнае зладзейства!» (паст. 1992), «Галава» (паст. 1992, апубл. 1997), «Меч анёла» (паст. 1993), «Пра дзедку Міхедку, пра бабку Агапку ды пра Катка — Залатога лабка», «Янка зух і нячысты дух» (абедзве паст. 1994), «Збавіцель», «Штукары» (абедзве паст. 1995), «Плач, саксафон!» (паст. 1995, Нац.т-р імя Я.Коласа 1996), «Дрэва багоў» (паст. 1996), «Кірмашовы балаган» (паст. 1998), «Залатая табакерка» (паст. 2001, Гран-пры на Міжнар.тэатр. фестывалі «Белая вежа», Брэст) і інш.Апубл. п’есы «Кветкі пад ліўнем», «Прагнасць — не ў радасць» (абедзве 1992), «Торба» (1993), «Крывая імша», «Крык» (абедзве 1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬЯРЫ́Я (ад італьян. signoria панаванне, улада),
1) орган гар. самакіравання ў італьян. гарадах-камунах 13—14 ст. 2) Форма паліт. ладу шэрагу гарадоў-дзяржаў Паўн. і Сярэдняй Італіі 2-й пал. 13 ст. — сярэдзіны 16 ст., пры якой уся грамадз. і ваен. ўлада канцэнтравалася ў руках сіньёра (тырана, гл.Тыранія). Пераход ад выбарнага калегіяльнага кіравання камуны да С. адбываўся ва ўмовах жорсткай барацьбы паміж папаланамі (гандл.-рамесніцкія слаі) і феадаламі, калі ні адзін з бакоў не мог атрымаць поўнай перамогі. У выніку ўсталёўвалася дыктатура, якая адлюстроўвала інтарэсы або вярхоў папаланаў і феадалаў (напр., Вісконці ў Мілане), або толькі феадалаў (напр., д’Эстэ ў Ферары). Улада замацоўвалася наданнем сіньёру папам ці імператарам тытула вікарыя. На пачатку С. была пажыццёвай, пазней спадчыннай. У выніку бесперапынных войнаў да сярэдзіны 15 ст. многія С. былі паглынуты больш буйнымі, правіцелі якіх атрымалі тытулы герцагаў ці маркізаў (так утварыліся герцагствы Міланскае, Тасканскае, Ферара і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА «ЧАЛАВЕ́К-МАШЫНА»,
складаная сістэма, у якой чалавек-аператар (ці група аператараў) узаемадзейнічае з тэхн. аб’ектам (напр., пракатным станам, транспартным сродкам, ЭВМ) у працэсах прамысл. вытв-сці, кіравання, апрацоўкі інфармацыі і інш. Праблемы С. «ч.-м.» вывучае эргатыка.
Асн. праблемы стварэння і выкарыстання С. «ч.-м» — улік магчымасцей чалавека, аптымальнае размеркаванне функцый паміж чалавекам і машынай, узгадненне рэжымаў і ўмоў іх супольнага функцыянавання. Для праектавання С. «ч.-м» распрацоўваюць мадэлі, якія апісваюць складаныя чалавека-машынныя алгарытмы рашэння задач. Рэалізуюць такія алгарытмы з дапамогай спец. пакетаў прыкладных праграм. У С.«ч.-м» на аснове дасягненняў інжынернай псіхалогіі карыстаюцца візуальным і аўдыявізуальным абменам інфармацыяй, пры якім распазнаюцца таксама моўныя паведамленні чалавека (гл.Распазнаванне вобразаў, Распазнаванне вуснай мовы), генерыруюцца адказы ў гукавой і візуальнай форме. Гл. таксама Сістэматэхніка, Эрганоміка.
На Беларусі праблемы С.«ч.-м.» даследуюцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, БПА і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКА́ЙЛЭБ»
(англ. Skylab ад sky laboratory нябесная лабараторыя),
амерыканская эксперыментальная арбітальная станцыя для палёту па каляземнай арбіце; таксама праграма яе распрацоўкі, запуску і эксплуатацыі. Прызначалася для вывучэння ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека ў час працяглых касм. палётаў, правядзення навук.-тэхн. і тэхнал. эксперыментаў, даследаванняў Сонца, прыродных рэсурсаў Зямлі і інш. Выведзена на арбіту 14.5.1973 ракетай-носьбітам «Сатурн-5» (без экіпажа). Маса 77 т, даўжыня 25 м. Аб’ём жылых адсекаў каля 340 м³.
Станцыя складалася з асн. блока (лабараторны і бытавы адсекі). прыборнага адсека, шлюзавай камеры (забяспечвала выхад касманаўтаў у адкрыты космас), прычальнай канструкцыі з асн. і рэзервовым стыковачнымі вузламі і платформы з комплексам астр. прылад. Не прызначалася для вяртання на Зямлю, дастаўка і змена экіпажаў праводзіліся пры дапамозе трансп.касм. карабля «Апалон»У 1973—74 на станцыі працавалі 3 экіпажы касманаўтаў (па 3 чал). Макс. працягласць палёту 84 сут. З лютага 1974 у аўтам. рэжыме, 9.7.1979 спыніла існаванне. Іл.гл. да арт.Арбітальная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАХО́ДАЎ (Уладзімір Паўлавіч) (н. 14.2.1939, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
педагог, грамадскі і дзярж. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Акад.Міжнар.АН Еўразіі (1998). Канд.філас.н. (1989). Праф. (1995). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963), Акадэмію грамадскіх навук прыЦККПСС (1985). З 1963 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1968 выкладчык, нам. дырэктара, дырэктар Мінскага муз. вучылішча імя Глінкі. З 1977 у Мін-ве культуры Беларусі (у 1981—88 нам. міністра). Адначасова з 1981 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. У 1991—98 і з 2001 рэктар Бел. ін-та праблем культуры. У 1998—2001 дарадца па пытаннях культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве. Член міжнар. арг-цыі па нар. творчасці (з 1994). Вывучае праблемы маст. культуры і адукацыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Мастацкая культура ў дынаміцы сацыяльнага засваення» (1994), навукова-метадычных распрацовак. Сярод вучняў Г.Забара, Я.Аўсяннікаў, І.Брычыкаў, А.Вакуленка, А.Дзмітрусік, В.Зубраўскі.