хатняе рамяство па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак у многіх народаў. На Беларусі з самаробнага сукна шылі верхняе мужчынскае і жан. адзенне (світы, сярмягі, бравэркі і інш.), штаны-суконнікі, спадніцы-андаракі, рабілі цёплыя анучы-суконкі, шыты абутак — буркі і інш. Сыравінай была воўна. Найб. якаснае сукно было з воўны старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. На кроснах ткалі сукно і паўсукно пераважна ў 4 ніты. Колер залежаў ад колеру воўны (белы, шэры, чорны). Нярэдка белае сукно фарбавалі. Белы колер паводле традыцыі пераважаў на Магілёўшчыне, ва ўсх. паветах Віцебскай і паўд. паветах Мінскай губ.; шэры найб. пашыраны на ПнЗ Беларусі. Фарбавалі сукно расл., а з пач. 20 ст. — хім. фарбавальнікамі. Напр., на ПдЗ для фарбавання тканін у карычневы колер сяляне ўжывалі торф. Каб атрымаць чорны колер, у Мінскай губ. сукно клалі ў настой іржавага жалеза. Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі босымі нагамі або ў ручных валюшнях. З 2-й пал. 19 ст. пашыраны мех. спосаб валення на валюшнях (фолюшах) з дапамогай вадзянога кола або з паравым прыводам. З сярэдзіны 20 ст. саматужнае С. на Беларусі не існуе, бытуе якмаст. промысел па вырабе дываноў, дарожак, посцілак і інш.
міжнародная дэмакр.арг-цыя, якая аб’ядноўвае моладзь розных паліт. поглядаў (але пераважна левасацыяліст. і камуніст. арыентацыі), рэліг., расавай, нац. прыналежнасці і сац. становішча. Засн. 10.11.1945 на Сусв. канферэнцыі моладзі ў Лондане (з гэтага часу 10 ліст. адзначаецца якСусв. дзень моладзі). У 2-й пал. 1980-х г. СФДМ аб’ядноўвала больш за 270 маладзёжных арг-цый амаль са 100 краін. З іх значную ч. складалі камуніст. маладзёжныя арг-цыі СССР і інш.сацыяліст. краін. Сав. моладзь (у т. л. беларускую) у СФДМ прадстаўлялі ВЛКСМ (38 млн.чл. у 1988) і К-т маладзёжных арг-цый СССР. Колькасць членаў і міжнар. ўплыў СФДМ значна скараціліся ў 1990-я г. з ліквідацыяй сацыяліст. арыентацыі ў рэспубліках б.СССР і краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы: камуніст. маладзёжныя арг-цыі тут спынілі існаванне або страцілі масавасць. З часу заснавання СФДМ вядзе барацьбу за мір і правы моладзі, незалежнасць народаў, супраць праяў імперыялізму, глабалізму, неакаланіялізму, фашызму і расізму; у 1947—2001 арганізавала і правяла 15 Сусветных фестываляў моладзі і студэнтаў. Вышэйшы орган СФДМ — Ген. асамблея (да 1957 Кангрэс), выканаўчыя органы — Выканком і Бюро СФДМ; бягучыя справы вядзе Сакратарыят (у Будапешце). Бел. моладзь прадстаўляе ў СФДМ адроджаны (1992) Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЯ́НСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1893—94у Карэі [у карэйскай гістарыяграфіі Сялянская вайна года Кабо (1894)], адно з найбуйнейшых антыфеад. і антыкаланіяльных выступленняў кар. народа. Гал. яго прычынай стала пагаршэнне становішча насельніцтва (найперш сялянства) пасля нераўнапраўнага япона-кар. Канхваскага дагавора 1876, у выніку якога Карэя абавязана была выплачваць кантрыбуцыі Японіі. Зімой і вясной 1893 сял. выступленні ахапілі паўд. і цэнтр. паветы, але былі задушаны. У студз. 1894 паўстанне аднавілася і набыло арганізаваныя рысы. Да канца мая 1894 паўстанцкая армія заняла 9 паветаў і г. Чанджу. Паўстанцы патрабавалі ад урада раўнамернага размеркавання зямлі і рэформы мясц. самакіравання. У чэрв. 1894 урад звярнуўся па дапамогу да Кітая, які накіраваў у Карэю свае войскі. Японія, выкарыстаўшы гэта як зачэпку, ажыццявілі ў ліп. 1894 у Карэі дзярж. пераварот, паставіла праяпонскі кабінет і развязала япона-кітайскую вайну 1894—95. Гэта ўзмацніла нац.-вызв. рух, да паўстанцаў-сялян далучыліся рамеснікі, гандляры, салдаты, чыноўнікі, збяднелыя дваране і інш. Пасля шэрагу перамог на шляху да Сеула паўстанцкая армія ў ліст.—снеж. 1894 пацярпела паражэнне ад яп. і ўрадавых войск. Разгром паўстання і перамога ў яп.-кіт. вайне аблегчылі Японіі далейшае закабаленне Карэі (пратэктарат у 1905, анексія ў 1910).
Літ.:
Тягай Г.Д. Крестьянское восстание в Корее, 1893—1895. М., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВА́РНЫ ЗНАК,
абазначэнне ці сімволіка. якая зарэгістравана на падставе дзеючага заканадаўства і ставіцца на тавары (часам на ўпакоўцы): садзейнічае адрозненню аднародных тавараў (паслуг) розных юрыд. або фіз. асоб і іх рэалізацыі. Можа мець слоўныя (у т. л. імёны ўласныя), літарныя. лічбавыя, аб’ёмныя абазначэнні або іх камбінацыі, любы колер ці колеравыя спалучэнні. Асн. патрабаванні да Т.з.: прастата, індывідуальнасць, распазнавальнасць, прывабнасць для спажыўцоў, адсутнасць элементаў герба, дзярж. сцяга і інш. абазначэнняў, што з’яўляюцца аб’ектамі выключнай уласнасці дзяржавы і ўрада. У Т.з. можна ўключаць скарочаныя ці поўныя назвы міжнар. і міжурадавых арг-цый, пячаткі, узнагароды і інш. знакі адрознення, як неахоўваемыя элементы, калі на гэта ёсць згола адпаведнага кампетэнтнага органа ці іх уладальніка. Рэгіструецца ў краіне, дзе фірма мае намер яго выкарыстоўваць. На сусв. рынку тавары. маркіраваныя Т.з., звычайна на 15—20% каштуюць даражэй, чым немаркіраваныя. Уладальнік Т.з. мае выключнае права на яго выкарыстанне, ён можа прадаць яго юрыд. або фіз. асобам па ліцэнзійных пагадненнях. Зарэгістраваны ў рамках міжнар. пагадненняў (напр., Парыжскай канвенцыі па ахове прамысл. уласнасці), карыстаецца аховай ва ўсіх краінах-удзельніцах і наз. сусветным Т.з. Разам з Т.з. у якасці фірменнага знака ўжываецца гандлёвая марка, якой абазначаюцца не адзін, а ўсе тавары пэўнай фірмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЕ́ЖНАЯ ЗО́НА.
барэальная лясная зона, прыродная геагр. зона, у ландшафтах якой пераважае тайга. Часам разглядаецца як падзона ў складзе адзінай лясной зоны ўмеранага пояса Паўн. паўшар’я. Размешчана паміж лесатундравай зонай (на Пн) і мяшаных лясоў зонай і лесастэпавай зонай (на Пд); працягваецца з 3 на У прыблізна на 9 тыс.км пераважна ў Еўразіі, таксама ў Паўн. Амерыцы. На У Еўразіі ўздзеянне халоднага зімовага мусону садзейнічае далёкаму пранікненню тайгі на Пд. Клімат ад акіянічнага да рэзка кантынент., з халоднай (ад -10 °C да -20 °C, у Паўн.-Усх. Сібіры да -50 °C і ніжэй) снежнай зімой і параўнальна цёплым (10—20 °C) вільготным летам. Колькасць ападкаў 300—600 мм за год, пераважае выпаральнасць, што спрыяе інтэнсіўнай забалочанасці тэрыторыі і мнагаводнасці рэк. На значнай ч. Сібіры пашырана шматгадовая мерзлата, што адмоўна адбіваецца на расл. і глебавым покрыве. Пераважаюць бедныя ў відавым складзе цемнахвойныя (з елкі і піхты) і светлахвойныя (пераважна з лістоўніцы) лясы, з дамешкам драбналістых парод на падзолістых і мярзлотна-таежных глебах. Прысутнічае мохавае покрыва, кусцікавы ярус. У гарах таежныя ландшафты ўтвараюць самаст. вышынны пояс. У Т.з. развіта лясная гаспадарка, паляўнічы промысел, па далінах рэк пашы, сенакосы. У Зах. Сібіры — радовішчы нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКІ́ЙСКІ ПРАЦЭ́С,
судовы працэс над гал.яп.ваеннымі злачынцамі пасля 2-й сусв. вайны. Адбыўся 3.5.1946—12.11.1948 у Токіо ў Міжнародным ваенным трыбунале для Д. Усходу. Праведзены на падставе патрабаванняў Патсдамскай дэкларацыі 1945 і Акта аб капітуляцыі Японіі ад 2.9.1945. Суду падлягала група з 28 дзярж. і ваен. дзеячаў Японіі, прыгавор вынесены адносна 25 з іх (2 падсудныя памерлі ў час працэсу, 1 прызнаны ў стане несвядомасці). У ходзе працэсу праведзены 818 адкрытых суд. пасяджэнняў, прыняты 4356 дакумент. доказаў і 1194 паказанні сведкаў. З 4.11.1948 зачытваўся прыгавор (1214 старонак). Падсудныя прызнаны вінаватымі ў тым, што на працягу 1928—45 планавалі, рыхтавалі і вялі агрэсіўныя войны супраць Кітая, СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і інш. краін, арганізоўвалі ваен. злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва (знішчэнне мірных жыхароў, забойствы і катаванні ваеннапалонных і інш.). Трыбунал прыгаварыў да пакарання смерцю 7 падсудных (павешаны ў Токіо ў ноч на 23.12.1948), да пажыццёвага зняволення 16, да 20 гадоў турмы — 11, да 7 гадоў зняволення — 1 падсуднага. Т.п., як і Нюрнбергскі працэс, садзейнічаў зацвярджэнню прынцыпаў і нормаў сучаснага міжнар. права ў галіне асуджэння дзярж.агрэсіі.
Літ.:
Смирнов Л.Н., Зайцев Е.Б. Суд в Токио. М., 1978;
Рагинский М.Ю. Милитаристы на скамье подсудимых: По материалам Токийского и Хабаровского процессов. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЦАВА́ЛЬНАЯ МУ́ЗЫКА,
у шырокім сэнсе — музыка для суправаджэння танца, а таксама муз. творы, якія захоўваюць прыкметы танц. жанраў, але прызначаны для слухання; у вузкім сэнсе — лёгкая музыка, якая суправаджае бытавыя танцы, састаўная частка эстр. і джазавай музыкі. Для Т.м. характэрны дамінаванне метра, тыповыя рытмавыя формулы, акрэсленасць кадэнцый, перавага інстр. жанраў (не выключаецца і вакал).
Т.м. — адзін са стараж. відаў музыкі. Першапачаткова Т.м. — вакальная, а першыя муз. інструменты — ударныя; падзялялася на нар. і прафес. (палацавая, цырыманіяльная, тэатралізаваная). На працягу развіцця Т.м. і некат. муз. жанры ўплывалі адзін на адзін. Да Т.м. адносяцца творы прафес. аўтараў з самаст.маст. каштоўнасцямі, якія маюць жанрава-танц. аснову (вальсы і мазуркі Ф.Шапэна, «Славянскія танцы» А.Дворжака, «Арагонская хота» М.Глінкі). У гэтых творах элементы Т.м. спалучаюцца з танцавальнасцю як асаблівым эстэт. прынцыпам. У агульнамаст. плане танцавальнасць уласціва значнай колькасці твораў прафес. музыкі самых разнастайных жанраў. З 20 ст. Т.м. — найб. пашыраны від муз. мастацтва, што належыць да масавай культуры (гл.Поп-музыка). Сваёй папулярнасцю і уніфікаванасцю Т.м. абавязана сродкам масавай інфармацыі. Сярод традыц. і сучаснай Т.м. 20 ст.найб. папулярныя вальс, танга, рок-н-рол, брэйк-данс інш.
Літ.:
Ефименкова Б. Танцевальные жанры в творчестве замечательных композиторов прошлого и наших дней. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРФЯ́НА-БАЛО́ТНЫЯ ГЛЕ́БЫ,
група глеб, якія развіваюцца пры працяглым залішнім увільгатненні атм. і грунтавымі водамі ва ўмовах балотнага глебаўтваральнага працэсу. Пашыраны ва ўмерана вільготным клімаце Паўн. паўшар’я, асабліва ў Зах. Сібіры, на Д.Усходзе, Пн і ПнЗ Pacti, Украіне. На Беларусі (найб. у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абл.) займаюць 14,1% с.-г. угоддзяў (2,9 млн.га). Характарызуюцца перавагай назапашвання арган. рэчыва над яго распадам, што вядзе да ўтварэння торфу і агляення мінер.ч. глебы.
У залежнасці ад паходжання, расліннасці і ўмоў воднага жыўлення Т.-б.г. падзяляюцца на нізінныя (слабашчолачныя, багатыя азотам і попельнымі элементамі), вярховыя (кіслыя. бедныя азотам, малапопельныя), поймавыя (алювіяльныя); глебы пераходных балот, больш блізкія да вярховых. Паводле магутнасці торфу вылучаюць тарфяніста-глеевыя (слой торфу да 30 см), тарфяна-глеевыя (30—50 см), тарфяна-балотныя маламагутныя (50—100 см), сярэднемагутныя (100—200 см) і магутныя (больш за 200 см). У цалінным стане Т.-б.г. выкарыстоўваюцца як сенажаці невысокай якасці. Нізінныя і поймавыя глебы — аб’ект меліярацыі, у выніку чаго мяняюцца працэсы глебаўтварэння (балотны працэс спыняецца, распадаецца арган. рэчыва і глеба абагачаецца попельнымі элементамі жыўлення раслін). На асушаных Т.-б.г. вырошчваюць адна- і шматгадовыя травы, прапашныя культуры. Паводле баніціровачнай шкалы Беларусі ўрадлівасць Т.-б.г. да 78 балаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́НАК Аляксандр Леанідавіч (н. 20.11.1950, г. Чашнікі Віцебскай вобл.),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1998). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1975 акцёр Нац.акад.драм.т-ра імя М.Горкага. Мастацтва Т. вызначаецца арганічнасцю, псіхал. глыбінёй, пластычнай выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка ролі, разнастайнасцю моўных характарыстык. Сярод роляў: Лешч, поп Паўлін, Акцёр, Якаў Багалюбаў («Апошнія», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне», «Букееў і кампанія» М.Горкага), Лапахін («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Компас («Дзялок» А.Талстога), Мальер («Мальер» М.Булгакава), Фарацьеў («Фантазіі Фарацьева» А.Сакаловай), Падсякальнікаў («Тэрмінова патрабуецца... «самазабойца» М.Эрдмана), Мечыслаў Вальпура («Вар’ят і манахіня» С.Віткевіча), Освальд («Здані» Г.Ібсена), Жэронт («Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра), Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Пісьменнік («Хто там?» Ж.Рабера), Саймон («Цяжкія людзі, ці Жаніх з Іерусаліма» І.Бар-Іосіфа) і інш. Шлях спасціжэння героем чалавечай годнасці, нязломную сілу духу простага селяніна выявіў у вобразе Петрака ў спектаклі «Знак бяды» паводле В.Быкава (Дзярж. прэмія Беларусі 1986). Як рэжысёр паставіў спектакль «Шум за сцэнай» («Тэатр») М.Фрэйна (1989). Здымаецца ў кіно («Раскіданае гняздо», «Жыў-быў доктар», «Міхайла Ламаносаў») і тэлевіз. пастаноўках («Шчаслівы» паводле К.Рапапорта і М.Маклярскага, «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча, «Федра» Ж.Расіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛІ́СТЫ,
плынь у амерыканскай філасофіі і л-ры 1830—50-х г. Сфарміраваліся вакол «Трансцэндэнтальнага клуба» (наз. ад «трансцэндэнтальнага ідэалізму» І.Канта), засн. ў 1836 у г. Бостан. Лідэр Т. — Р.У.Эмерсан, філас. эсэ «Прырода» якога стала ідэйным маніфестам Т. Да іх далучыліся Г.Тора, Дж.Рыплі, А.Олкат, М.Фулер, О.Браўнсан, Т.Паркер, У.Г.Чанінг і інш. Яны падкрэслівалі сваё адмоўнае стаўленне да сенсуалізму і сваю сувязь з філасофіяй Канта, І.Г.Фіхтэ, Ф.Р.Якобі, Ф.Шлеермахера. На погляды Т. паўплывалі вучэнне Платона. этыкасац. ідэі амер.пурытанізму, англ. паэтаў-рамантыкаў С.Т.Колрыджа і У.Вордсварта, філасофія Ж.Ж.Русо і Т.Карлайля. Т. выступалі супраць традыц. трактоўкі хрысціянства, заклікалі замяніць веру ў цуды ўшанаваннем «бясконцасці чалавека» і ўласцівага ўсім людзям «маральнага пачуцця», разглядалі хрысц. вучэнне як збор маральных ідэалаў, рэалізацыя якіх не патрабуе царк. ін-таў. Яны крытыкавалі амер. цывілізацыю, яе фармальныя дэмакр. ўстанаўленні і маральныя каштоўнасці. На думку Т., чалавек можа дасягнуць сапраўднай духоўнай свабоды шляхам маральнага самаўдасканалення, блізкасці да прыроды і інтуітыўнага «разгадвання» яе патаемнага сімвалічнага сэнсу, раскрыцця «Абсалюту» ў чалавечай паўсядзённасці. Імкненне Т. да рэалізацыі на практыцы сваіх маральна-сац. ідэалаў прывяло да стварэння ў 1840-х г. утапічных калоній Брук-Фарм і Фрутленд. Друкаваны орган Т. — «The Dial» («Цыферблат», 1840—44).