СПЕ́НСЕР (Spencer) Герберт (27.4.1820, г. Дэрбі, Вялікабрытанія — 8.12.1903),
англійскі філосаф, сацыёлаг і псіхолаг; адзін з пачынальнікаў пазітывізму, дарвінізму сацыяльнага, арганічнай школы ў сацыялогіі, прадстаўнікасацыянізму. У 1837—41 працаваў інжынерам на чыгунцы. У 1848—53 супрацоўнічаў у час. «Economist» («Эканаміст»). Філас. погляды С. фарміраваліся пад уплывам А.Конта, Д.Юма, Дж.С.Міля, кантыянства, натурфілас. ідэй Ф.В.Шэлінга і шатландскай школы. Пад філасофіяй разумеў максімальна абагульненыя веды, заснаваныя на канкрэтных навуках. Падзяляў свет на пазнавальнае і непазнавальнае і лічыў, што навуцы даступна пазнанне толькі падабенства і адрозненняў паміж з’явамі, а не іх сутнасць. Стрыжань вучэння С. — вучэнне пра ўсеагульную эвалюцыю. Пад эвалюцыяй разумеў бесперапынны рух цялесных часцінак, які прыводзіць да росту ўнутр. дыферэнцыяцыі і адначасова да інтэграцыі. Эвалюцыянізмам тлумачыў усе з’явы — ад неарганічных да сац. і маральных. Свядомасць разглядаў як працэс, які развіваецца ад бязладнай гамагеннасці да гетэрагеннасці і выконвае функцыю адаптацыі арганізма да асяроддзя. Асн. элементамі свядомасці лічыў адчуванні і эмоцыі, якія шляхам ускладнення ператвараюцца ў прадукты вышэйшага парадку. Дынаміку псіхічных працэсаў тлумачыў прынцыпам асацыяцый: асацыяцыі, звязаныя з пачуццём задавальнення, замацоўваюцца і перадаюцца ў спадчыну наступным пакаленням, а звязаныя з адмоўнымі пачуццямі — нівеліруюцца. Сац. структуру грамадства трактаваў па аналогіі з пабудовай і функцыяй жывога арганізма. На яго думку, сац. арганізм складаецца з 3 сістэм: рэгулятыўнай (сац. кантроль, паліт. кіраванне), вытворчай і размеркавальнай. Сутнасць грамадскага прагрэсу бачыў у дасягненні асобай найб. свабоды і звядзенні да мінімуму механізмаў сац. кантролю і кіравання, у пераходзе ад мех. прымусу індывідаў да іх арган. аб’яднання на аснове агульных інтарэсаў. Выступаў супраць ідэй сацыялізму, рэвалюцыю лічыў небяспечнай хваробай сац. арганізма. Вучэнне С. паўплывала на развіццё сучаснай сацыялогіі (культурантрапалогія, сацыябіялогія, структурна-функцыянальны аналіз) і псіхалогіі (параўнальна-псіхал. даследаванні паводзін, функцыянальная псіхалогія).
Тв.:
Рус.пер. — Синтетическая философия. Киев, 1997;
Основания психологии // Ассоциативная психология. М., 1998;
Опыты научные, политические и философские. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́ЙЛЬД, Уайлд (Wilde) Оскар Фінгал О’Флаэрці Уілс (16.10.1854, Дублін — 30.11.1900), англійскі пісьменнік і крытык; прадстаўнікдэкадэнцтва. Скончыў Оксфардскі ун-т (1879). Дэбютаваў у 1876. У зб. «Вершы» (1881) блізкі да франц. імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літ.-філас. казкі (зб-кі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайм. опера Р.Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур’ёзным» (абедзве паст. 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кн. эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Маст. ілюстрацыяй тэорыі У. і вяршыняй яго творчасці стаў сац.-філас. раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891; неаднаразова экранізаваны), у якім сцвярджаў абс. перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць У. нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.). На бел. сцэне паводле яго твораў пастаўлены спектаклі «Зорны хлопчык» (1973, Гродзенскі абл.драм.т-р; 1978, Дзярж.т-р лялек), «Хлопчыкзорка» (1995, Бел.т-р «Лялька»), «Кентэрвільскі прывід» (1987, Бел.т-р юнага гледача), «Чыё дзіця ў сакваяжы» («Як важна быць сур’ёзным», 1997, Гомельскі абл.драм.т-р). На бел. мову паасобныя творы У. пераклаў М.Дуброўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАБІ́, аль-Фарабі Абу Наср Мухамед ібн Тархан (870, г. Фараб, цяпер гарадзішча Атрару Паўд.-Казахстанскай вобл., Казахстан — 950), сярэднеазіяцкі філосаф і вучоны-энцыклапедыст, прадстаўнікусх. арыстоцелізму, каментатар Арыстоцеля і Платона. Жыў у Алепе, Багдадзе, Дамаску. Яго філас. погляды грунтуюцца на вучэнні Платона пра эманацыю — паходжанне і развіццё універсуму. У адпаведнасці з. асн. палажэннямі гэтага вучэння сцвярджаў, што існуе створаная Богам вечная, найвышэйшая і найб. дасканалая ступень універсуму, якая пакладзена ў аснову светабудовы. Гал. тэндэнцыю агульнага руху бачыў у сыходжанні ад найвышэйшай анталагічнай ступені да ніжэйшых са зніжэннем узроўню дасканаласці, але лічыў, што ўнутры асобных анталагічных ступеней працэс развіцця накіраваны на ўзыходжанне і ўдасканаленне. На яго думку, паслядоўнасць эманацый пачынае ажыццяўляць «універсальны розум» («нус»), а працягваюць «касмічныя розумы» («нусы»), кожны з якіх адпавядае пэўнай нябеснай сферы; на апошняй анталагічнай ступені эманацыі дзейнічае «актыўны розум», які кіруе працэсамі ўзнікнення і знішчэння на Зямлі; сінтэз з «актыўным розумам» лічыў найвышэйшай мэтай навукі. Распрацаваў сац. вучэнне пра ідэальную дзяржаву («дабрадзейны горад») — мадэль найлепшага натуральнага ўзаемадзеяння людзей, дзе кожны чалавек забяспечаны неабходнымі жыццёвымі дабротамі. Паводле Ф., кіраваць «дабрадзейным горадам» павінен філосаф, які ў якасці імама ўзначальвае рэліг. абшчыну і перадае яе членам ісціны, атрыманыя ад «актыўнага розуму» («Трактат пра погляды жыхароў дабрадзейнага горада», «Афарызмы дзяржаўнага дзеяча»). Аўтар «Вялікага трактата пра музыку», у якім прыводзяцца каштоўныя звесткі пра муз. культуру Усходу і Стараж. Грэцыі. Паўплываў на ўсх. мысліцеляў Ібн Сіну, Ібн Баджу, Ібн Туфайля, Ібн Рушда, сярэдневяковую зах.-еўрап. філасофію і навуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Мікалай Фёдаравіч (12.6.1829, с. Ключы Тамбоўскай вобл., Расія — 28.12.1903),
расійскі рэліг. філосаф, прадстаўнікрус. касмізму. Вучыўся ў Рышэльеўскім ліцэі ў г. Адэса (1849—52). У 1854—68 выкладаў у пав. вучылішчах, у 1874—98 бібліятэкар Румянцаўскага музея. У сваім утапічным вучэнні («філасофія агульнай справы») імкнуўся вызначыць глыбінныя прычыны сусв. зла і прапанаваць спосабы яго пераадолення. Гал. зло для чалавека бачыў у яго фіз. смерці і залежнасці ад «сляпых» сіл прыроды. Выступаў з праектам рэгулявання прыроды і «іманентнага ўваскрэшання» сіламі навукі і тэхнікі, рэалізацыя якога, на яго думку, прывядзе да прынцыпова новай ступені эвалюцыі, «свядомага» этапу развіцця свету, усеагульнага братэрства, пераадолення «варожасці» і ў прыродзе, і ў соцыуме. Сцвярджаў, што хрысц. вучэнне пра канец свету, выкладзенае ў «Апакаліпсісе», уяўляе сабой горшы з магчымых «сцэнарыяў» развіцця чалавецтва, а не прадвызначаную Богам неабходнасць. Мэтай пераўтварэння свету («агульнай справы» чалавецтва) лічыў дасягненне Царства Божага праз пераход ад эксплуатацыі да рэгулявання прыроды, асваенне касм. прасторы і кіраванне касм. працэсамі, удасканаленне арганізма чалавека, патрыфікацыю — фіз. ўваскрэшанне продкаў. Крытыкаваў наяўную сац. рэчаіснасць, заснаваную на вынішчэнні аднаго народа другім, выцясненні малодшым пакаленнем старэйшага, як выяўленне «зоамарфічнага» грамадскага ладу, «непаўналецця» чалавецтва. Асаблівую ролю адводзіў Расіі, якая, на яго думку, вылучаецца захаваннем патрыярхальна-сваяцкага ладу, асаблівым геагр. становішчам, і інш. Ідэі Ф. ў рус. прыродазнаўстве развівалі М.А.Умаў, К.Э.Цыялкоўскі, У.І.Вярнадскі, А.Л.Чыжэўскі, у рэліг. філасофіі і л-ры — Л.М.Талстой, Ф.М.Дастаеўскі, У.С.Салаўёў, М.А.Бярдзяеў, В.В.Зянькоўскі, Г.В.Флароўскі і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1995—2000.
Літ.:
Семенова С.Г. Николай Федоров: Творчество жизни. М., 1990;
Яе ж. Николай Федоров и Фридрих Ницше // Вопр. философии. 2001. № 2;
Григорьева Т. «Философия общего дела» Федорова и «Закон Неба» // Всемир. лит. 1999. № 5/6;
Михеева И.Б. Философия «общего дела» Николая Федорова в контексте русской традиции. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКО́ (Foucault) Мішэль Поль (15.10.1926, г. Пуацье, Францыя — 25.6.1984),
французскі філосаф і культуролаг, прадстаўнік постструктуралізму. Д-р філасофіі (1961). Выкладаў ва ун-тах Клермон-Ферана, Ліля, Упсалы, Варшавы, Гамбурга, Венсена і інш., з 1970 — у Калеж дэ Франс. Аснову яго філасофіі складае пераасэнсаванне ўзаемаадносін унутры сістэмы «суб’ект — пазнанне — свет». Імкнуўся да пераадолення антрапалагічнай накіраванасці філасофіі. Сцвярджаў, што асн. характарыстыкі суб’екта (рацыянальнасць, сексуальнасць) і феномен суб’ектыўнасці ўвогуле — не вечныя і аб’ектыўныя, а гістарычна абумоўленыя, сацыяльна зададзеныя катэгорыі. Даследаваў інстытуты і механізмы іх распаўсюджвання і замацавання (царква, медыцына, права, мастацтва, сям’я і інш.). У процівагу традыц. гісторыі з яе кумулятыўнасцю і эвалюцыянізмам распрацаваў «археалагічны» метад (рэканструкцыя агульнага поля ведаў пэўнай гіст. эпохі і даследаванне ўмоў магчымасці іх узнікнення), заснаваны на ідэі перарыўнасці гіст. працэсу. У працы «Словы і рэчы» (1966) вылучаў 2 «разрывы» ў гісторыі еўрап. культуры і адпаведна 3 эпістэмы: рэнесансавую, класічную (з сярэдзіны 17 ст.) і сучасную (з пач. 19 ст.). Распрацаваў канцэпцыю ўладных адносін («генеалогію ўлады»), заснаваную на даследаванні ўзаемасувязі ўлады і ведаў, аналізаваў латэнтныя механізмы і інструменты, з дапамогай якіх улада, фарміруючы свядомасць індывіда, ажыццяўляе маніпуліраванне і дыктат над ім.
Тв.:
Бел.пер. — Чым ёсць аўтар // Фрагменты. 1997. № 1/2. Рус.пер. — Слова и вещи: Археология гуманит. наук. СПб., 1994;
Археология знания. Киев, 1996;
Воля к истине: По ту сторону знания, власти и сексуальности. М., 1996;
История безумия в классическую эпоху. СПб., 1997;
Рождение клиники. М., 1998;
История сексуальности — III: Забота о себе. Киев, 1998.
Літ.:
Делез Ж. Фуко: Пер. с фр.М., 1998;
Розин В.М. Опыт гуманитарного изучения творчества: (Эволюция взглядов М.Фуко) // Обществ. науки и современность. 2000. №3;
Ашкеров А.Ю. Политика и человеческое бытие в работах Мишеля Фуко // Человек. 2002. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Ісакавіч (28.1.1895, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Працаваў на лесапільных з-дах Барысава і Рэчыцы. З 1915 у арміі, пасля ранення з 1918 на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні сав. улады на Барысаўшчыне. Са снеж. 1918 старшыня Лошніцкіх валасных выканкома і рэўкома. У час польскай акупацыі кіраваў партыз. групамі на Барысаўшчыне. У 1920 старшыня Барысаўскай пав. РСІ, са снеж. — Барысаўскага пав. выканкома. У 1921 узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снеж. 1922 як чл. паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, з крас. 1925 нарком унутр. спраў БССР. У 1926—27 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 сакратар ЦВКБССР, адначасова старшыня Нац. камісіі пры ЦВКБССР, на гады дзейнасці якой на чале з Х. прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі беларусізацыі. У 1928 узначаліў урадавую Камісію па рэарганізацыі Ін-та бел. культуры ў Бел.АН. З лют. 1931 нарком фінансаў БССР. У 1935—37 сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВКСССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936, узначальваў Камісію па амністыі і сав. грамадзянстве. Быў рэдактарам час. «Революция и национальности», чл. рэдакцыйнага савета Вял.сав. атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях сав. будаўніцтва. Чл.ЦВКБССР у 1920—37 і яго Прэзідыума ў 1925—36. Чл.ЦВКСССР у 1922—24, 1925—37 і яго Прэзідыума ў 1927—35. Чл. Кантрольнай Камісіі ЦБКП(б)Б у 1920—21, ЦБКП(б)Б у 1922—24. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—37. Канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1929—34. 25.7.1937 арыштаваны ў Маскве, этапіраваны ў Мінск. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўніцтве ёй (гл.«Аб’яднанае антысавецкае падполле») і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО ШЫ МІН [Hô Chi Minh (сапр. імя Нгуен Тат Тхань) 19.5.1890, в. Кімліен, правінцыя Нгеан, В’етнам — 3.9.1969],
дзяржаўны і паліт. дзеяч В’етнама. Скончыў Нац. каледж у г. Хюэ. Выкладаў у навуч. установах г. Сайгон. У 1916—23 жыў у Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі. З 1917 чл.Франц.сац. партыі, з 1920 чл.Франц.камуніст. партыі. У 1923—24 у СССР, працаваў у Камуністычным інтэрнацыянале. У 1924 накіраваны Камінтэрнам у Кітай (у 1925 стварыў у г. Гуанчжоў Таварыства рэв. моладзі В’етнама). Пасля разрыву Камуніст. партыі Кітая з Гаміньданам (1927) вярнуўся ў СССР. У 1928—30 прадстаўнік Камінтэрна ў Сіяме (Тайланд). У 1930 арганізаваў у Сянгане (Ганконгу) устаноўчы з’езд Камуніст. партыі Індакітая (КПІК). За рэв. дзейнасць прыгавораны завочна франц. судом да смяротнага пакарання. У 1934—38 вучыўся ў Камуніст. ун-це працоўных Усходу ў Маскве. З 1938 у Яньані — сталіцы камуніст. раёнаў Кітая. У 1941 вярнуўся ў В’етнам і ўзначаліў патрыят. арг-цыю В’етмінь. У 1942—43 зняволены ў гамінданаўскай турме. Пасля абвяшчэння 2.9.1945 Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ) старшыня яе Часовага ўрада. З сак. 1946 прэзідэнт ДРВ, адначасова ў 1946—55 прэм’ер-міністр. у 1946—51 ген. сакратар ЦК КПІК. У 1951—60 ген. сакратар ЦК Партыі працоўных В’етнама, створанай на базе КПІК, у 1951—69 таксама старшыня ЦК ППВ. У 1950—54 узначальваў узбр. барацьбу супраць франц. каланізатараў, у 1960-я г. — барацьбу за аб’яднанне краіны. Пахаваны ў маўзалеі.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1979.
Літ.:
Афонин С.Н., Кобелев Е.В. Товарищ Хо Ши Мин. М., 1980;
Кобелев Е.В. Хо Ши Мин. 2 изд. М., 1983;
Хонг Ха. Хо Ши Мин в Стране Советов: Пер. с вьет. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Сямён Канстанцінавіч (19.2.1895, с. Фурманаўка Кілійскага р-на Адэскай вобл., Украіна — 31.3.1970),
дзяржаўны і ваен. дзеяч СССР. Маршал Сав. Саюза (1940). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1965). Скончыў вышэйшыя ваен.-акад. курсы (1922), курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1927), курсы камандзіраў-адзінаначальнікаў пры Ваен.-паліт. акадэміі (1930). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У грамадз. вайну камандаваў узводам, эскадронам, палком, кав. брыгадай, дывізіяй. З 1925 — кав. корпусам. З 1933 нам. камандуючага войскамі БВА, з 1935 — Кіеўскай ваен. акругі. З 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай, Харкаўскай, Кіеўскай асобай ваен. акруг. У час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну (1939) камандаваў Укр. фронтам. У сав.-фін. вайну 1939—40 камандаваў войскамі Паўн.-Зах. фронту, які са значнымі стратамі прарваў «Манергейма лінію». У 1940—41 нарком абароны. У Вял.Айч. вайну ў Стаўцы Вярх. галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы Зах. і Паўд.-Зах.стратэг. напрамкамі, камандуючы войскамі Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскага, Паўн.-Зах. франтоў; прадстаўнік Стаўкі па каардынацыі дзеянняў войск шэрагу франтоў і Чарнаморскага флоту. Пасля вайны камандуючы войскамі Баранавіцкай (1945—46), Паўд.-Уральскай (1946—49) і Бел. (1946, 1949—60) ваен. акруг. З 1960 у Групе ген. інспектараў Мін-ва абароны СССР, у 1961—70 старшыня Сав. камітэта ветэранаў вайны. Чл.ЦКВКП(б) у 1939—52, канд. у чл.ЦККПСС з 1952. Чл.ЦККПБ у 1930—37, 1949—61. Чл. Бюро ЦККПБ у 1949—60. Чл.ЦВКБССР у 1927—37. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Чл. прэзідыума Вярх. Савета СССР у 1938—40. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—63. Яго імем названы спартыўна-стралковы комплекс у Мінску, на будынку Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь мемар. дошка. Узнагароджаны ордэнам «Перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЯ́ПІН Фёдар Іванавіч (13.2.1873, Казань, Татарстан — 12.4.1938),
расійскі спявак (бас); найбуйнейшы прадстаўнікрас. вакальнай школы. Нар.арт. Рэспублікі (1918). У 1893 дэбютаваў як оперны спявак у Тыфлісе, у 1895 саліст Марыінскага т-ра ў Пецярбургу, з 1896 маскоўскай прыватнай рус. оперы С.Мамантава, з 1899 (з перапынкам) спяваў у т-рах Вял. ў Маскве, Марыінскім (у 1918 маст. кіраўнік), удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.Дзягілева. Вёў гастрольную дзейнасць, у т. л. ў 1896 у Мінску. З 1922 за мяжой. Ідэйна і эстэтычна фарміраваўся ў цесным кантакце з М.Горкім, К.Каровіным, С.Рахманінавым, У.Стасавым, В.Сяровым, М.Урубелем і інш. Стварыў галерэю рознахарактарных вобразаў, раскрываючы складаны ўнутраны свет героя. Сярод творчых дасягненняў партыі: трагедыйныя — Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Іван Грозны («Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава); героіка-эпічная — Іван Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі); эпічная — Дасіфей («Хаваншчына» Мусаргскага); быт. — Яромка («Варожая сіла» А.Сярова), Варлаам («Барыс Гадуноў»); рамант. — Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно і «Мефістофель» А.Бойта), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Дон Кіхот («Дон Кіхот» Ж.Маснэ); камед. — Фарлаф («Руслан і Людміла» Глінкі), Лепарэла («Дон Жуан» В.А.Моцарта); сатыр. — Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. Майстар выканання рус.нар. песень, рус. і зах.-еўрап. камерна-вак. лірыкі. Паставіў оперы «Хаваншчына», «Дон Кіхот». Здымаўся ў кіно («Іван Грозны», «Дон Кіхот»). Аўтар літ., графічных, жывапісных, скульпт. работ. Напісаў кн. «Маска і душа» (1932), аўтабіяграфію «Старонкі з майго жыцця» (апубл. 1957). У 1984 прах Ш. перанесены з Парыжа ў Маскву. У Казані праводзяцца Оперны фестываль (з 1982, з 1991 міжнар.), конкурс оперных спевакоў (з 1989, з 1993 міжнар.) імя Ш.
Тв.:
Страницы из моей жизни. Маска и душа. М., 1990.
Літ.:
Янковский М.О. Шаляпин. Л., 1972;
Ф.И.Шаляпин. Т. 1—3. 3 изд. М., 1976—79;
Ф.И.Шаляпин: Летопись жизни и творчества. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1988—89.
французскі кампазітар, дырыжор, муз. крытык; прадстаўнікмуз. рамантызму. Чл. Ін-та Францыі (1856). Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1830). На час заканчэння кансерваторыі напісаў шэраг сталых твораў, у т. л. «Фантастычную сімфонію, або Эпізод з жыцця артыста», якая стала маст. абагульненнем ідэйна-эстэт. імкненняў эпохі, маніфестам франц. рамантызму ў музыцы. Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам класічнай і рамант. л-ры, творчасці К.В.Глюка, Л.Бетховена, У.Шэкспіра, І.В.Гётэ. У творах 1830—40-х г. экзальтацыя пачуццяў, схільнасць да медытацыі, пачуццё адзіноцтва і ў той жа час грамадз.-рэв. парывы: сімфонія «Гарольд у Італіі», опера «Бенвенута Чэліні», драм. сімфонія для аркестра, салістаў-спевакоў і хору «Рамэо і Джульета», «Жалобная трыумфальная сімфонія», драм. легенда «Асуджэнне Фауста» (паводле Гётэ). З 1842 гастраліраваў як дырыжор у многіх краінах, з найб. поспехам у Расіі. У творах 1850—60-х г. адышоў ад вострых праблем сучаснасці, застаючыся верным ідэалам гуманіст. мастацтва: араторыя «Дзяцінства Хрыста» на ўласныя тэксты, оперная дылогія «Траянцы» паводле Вергілія. Апошні яго твор — вытанчаная, поўная гумару опера «Беатрычэ і Бенядзікт» (паводле «Многа шуму з нічога» Шэкспіра, 1862). Берліёз пераўтвараў традыц. жанры, смела сінтэзаваў элементы оперы, араторыі, сімфоніі. Як кампазітар-наватар, ён апіраўся на нац.муз. традыцыі. Адсюль манументальнасць, маляўнічасць, тэатральнасць яго музыкі. Шмат новага ўнёс у вучэнне аб муз. форме, голасавядзенні, гармоніі, рытме; зрабіў адкрыцці ў галіне аркестроўкі, развіў прынцып тэмбравай драматургіі і інш. Разам з Р.Вагнерам заклаў асновы сучаснай школы дырыжыравання. Аўтар артыкулаў, прысвечаных муз.-эстэт. праблемам і з’явам, творчасці Бетховена, Глюка, Г.Спанціні, К.М.Вебера, Вагнера, Н.Паганіні, Ф.Ліста, М.Глінкі і інш.
Літ. тв.: Oeuvres littéraires. Vol. 1—2. Paris, 1968—69; Рус.пер. — Дирижер оркестра. М., 1912; Избр. статьи. М., 1956; Мемуары. 2 изд. М., 1967; Большой трактат о современной инструментовке и оркестровке. Ч. 1—2. М., 1972; Избр. письма. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1984—85.
Літ.:
Хохловкина А. Берлиоз. 2 изд. М., 1966;
Dömling W. H.Berlioz und seine Zeit. Laaber, 1986.