1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў.
2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтваўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗО́К,
лёгкія выязныя сані ў беларусаў і інш.слав. народаў. Вядомы са стараж.часоў. Знешні выгляд і форма вазка залежалі ад заможнасці і сац. прыналежнасці іх уладальнікаў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам або тонкімі дошкамі, у заможнай шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам вазок быў з закрытым ці паўзакрытым верхам. Сяляне нярэдка замест вазка выкарыстоўвалі развалкі, паверх якіх у задняй частцы мацавалі трохбаковую рашотчатую спінку («драбінку») або плецены паўкош. У сельскай мясцовасці карыстаюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza),
горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоўСтараж. Рыма. 107,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л. палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШЫ́ (Vichy),
горад у Францыі, у дэпартаменце Алье, на р. Алье. Вядомы з часоўСтараж. Рыма. У 1940—44 месца знаходжання калабарацыянісцкага ўрада маршала Ф.Петэна. 28 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Эл.-тэхн., фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Маст. і гіст. музеі. Казіно. Буйнейшы бальнеакліматычны курорт у Францыі. Развіваецца з пач. 17 ст. Цёплы, умерана вільготны клімат, спрыяльны для адпачынку і лячэння. Больш за 10 крыніц субтэрмальных і гарачых (да 66 °C) радонавых мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб печані, жоўцевых шляхоў, кішэчніка, нырак, эндакрынных залоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТО́ЛІЙ (лац. Capitolium, Capitolinus mons),
адзін з 7 узгоркаў, на якім узнік Стараж.Рым. Са стараж.часоў быў цэнтрам рэліг. культу. Пасля аб’яднання паселішчаў на рым. узгорках уключаны ў гар. мяжу і абнесены сцяной. На адной з 2 яго вяршынь знаходзілася крэпасць, на другой у эпоху этрускага панавання быў пабудаваны Капіталійскі храм. З паўд.-зах. абрывістага схілу К. (Тарпейскай скалы) скідвалі злачынцаў. На К. завяршаліся трыумфальныя шэсці перамогшых рым. войскаў, пачыналіся святочныя працэсіі рым. гульняў. На ўзор Рыма свае К. мелі і іншыя гарады Італіі і рым. калоній у Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАНГЛІ́РАВАННЕ (ад франц. jongler),
жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні падкідваць і лавіць адначасова некалькі прадметаў. Адрозніваюць Ж.: партрэтнае — на цыркавым дыване з булавамі, кольцамі і інш. прадметамі; на конях, на дроце, матацыклах, драбінах; сілавое; Ж. т.зв. антыпадыстаў (жангліруюць нагамі).
Мастацтва Ж. вядомае са стараж.часоў (у Стараж. Егіпце, ант. Грэцыі і Рыме). У сярэднія вякі з Ж. выступалі вандроўныя нар. акцёры: жанглёры ў Францыі, мімы ў Італіі, шпільманы ў Германіі, хугляры ў Іспаніі, франты ў Польшчы, скамарохі ў Беларусі і Расіі. З 19 ст. Ж. — цыркавы жанр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯПЦЫ́,
паляўнічая прылада; самалоўная пастка ўдарнага дзеяння. Вядома са стараж.часоў (згадваецца ў «Маленні» Данііла Заточніка, 12 ст.). Складаліся з выдзеўбанага накшталт трубы бервяна пэўнай даўжыні, некалькіх столак вяроўкі або шнура (выконвалі ролю спружыны), дзвюх закрутак, механізма прынаджвання і драўлянага рычага з вострымі штырамі або нацягнутай на раму сеткай. Пры нязначным дакрананні да нацягнутай над прынадай сімкі рычаг зрываўся са спускавога механізма і забіваў або лавіў звера. К. здабывалі аленяў, коз, рысей, лісоў, зайцоў, птушак. У пач. 19 ст. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСО́ЎЕЎСКІ СКАРБ,
манетны скарб, знойдзены ў 1974 у в. Засоўе Лагойскага р-на. Схаваны не пазней 1608. Складаўся з 741 сярэбранай, 8 залатых і 5 фальшывых манет. Асн. частка З.с. — трохграшовікі часоў Стафана Баторыя (61 экз.), трохграшовікі (598) і шасціграшовікі (31) Жыгімонта III Вазы. У скарбе былі контрамаркіраваныя паўталеры Іспаніі Карла I і Філіпа II, манеты герцагства Браўншвейг-Вольфенбютэль, Венгрыі, Германскай імперыі, Іспаніі, Іспанскіх Нідэрландаў, эрцгерцагства Карынтыя, герцагства Курляндыя, курфюрства Саксонія, Злучаных правінцый, герцагства Цешын, княства Трансільванія, Чэхіі, Турцыі. Скарб зберагаецца ў Нумізматычным кабінеце БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГІ (лац. magus, грэч. magos ад стараж.-перс.),
1) жрацы і члены жрэчаскай касты ў стараж.Зах. Іране. Прыблізна ў 7 — пач. 4 ст. да н.э. (паводле розных даследчыкаў) прынялі зараастрызм, у які ўнеслі істотныя змены; дзякуючы ім да нашага часу дайшлі асобныя часткі «Авесты». М. называліся таксама жрацы інш. іранскіх вераванняў, што былі пашыраны ў Закаўказзі, М. Азіі і некаторых стараж. краінах Усходу. Карысталіся таемнымі абрадамі, таму з часоўэлінізму М. сталі называць чараўнікоў, ведзьмакоў, астролагаў і г.д.; адсюль — магія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВЕЛ ДЫЯ́КАН (Paulus Diaconus; каля 720—13.4.799),
гісторык лангабардаў. У маладосці — на службе ў каралёў Лангабардскага каралеўства (існавала з 2-й пал. 6 ст. на тэр. Італіі), пасля яго заваявання Карлам Вялікім (774) манах манастыра Монтэ-Касіна (Італія), дзе пісаў свае гіст. працы. У 782—786 пры двары Карла Вялікага, чл. яго «Акадэміі». Гал. яго твор — «Гісторыя лангабардаў» (у 6 кнігах) — асн. крыніца па іх гісторыі з найстараж. часоў да 744. Аўтар «Гісторыі епіскапства Меца», «Рымскай гісторыі» і інш. твораў, у т. л. вершаваных і эпісталярных.