ПАК ЧЖОН XI (30.9.1917, в. Сангмары, прав. Кёнсан-Пукто, Карэя — 26.10.1979),
ваенны і дзярж. дзеяч Рэспублікі Карэя. Ген.-маёр (1961). Скончыў настаўніцкае вучылішча ў г. Тэгу і ваен. школу ў Токіо (1944). У час 2-й сусв. вайны афіцэр яп.Квантунскай арміі. З 1946 у паўд.-кар. узбр.сілах. Удзельнік карэйскай вайны 1950—53. Узначаліў ваен. пераварот 16.5.1961. У 1961—63 старшыня Вярх. савета нац. рэканструкцыі. У кастр. 1963 выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Карэя. Ініцыіраваў эканам. рэформы, якія спрыялі хуткаму эканам. росту краіны, ператварэнню яе ў індустр. дзяржаву. У 1971 увёў у краіне надзвычайнае становішча, дамогся прыняцця новай канстытуцыі, якая скасавала прамыя прэзідэнцкія выбары. Забіты адным з паплечнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСТЫ́ГА (Іван Іванавіч) (н. 10.4.1918, в. Сухаполь Архангельскага р-на, Башкортастан),
маршал авіяцыі (1975), Герой Сав. Саюза (1978). Засл.ваен. лётчык СССР (1967). Беларус. Скончыў Энгельскае ваен. авіявучылішча (1940), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 2-м Бел. і 1-м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, нач. паветрана-стралк. службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай, Вільнюскай, Каўнаскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Пасля вайны на камандных пасадах у ВПС (у 1967—77 нам. галоўнакаманд.) і інш. пасадах ва Узбр.сілахСССР і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Мацвей Васілевіч) (17.8.1898, в. Войлава Старыцкага р-на Цвярской вобл., Расія — 31.1.1972),
Маршал Сав. Саюза (1959), двойчы Герой Сав. Саюза (1945, 1971), Герой Чэхаславакіі (1970). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны. У арміі з 1918. Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1928) і Генштаба (1937). У Вял.Айч. вайну нач. штабоў 9-й арміі і Гал. камандавання Паўн,Зах. напрамку, нам.нач.Гал. ўпраўлення тылу Чырв. Арміі; са студз. 1942 нач. штаба Калінінскага, у крас. — кастр. 1943 — Рэзервовага і Сцяпнога, у кастр. 1943 — чэрв. 1945—2-га Укр. франтоў. Пасля вайны на адказных пасадах ва Узбр.СілахСССР, у т. л. ў 1960—63 і 1964—71 нач. Генштаба — 1 -ы нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАТАРМА́ЙСТАР (ням. Quartiermeister ад Quartier кватэра, пастой + Meister гаспадар),
1) у 16—20 ст. службовая асоба (афіцэр, генерал) у органах кіравання войскамі многіх еўрап. краін, у т. л. Расіі (з пач. 18 ст.), якая напачатку (16 ст.) займалася размяшчэннем войск лагерам ці па кватэрах, а пазней (17—20 ст.) пераважна аператыўнымі пытаннямі.
2) Начальнік тылавой гаспадаркі палка ў рас. арміі (пач. 18 ст. — 1881, наз. кватармістр), войсках ВКЛ і Польшчы (паводле штату 1789).
3) Начальнік службаў харч. і рэчавага забеспячэння ў палку Чырв. Арміі (да 1928, наз. кватармістр).
4) Пасада унтэр-афіцэра карабельнай службы ВМФ Расіі (да 1917), які загадваў гасп. пытаннямі.
5) Службовая асоба ва ўзбр.сілах ЗША і Вялікабрытаніі, якая кіруе вырашэннем усіх пытанняў кватэрнага і рэчавага забеспячэння войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКА АБАРО́НА 1941 Вялася злучэннямі 19, 20, 22-й армій Зах. фронту і Віцебскім народным апалчэннем 1941 5—11 ліп. ў Вял.Айч. вайну. У ходзе абароны 6 ліп. воіны 5-га і 7-га механіз. карпусоў 2-й арміі нанеслі контрудар па ворагу ў напрамку Сянно—Лепель (гл.Лепельскі контрудар 1941). З 5 ліп. 153-я стралк. дывізія вяла баі на рубяжы в. Гняздзілава — усх. бераг воз. Саро — вёскі Ліпна — Парнева — Машканы — Александрова. 9 ліп. вораг у абход прарваўся да Віцебска. Разам з сав. войскамі горад абаранялі апалчэнцы. 10 ліп. 220-я мотастралк. дывізія 19-й арміі двойчы выбівала праціўніка з усх.ч. горада. З-за перавагі ў сілах 11 ліп.ням.-фаш. войскі занялі Віцебск. Віцебска абарона затрымала прасоўванне ворага на У, прычыніла яму значныя страты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШАЛ (ад франц. maréchal),
1) у сярэдневяковай Францыі каралеўскі слуга; з 12 ст. — прыдворны саноўнік, які кіраваў целаахоўнікамі, коннай стражай, каралеўскімі стайнямі (гл. таксама Маршалак). У 13—15 ст. камандуючы часткай каралеўскіх войск.
2) Вышэйшае воінскае званне ў Францыі (з 16 ст.) і інш. краінах у 19—20 ст. У Расіі званню М. адпавядаў чын ген.-фельдмаршала. У 1894 гэтага звання ўдастоены І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі). У СССР з 1935 існавала вышэйшае воінскае званне М. Сав. Саюза, з 1943 — М. родаў войск і Гал. М. родаў войск, якое адпавядала званню генерала арміі (адмірала флоту). У ліку М. Сав. Саюза былі А.М.Васілеўскі, Г.К.Жукаў, К.К.Ракасоўскі, В.Д.Сакалоўскі, І.І.Якубоўскі і інш. Ва Узбр.сілах Беларусі званне М. не існуе.
3) У Польшчы — званне некаторых службовых асоб (М. сейма, віцэ-М. сейма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙСКІ ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЙ АБАРО́НЫ,
від узбр. сіл, прызначаных для абароны ад паветр. нападу праціўніка. Узнікненне сродкаў ППА звязана з баявым выкарыстаннем авіяцыі ў 1-й сусв. вайне. Адрозніваюць войскі проціпаветранай абароны краіны і войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск (у арміях некаторых краін выкананне задач ППА ўскладзена на ВПС, якія маюць зенітныя ракетныя і інш. войскі). На сучасным этапе задачы войск проціпаветранай абароны цесна ўвязваюцца з задачамі процідзеяння сродкам касм. нападу.
Ва Узбр.Сілах Беларусі войскі проціпаветранай абароны складаюцца з зенітных ракетных, радыётэхн. і спец. войск. Задачы знішчэння сродкаў паветр. нападу выконваюць самастойна або ва ўзаемадзеянні з інш. відамі ўзбр. сіл. Войскі проціпаветранай абароны сухапутных войск прызначаны прыкрываць войскі і іх тылавыя аб’екты ад паветр. нападаў праціўніка, уключаюць зенітныя ракетныя, зенітныя артыл. і радыётэхн. часці і падраздзяленні (гл. таксама раздзел Узброеныя сілы ў арт.Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТРУ́К, палітычны кіраўнік,
1) палітычны работнік, які прызначаўся з чл.КПСС для правядзення яе палітыкі і выхаваўчай работы з ваеннаслужачымі рот, батарэй, эскадрылляў і прыраўнаваных да іх у Сав.Узбр.Сілах. Пасада ўведзена загадам РВС у 1919, існавала ў 1919—24, у 1937—40 і з ліп. 1941 па кастр. 1942. П. былі пам.камісараў, начальнікамі ўсяго асабовага складу, мелі роўныя правы з камандзірамі падраздзяленняў, у іх былі нам. з чл.КПСС або камсамольцаў. 9.10.1942 пасада П. стала наз.нам. камандзіра па паліт. часці.
2) Воінскае званне, уведзенае ЦВК і СНКСССР у 1935 для паліт. складу Сав.Узбр. Сіл. Існавалі званні малодшы П., П. і старшы П., якія адпавядалі званню лейтэнанта, старшага лейтэнанта і капітана. З кастр. 1942 усім П. прысвоены агульныя з камандным саставам афіцэрскія званні (гл.Званні воінскія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІ́ЛЬНЫЯ СІ́ЛЫ,
спецыяльныя воінскія фарміраванні пастаяннай баявой гатоўнасці, прызначаныя для адбіцця раптоўных удараў праціўніка, забеспячэння стратэг. разгортвання ўзбр. сіл дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), а таксама для іх узмацнення і вядзення баявых дзеянняў у тыле ворага. Складаюцца з высокарухомых злучэнняў, часцей, падраздзяленняў і інш., гал. характарыстыкай якіх з’яўляецца мабільнасць. М.с. ўваходзяць у склад узбр. сіл многіх краін, у т. л. ў структуры ўзбр. сіл НАТО. Ва Узбр.Сілах Рэспублікі Беларусь М.с. створаны ў 1995 на базе часцей паветрана-дэсантных войск у складзе трох мабільных брыгад, падраздзяленняў сувязі і кіравання; на ўзбраенні маюць баявыя машыны дэсанта (БМД), бронетранспарцёры (БТР), баявыя машыны пяхоты (БМП) і інш. тэхніку. Асаблівасць М.с. — у спалучэнні аэрамабільнасці і агнявой моцы мотастралк. часцей і падраздзяленняў.
Літ.:
Вершалович Ю., Каршакевич Д. Мобильные силы ведут бой // Армия. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫЯ РЭФО́РМЫ 1860—70-х г. у Расіі. Праведзены ва ўзбр.сілах Расійскай імперыі ў ходзе бурж. рэформаў 1860—70-х г. Выкліканы адменай прыгоннага права ў 1861 і неабходнасцю рэарганізацыі ваен. справы ў Расіі, што выявілася ў Крымскай вайне 1853—56. Ажыццяўляліся пад кіраўніцтвам ваен. міністра Дз.А.Мілюціна. У 1862—64 створана 15 ваен. акруг, у т. л. Віленская, у якую ўвайшлі і бел. губерні. Пашыралася сетка ваен. вучылішчаў (1863—64), ствараліся юнкерскія вучылішчы (1864), адкрыты новыя вышэйшыя ваен.навуч. ўстановы: Ваен.-юрыд. (1867) і Марская (1877) акадэміі. Пачалося ўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. У 1874 замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць, скарочаны тэрмін вайск. службы. Праведзена рэарганізацыя падрыхтоўкі войск, уведзены новыя вайск. статуты. У выніку рэформаў рус. армія стала ў большай ступені адпавядаць патрабаванням часу, павысілася яе баяздольнасць. Аднак і пасля іх у арміі засталіся шматлікія перажыткі прыгонніцтва.