Янус (спадарожнік Сатурна) 10/6
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Япет (спадарожнік Сатурна) 10/6
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рэя (спадарожнік Сатурна) 10/6
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
УМБРЫЭ́ЛЬ,
спадарожнік планеты Уран. Дыяметр каля 1170 км. Адлегласць ад планеты 265,97 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 4 сут 22 мін. Плоскасць арбіты У. амаль перпендыкулярная да плоскасці арбіты Урана. Адкрыты ў 1851 У.Ласелам (в-аў Мальта).
т. 16, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 3630 км (адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет). Адлегласць ад цэнтра Юпітэра 421,6 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 1 сут 18 гадз 28 мін. Магутныя праявы вулканізму. Мае атмасферу. Адзін з чатырох яркіх спадарожнікаў Юпітэра. Адкрыты Г.Галілеем (1610).
т. 7, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́Н,
спадарожнік планеты Сатурн, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 5150 км. Адлегласць ад планеты каля 1221,86 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 15 сут 23 гадз 15 мін. Мае атмасферу, якая складаецца з азоту з прымессю метану і інш. вуглевадародаў. Адкрыты ў 1655 К.Гюйгенсам.
т. 16, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́БА,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 220 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 12,952 млн. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 550,4 сут. Абарачаецца вакол Сатурна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Адкрыты ў 1899 амер. астраномам У.Г.Пікерынгам. Гл. таксама Спадарожнікі планет.
т. 16, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́КІ-ДЫ-КАШЫ́ЯС (Duque de Caxias),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Рыо-дэ-Жанейра. Горад-спадарожнік г. Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 16 ст. 664,6 тыс. ж. (1991). Буйны цэнтр нафтаперапр. прам-сці, машынабудавання і каляровай металургіі. Прадпрыемствы хім., фармацэўтычнай, керамічнай, тэкст., харч. прам-сці.
т. 6, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГЕЛЬ,
β Арыёна, блакітнавата-белая зорка нулявой зорнай велічыні, адна з самых яркіх зорак неба, найбольш яркая ў сузор’і Арыёна. Адлегласць ад Сонца каля 330 пк, свяцільнасць у 23 тыс. разоў перавышае сонечную. Р. — візуальна-падвойная зорка, спадарожнік (7-й зорнай велічыні) аддалены ад гал. зоркі на 10".
т. 13, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЫНГС (Springs),
горад на ПдУ Паўд.-Афр. Рэспублікі. Засн. ў 1804. Больш за 100 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Цэнтр золатапрамысл. і ураназдабыўнога раёна. Прамысл. спадарожнік г. Іаганесбург. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць горна-шахтавага і электрычнага абсталявання), металаапр., шкляная. У наваколлі здабыча каменнага вугалю.
т. 15, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)