УМБРЫЭ́ЛЬ,
спадарожнік планеты Уран. Дыяметр каля 1170 км. Адлегласць ад планеты 265,97 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 4 сут 22 мін. Плоскасць арбіты У. амаль перпендыкулярная да плоскасці арбіты Урана. Адкрыты ў 1851 У.Ласелам (в-аў Мальта).
т. 16, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)