ФЕ́БА,

спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 220 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 12,952 млн. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 550,4 сут. Абарачаецца вакол Сатурна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Адкрыты ў 1899 амер. астраномам У.​Г.​Пікерынгам. Гл. таксама Спадарожнікі планет.

т. 16, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)