сукупнасць тэхн. сродкаў для запісу, захоўвання і ўзнаўлення інфармацыі. Выкарыстоўваюцца ў выліч. тэхніцы, сувязі, аўтаматыцы, станках з лікава-праграмным кіраваннем, вымяральных прыладах і інш.Асн. параметры: ёмістасць (найб. колькасць інфармацыі, якую можна адначасова захоўваць), хуткадзеянне (характарызуе скорасць уводу-вываду інфармацыі і інш.) і энергаспажыванне.
Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць З.п. звышаператыўныя (ЗАЗП), аператыўныя (АЗП), пастаянныя (ПЗП, у т. л. перапраграмавальныя) і знешнія (ЗЗП); паводле характару звароту — адрасныя, бязадрасныя, асацыятыўныя (пошук і выбарка інфармацыі па пэўных прыкметах); паводле спосабу выбаркі інфармацыі — з паслядоўным (цыклічным) зваротам, з паралельным зваротам (адвольнай выбаркай). Запіс інфармацыі ў З.п. ажыццяўляецца пераўтварэннем яе ў эл., аптычныя, акустычныя ці інш. сігналы для змены стану, формы або цэласнасці пэўнага фіз. асяроддзя (гл.Накапляльнік, Носьбіт інфармацыі). ЗАЗП і АЗП прызначаны для захоўвання інфармацыі, неабходнай для аперацый, якія выконвае працэсар ЭВМ; у ПЗП захоўваюцца пастаянныя каэфіцыенты, даведачныя табліцы, падпраграмы, мікрапраграмы, знакагенератары і інш. ЗЗП і архіўная памяць прызначаны для захоўвання вял. масіваў інфармацыі для наступнай перадачы іх у АЗП; маюць накапляльнікі на магнітных дысках, барабанах, стужках, а таксама на магн.-аптычных і аптычных дысках. Гл. таксама Памяць ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чарнобыль, Украіна — 24.1.1838),
палітычны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. З роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнацкай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Віленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-таЧасовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызначанынач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.І.Мураўёва-Апостала з прадстаўніком Патрыятычнага таварыства С.Крыжаноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхнолаг. Гал.навук. праца — «Хімія» (т. 1—7, 1816—18). Займаўся таксама мінералогіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як паэт, драматург, тэатр. крытык, калекцыянер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.Г.Дамброўскага, кн. «Партрэты праслаўленых палякаў з іх апісаннем» (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́ЕЎ Міхаіл Рыгоравіч (3.11.1828, г. Бендэр, Малдова — 16.8.1898),
расійскі военачальнік. Ген.-лейт. (1882). Скончыў Магілёўскую гімназію (1840), Ваен. акадэмію Генштаба (1853). Удзельнік Крымскай (1853—56) і Каўказскай (1817—64) войнаў. У 1864—65 камандаваў Асобым зах.-сіб. атрадам, які ўдзельнічаў ва ўзяцці Чымкента, Ташкента і інш. Быў ваен. губернатарам Туркестанскага краю. За перавышэнне ўладных паўнамоцтваў звольнены ў адстаўку. У 1873—78 разам з ваен. публіцыстам ген. Р.А.Фадзеевым выдаваў у Пецярбургу газ. «Русский мир». Насуперак жаданню ўрада тайна ў 1876 выехаў у Бялград, дзе быў прызначаны галоўнакамандуючым сербскай арміяй, якая ў 1876 пацярпела паражэнні ў сербска-чарнагорска-турэцкай вайне 1876—78. У пач.рус.-тур. вайны 1877—78 залічаны на рас.ваен. службу, але ў дзеючую армію не прызначаны. У 1882—84 туркестанскі ген.-губернатар. З 1886 у адстаўцы. Памёр і пахаваны ў в. Тубышкі (з канца 18 ст. належала яго дзеду, стацкаму саветніку Мікіце Чарняеву) Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТАВЫ́ (старарус. які прыносіць вестку),
1) у арміі (флоце) Рас. імперыі салдат (матрос), які прызначаўся для сувязі, выканання даручэнняў афіцэра, суправаджэння яго ў паездках, догляду каня і да т.п.
2) У Сав. Арміі функцыі веставога выконваў ардынарац, які вылучаўся ў распараджэнне страявых камандзіраў у баявых умовах.
3) У савецкім і сучасным рас.ВМФ на караблі веставы — матрос, прызначаны для абслугоўвання кают-кампаніі афіцэраў (мічманаў і старшын звыштэрміновай службы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫЗО́НТ»,
серыя савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Прызначаны для забеспячэння кругласутачнай далёкай тэле- і радыёсувязі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлевізійных праграм на станцыі «Арбіта», «Масква» і ў міжнар. сістэме сувязі «Інтэрспадарожнік». Запускаецца з 1979. Маса 2 т, размах панэлей з сонечнымі батарэямі 10 м. Арбіта кругавая, блізкая да геастацыянарнай, выш. 36 тыс.км. Мае сістэму дакладнай арыентацыі на Зямлю, на «Гарызонт» устаноўлена рэтрансляцыйная апаратура, якая працуе ў сантыметровым дыяпазоне. Міжнар. рэгістрацыйны індэкс — «Стацыянар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯЧЭ́ВІЧ (Гечан-Гячэвіч) Вінцэнт
(Вікенцій Іванавіч; 5.4.1770—19.3.1840),
дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. З 1788 крайчы Вілейскага ваяводства, з 1791 член цывільна-вайск. парадкавай камісіі ваяводства (з 1792 старшыня яго аддзялення). З 1795 на царскай службе: засядацель земскіх судоў, падкаморы Вілейскага пав. і інш. Займаўся размежаваннем Мінскай і Віленскай губ. З 25.10.1816 мінскі віцэ-губернатар, з 31.12.1818 мінскі цывільны губернатар. Тайны саветнік (1831). 26.2.1831 прызначаны сенатарам.
узмацняльнік пастаяннага току з ланцугамі адмоўнай адваротнай сувязі. Прызначаны для выканання матэм. аперацый (напр., складання, інтэгравання, дыферэнцыравання) над аналагавымі велічынямі. Пры нелінейных ланцугах адваротнай сувязі дае магчымасць выконваць нелінейныя аперацыі (падвышэнне да ступені, множанне, лагарыфмаванне). Вырашальны ўзмацняльнік без ланцугоў адваротнай сувязі наз.аперацыйным узмацняльнікам (мае каэфіцыент узмацнення больш за 106; выпускаецца ў выглядзе інтэгральнай схемы). Выкарыстоўваецца таксама ў сістэмах аўтаматыкі, радыё- і вымяральнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЁННАЯ ПАЛА́ТА,
губернскі орган Мін-ва фінансаў па дэпартаменце дзярж. казначэйства Рас. імперыі ў 1775—1917. Складалася з кіраўніка (да 1845 ім быў віцэ-губернатар, пазней — прызначаны старшыня) і паўкалегіяльнай канцылярыі з назначаных дарадцаў, асэсараў, губ. казначэя. Мела аддзяленні: гаспадарчае, лясное, піцейных збораў, казначэйскае, кантрольнае. У выніку рэформы 1863 функцыі К.п. зведзены да вузка фінансавых пытанняў (размеркаванне прамых падаткаў, таргі на казённыя падрады, рэвізія казначэйстваў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКЛАДНА́Я,
першасны бухгалтарскі дакумент, прызначаны для афармлення аперацый па водпуску і прыёму таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Змяшчае назву арг-цыі, якая яе выпісала, нумар і дату, кім і каму адпушчаны тавар, яго найменне, колькасць, гатунак, цану, падставу для водпуску тавару, распіску матэрыяльна адказных асоб у яго водпуску і прыёме і інш. звесткі. Н. транспартная — асн. перавозачны дакумент, які рэгулюе адносіны паміж перавозчыкам, адпраўшчыкам, атрымальнікам грузу; афармляе і сведчыць дагавор на перавозку грузаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧЭ́П,
адна-, двух- ці шматвосевая павозка, якая буксіруецца аўтамабілем, цягачом ці трактарам. Прызначаны для перавозкі грузаў, пасажыраў (трансп. П.). Існуюць таксама спец. П.-майстэрні, аўтакрамы, дачныя фургоны і інш. Грузападымальнасць аднавосевых П. да 2 т, двухвосевых — 8 т; шматвосевых — 20—50 т і больш. Абсталёўваецца габарытнымі ліхтарамі і інш. На Беларусі П. вырабляюць на Мінскім аўтамабільным заводзе і прадпрыемстве «Туртранс» (Мінск).