гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, што іх вывучае. Сярод гукапісу вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, гукаперайманне, кальцо, эпіфара і інш. У паэт. практыцы яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтакс. арганізацыяй вершаванага радка. Напр., у «Песні званара» Я.Купалы гукавыя стыкі, анафары і эпіфары ўзмацняюць маст. выразнасць асанансу (на о, у, і, а) і алітэрацыі (на р, з, с, ц): «Разгубіцца мой звон ад акон да акон, // Думы збудзіць, па сэрцах удара, // Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, // Заварушацца яры, папары». У сучаснай паэзіі шырока ўжываюцца паўторы не толькі асобных гукаў, але і гукаспалучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́ЧНЫ СКАЗ,
сказ з рознымі аб’ектыўна-мадальнымі значэннямі, які служыць для выражэння эмацыянальна-ацэначных адносін да рэчаіснасці. Канструктыўныя элементы К.с.: выклічнікі, эмацыянальныя часціцы і клічная інтанацыя, якая заўсёды мае эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку — узрушанасць, урачыстасць і да т.п. Па характары вымаўлення клічнымі могуць быць апавядальныя сказы, пытальныя сказы і пабуджальныя сказы. У адрозненне ад няклічных сказаў К.с. вымаўляецца больш высокім напружаным тонам. Характэрна прэпазіцыя выказніка ці інш. члена сказа, які нясе інфарм. нагрузку. У канцы К.с. ставіцца клічнік. Шырока выкарыстоўваюцца ў размоўным стылі, у публіцыстыцы, мове маст. л-ры («Мой родны кут, як ты мне мілы!...»); не ўласцівы навук. і афіцыйна-дзелавому стылям мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МАН (Lehmann) Лілі (24.11.1848, г. Вюрцбург, Германія — 17.5.1929),
нямецкая спявачка (каларатурнае, пазней драм. сапрана). Вучылася ў маці, опернай спявачкі М.Т.Лёў. З 1865 салістка Часовага т-ра ў Празе, з 1869 у Берлінскай прыдворнай оперы. Сябравала з Р.Вагнерам, удзельнічала ў першым поўным выкананні яго тэтралогіі «Пярсцёнак нібелунга» ў Байройце. У 1886—90 гастраліравала ў ЗША. У яе рэпертуары было 170 партый, у т. л.: Ваглінда, Брунгільда, Артруда, Ізольда («Золата Рэйна», «Валькірыя» і «Зігфрыд», «Лаэнгрын», «Трыстан і Ізольда» Вагнера), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Норма («Норма» В.Беліні), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі). Вядома як вак. педагог; сярод вучняў В.Урсуляк. Аўтар аўтабіягр. кніг «Маё мастацтва спеваў» (1902), «Мой шлях» (1913) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН Міхаіл Аркадзевіч (Майсей Айзікавіч; н. 2.7.1920, г. Віцебск),
бел. музыкант, дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951). З 1946 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, у 1948—63 — секстэта домраў Бел. радыё і тэлебачання. У 1963—92 выкладаў у Мінскім пед. ін-це імя М.Горкага. Кіраўнік аркестраў, у т. л.нар. аркестра нар. інструментаў БДУ (1953—80). Аўтар аранжыровак для аркестра нар. інструментаў твораў муз. класікі і бел. кампазітараў (у т. л. галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Святочная уверцюра» А.Багатырова, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Кадрыля» Я.Цікоцкага, «Полька» М.Чуркіна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Леанід Васілевіч (13.12.1927—2.3.1991),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Тэатр. студыю пры Маскоўскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1950). Акцёр гэтага т-ра, з 1960 у Маскоўскім драм. т-ры імя Пушкіна, з 1965 у Т-ры імя Массавета, у 1986—87 у Малым т-ры. Выканальніцкае майстэрства было адметнае эмацыянальнай яркасцю, унутр. сілай. Іграў герояў пераважна складанага лёсу: Парфірый Пятровіч («Пецярбургскія сны» паводле Ф.Дастаеўскага, 1969), Аляксей Арлоў («Царскае паляванне» Л.Зорына, 1977) і інш. З 1972 здымаўся ў кіно: «Рускае поле» (1972), «І гэта ўсё пра яго» (1977, паводле В.Ліпатава), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978), «Ганна Паўлава» (1983), «Дзіцячы сад» (1984), «Змеялоў» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІГМАТЫ́ (сапр.Нігматулін) Рашыт Нігматулавіч
(9.2.1909, в. Дзінгізбай Вялікачарнігаўскага р-на Самарскай вобл., Расія — 13.10.1959),
башкірскі паэт.Нар. паэт Башкортастана (1959). Друкаваўся з 1926. Зб-кі вершаў і паэм «Уступ» (1933), «Жыццё, народжанае бурай» (1938), «Цудоўныя даліны Агідэлі» (1940), «У маім садзе» (1941) і інш. пра жыццё башкірскага народа ў 1920—30-я г. Тэма подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне ў кн. вершаў «Песні кахання і нянавісці» (1942), паэмах «Забі, мой сын, фашыста!» (1942), «Лісты тваёй нявесты» (1943), «Слова Башкортастана» (1944) і інш. Аўтар зб-каў публіцыстычных вершаў і паэм «Дзяўчына з Сакмара» (1952), «Прывітальнае слова» (1955). Пісаў п’есы, творы для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКА́Р Мікалай Мікітавіч (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993),
бел. мастак-кераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткі-беларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшук-пясняр» (1976), «Дударыкі-дудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАВЕ́РХАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 3.11.1949, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Дачка У.П.Сухаверхава. Скончыла Бел. тэатр.маст. ін-т (1971). З 1971 на Мінскім маст. камбінаце, з 1996 адначасова займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Сярод твораў габелены: «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага р-на (1986), «Беларусь» для рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для Палаца культуры ў в. Крупіца Мінскага р-на (1989), «Вясновы» і «Сонечны» для ўрадавай рэзідэнцыі ў г. Заслаўе (1995), а таксама «Сон-трава» (1976), «Восень» (1978), «Зачараваны край» (1981), «Сонечная сюіта», «Цвіценне» (абодва 1982), «Варажба на кававай гушчы», «Дарога» (абодва 1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001). Творы вызначаюцца рытмічнасцю кампазіцыі, гарманічнасцю колеравых суадносін, стрыманасцю каларыту і падкрэсленай дэкаратыўнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія),
бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-харавой музыкі, значнае месца займае музыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф.арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пракоф’ева (1973), лірычная кантата для хору і сімф.арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Беларускія карцінкі» для стр.арк. (1979), п’есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар.арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і інш.