бетон, які выкарыстоўваецца для буд-ва аб’ектаў або іх канструкцыйных элементаў, якія пастаянна ці перыядычна знаходзяцца ў кантакце з водным асяроддзем. Належыць да цяжкіх бетонаў (шчыльн. 2300—2500 кг/м³), шырока ўжываецца ў гідратэхнічным будаўніцтве. Мае пэўную воданепранікальнасць, марозаўстойлівасць, мех. трываласць і расцяжнасць, ступень лінейных змен пры ўвільгатненні, высыханні і інш. Гідратэхнічны бетон прыбаўляюць з розных відаў партландцэменту, буйных і дробных запаўняльнікаў (жвір, друз, пясок, сумесі зерняў цвёрдых і шчыльных парод), вады, дабавак (паверхнева-актыўныя, пластыфікавальныя і інш.).
Літ.:
Трапезников Л.П. Температурная трещиностойкость массивных бетонных сооружений. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,
цеплакроўныя жывёлы, у якіх перыяды пастаяннай т-ры цела зменьваюцца перыядамі значных яе ваганняў у залежнасці ад змен т-ры знешняга асяроддзя. Непастаянства т-ры цела ў адных з іх праяўляецца ў час працяглага сну (калібры, кажаны), у другіх — сезонна, у перыяд зімовай спячкі. У фауне Беларусі да гетэратэрмных жывёл належаць барсук, вожык звычайны, кажаны, соні, хамяк звычайны, янотападобны сабака і інш. млекакормячыя. Зрэдку да гетэратэрмных жывёл адносяць некаторых пайкілатэрмных жывёл, здольных пры пэўных умовах падтрымліваць т-ру цела больш высокую, чым т-ра асяроддзя (свойская пчала, чмялі, тунцы і інш.). Гл. таксама Гамаятэрмныя жывёлы.
расійскі прыродазнавец, заснавальнік эвалюц. палеанталогіі. Брат А.А.Кавалеўскага. Паслядоўнік і прапагандыст вучэння Ч.Дарвіна. У 1869—74 працаваў у Францыі, Германіі, Англіі, з 1875 у Пецярбургскім ун-це, з 1880 дацэнт Маскоўскага ун-та. Аўтар працы па гісторыі развіцця канечнасцей капытных жывёл. Першым з палеантолагаў дастасаваў эвалюц. вучэнне да праблем філагенезу пазваночных. Адкрыў узаемасувязь марфалогіі і функцыян.змен у залежнасці ад умоў існавання, адзначыў, што існуе залежнасць узаемасувязі з геал. пераўтварэннямі. Пераклаў на рус. мову шэраг работ Дарвіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ НАПРУ́ЖАННЯЎ,
рэзкае павелічэнне напружанняў механічных у месцах змен формы цела (каля краёў адтулін, выступаў, драпін, зварных швоў, у вуглах і інш.). Зоны К.н. з’яўляюцца месцамі пачатку пластычнай дэфармацыі або разбурэння.
К.н. ацэньваюць каэф. К.н. — адносінамі мясц. найбольшых каля месца канцэнтрацыі напружанняў да намінальных. Унутраныя К.н. ўзнікаюць пры неаднароднай структуры матэрыялу, пры наяўнасці ў ім пор і шчылін. Найб. небяспечныя К.н. пры знакапераменных і ўдарных нагрузках, нізкіх т-рах. Змяншаюць або ліквідуюць К.н. разгружальнымі надрэзамі, умацаваннем краёў адтулін, выразаў і інш. слабых месцаў наклёпам (накаткай, тэрмахім. апрацоўкай і інш.). Вывучаецца К.н. пругкасці тэорыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫ́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1661 Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй 1 ліп. ў мяст. Кардыс
(цяпер Кярдэ каля г. Тарту, Эстонія). Канчаткова завяршыў рас.-швед. вайну 1656—58. Апынуўшыся ў неспрыяльных умовах (шэраг паражэнняў ад войск Польшчы і ВКЛ, заключэнне Аліўскага міру 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй),
Расія ў абмен на згоду Швецыі не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 саступала Швецыі гарады, якія раней утрымлівала паводле Валіесарскага дагавора 1658 і пагаджалася на аднаўленне рас.-швед. мяжы, устаноўленай Сталбоўскім мірам 1617 (без выхаду да Балтыйскага м.). У 1683 дагавор пацверджаны без змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯСКЛЕРО́З (ад кардыя... + ...склероз),
міякардыясклероз, разрастанне злучальнай тканкі ў мышцы сэрца. Найчасцей бывае як вынік хранічнага ці вострага захворвання сэрца (інфаркт міякарда, міякардыт, кардыяміяпатыя, на фоне ішэмічнай хваробы сэрца). Першасны К. бывае рэдка. Постінфарктны К. — вынік некрозу ўчастка міякарда, велічыня яго адпавядае памерам інфаркту міякарда, рубцовыя палі не могуць скарачацца. К. без ачаговых некратычных змен развіваецца на фоне ішэмічнай хваробы сэрца. Міякардытычны К. — вынік міякардыту віруснага, бактэрыяльнага ці алергічнага генезу. Пры К. павялічваюцца памеры сэрца, развіваюцца сімптомы недастатковасці сардэчнага кровазвароту (задышка, тахікардыя, ацёкі, павелічэнне памераў печані, застоі крыві ў сасудах, лёгкіх і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЎЭ МЕ́ТАД,
метад даследавання монакрышталёў з дапамогай дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Выкарыстоўваецца для вызначэння прасторавай арыентацыі і рэальнай структуры монакрышталёў, іх пунктавай групы сіметрыі, змен крышталічнай структуры пад уздзеяннем т-ры, ціску, апрамянення і інш.
У Л.м. тонкі пучок рэнтгенаўскіх прамянёў неперарыўнага спектра падае на нерухомы монакрышталь. Рассеянае выпрамяненне ў напрамках, вызначаных паводле Брэга—Вульфа ўмоў, рэгіструецца на фотаплёнцы, размешчанай за крышталём, перпендыкулярна праменю; атрыманы відарыс наз. лаўэграмай (у выпадку вял. крышталёў плёнка размяшчаецца перад імі і лаўэграма наз. эпіграмай). Гл. таксама Рэнтгенаўскі структурны аналіз.
М.М.Аляхновіч.
Да арт.Лаўэ метад: лаўэграма крышталю меднага купарвасу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́Су тэрмадынаміцы і статыстычнай фізіцы,
фізічны працэс, які ўключае нераўнаважныя станы. Напр., устанаўленне раўнавагі (тэрмадынамічнай ці статыстычнай) у ізаляванай сістэме, якая знаходзіцца ў нераўнаважным стане. З’яўляецца неабарачальным працэсам і выклікае павелічэнне энтрапіі ў сістэме.
Калі ў ізаляванай сістэме існуюць неаднароднае поле т-р, градыенты канцэнтрацый і скорасцей упарадкаванага руху часцінак, то выкліканыя імі Н.п. цеплаправоднасці, дыфузіі, вязкага трэння будуць садзейнічаць выраўноўванню значэнняў тэрмадынамічных параметраў у розных частках сістэмы і ўстанаўленню раўнавагі. У неізаляваных сістэмах Н.п. могуць працякаць стацыянарна (без зменфіз. станаў сістэмы, напр., цеплаперадача пры пастаяннай рознасці т-р за кошт цеплаправоднасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАРЫ́ФМА [ад грэч. pan (pantos) усё + рыфма],
рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. Пашырана ў нар.-паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова:
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, —
Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТЫФІКА́ЦЫЯ (ад лац. ratificatio вырашаны, зацверджаны + facere рабіць). 1) зацвярджэнне вярх. органам улады пэўнай краіны дагавора міжнароднага. заключанага яе ўпаўнаважаным. Р. падлягаюць звычайна найб. важныя міжнар. дагаворы. Канстытуцыі большасці дзяржаў адносяць права Р. міжнар. дагавораў да кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы (з санкцыі вышэйшага заканад. органа або без яе) або непасрэдна да кампетэнцыі вышэйшага заканад. органа. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права Р. міжнар. дагавораў належыць Палаце прадстаўнікоў Нац. сходу.
2) У некаторых краінах (напр., ЗША, Расія і інш.) зацвярджэнне суб’ектамі федэрацыі, рэферэндумам або спецыяльна скліканымі органамі змен ці дапаўненняў да тэксту канстытуцыі, прынятых парламентам краіны.