НАВІ́ЦКІ (Міхаіл Фёдаравіч) (25.4.1933, г. Лагойск Мінскай вобл. — 28.11.1979),
бел.жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод работ: «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), «Студзень», «Адліга», «Фестывальны засяляецца» (усе 1963), «Партрэт штурмана Галіны Дакутовіч» (1964), «Снегапад», «Жураўлі» (абедзве 1969), «Восень на Мазыршчыне» (1971), «Світанне» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХО́МАЎ (Аляксей Фёдаравіч) (2.10. 1900, в. Варламава Валагодскай вобл., Расія — 14.4.1973),
расійскі графік і жывапісец. Нар.маст.СССР (1971). Правадз.чл.АМСССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскім вучылішчы Штыгліца (1915—17 і ў 1921), Вышэйшым маст,тэхн. ін-це (1922—25). З 1948 выкладаў ў Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (з 1949 праф.). Працаваў пераважна ў галіне кніжнай графікі. Супрацоўнічаў з дзіцячымі час. «Чиж», «Еж», «Костер». Аформіў кнігі «Майстар» С.Маршака (1927), «Бежын луг» І.Тургенева (1936, 1959), «Мароз, Чырвоны нос» М.Някрасава (1938, 1959), «Так» С.Міхалкова (1949), «Дзецям» У.Маякоўскага (1948), «Піліпок. Старонкі з азбукі» Л.Талстога (1968—70). Аўтар серыі літаграфій «Ленінград у дні блакады» (1942—44). У 1920—30-я г. працаваў і як жывапісец («Юная натуралістка», 1933). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1973.
Тв.:
Ленинградская летопись. Л., 1965.
Літ.:
Матафонов В.С. А.Ф.Пахомов. М., 1981.
А.Пахомаў. На Няву за вадой. З серыі «Ленінград у дні блакады» 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙКО́ (Баляслаў) (1877, Свянцянскі павет Віленскай губ. — 1939),
жывапісец. Вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе, у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1902 жыў у Парыжы. Меў персанальныя выстаўкі ў Парыжы і Ніццы. Працаваў у жанры пейзажа і нацюрморта. У пейзажах адлюстроўваў мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю А.Міцкевіча: «Від на Свіцязь», «Туганавічы». Творы Буйко зберагаюцца ў музеях Вільнюса, Варшавы, прыватных зборах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭНЧЫ́ЛЭ ((Băncilă) Актаў) (27.1.1872, г. Корні, Румынія — 3.4.1944),
румынскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Ясах (1887—93; выкладаў у ёй у 1916—37) і ў АМ у Мюнхене (1894—98). Аўтар цыклаў твораў пра сялянскае паўстанне 1907: «Адчай», «1907 год», «Апазнаванне забітых», «Пахаванне» (1907—12); карцін «Галодны», «Стары кравец» (абедзве 1908), «Рабочы» (1911), «Забастоўшчык» (1914), «У полі» (1915) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШЫНДЖАГЯ́Н (Геворк Захаравіч) (28.9.1857, г. Сігнахі, Грузія — 4.10.1925),
армянскі жывапісец-пейзажыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1879—83) у М.К.Клота.Зазнаў уплыў А.І.Куінджы. Працаваў у Тыфлісе. Лепшыя пейзажы прасякнуты эпічным адчуваннем прыроды, па-майстэрску перадаюць эфекты асвятлення («Бярозавы гай», 1883, «Севан у пахмурны дзень» (1897), «Возера Севан у летні дзень», 1903, «Арарат», 1912, «Севан у месячную ноч», 1914).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙТНІК (Бетнік, Бейтніг) Мацей (люты 1708 ці 1705 — 20.4.1749), бел.жывапісец. Выканаў насценныя размалёўкі ў езуіцкім калегіуме ў Жодзішках (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.; 1731—36), касцёле св. Міхала ў Нясвіжы (1736—37; капліца Святых анёлаў), езуіцкім касцёле ў Мінску (1737—45; у т. л. размалёўкі фамільнай капліцы надворнага маршалка літоўскага Ігната Завішы, 1739). У 1746—49 жыў у Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМА́Н ((Aman) Тэадор) (20.3.1831, г. Кымпулунг — 19.8.1891),
румынскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Францыі (1850—58). Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэв. 1848—49 у Валахіі. Аўтар гіст. палотнаў, прасякнутых нац.-вызв. ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сял. жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875).
рускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73) у А.П.Ласенкі. У 1779—1800 выкладчык, дырэктар Пецярбургскай АМ. Творы: «Вялікі князь Святаслаў, які цалуе маці і дзяцей сваіх пасля вяртання з Дуная ў Кіеў» (1773), «Геркулес на раздарожжы» (1801).
Тв.:
Краткое историческое известие о некоторых Российских художниках // Северный вестн. 1804. Ч. 1. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЎЗ ((Bellows) Джордж Уэслі) (12.8.1882, г. Калумбус, штат Агайо, ЗША — 8.1.1925),
амерыканскі жывапісец і графік, прадстаўнік рэалізму ў мастацтве ЗША пач. 20 ст. У свабодных па кампазіцыі жывапісных творах паказаў драм. карціну жыцця амер. гарадоў: «Стаўце ў Шаркі!» (1907—09), «Докеры» (1912), «Воз з пяском» (1917), «Дзеці на верандзе» (1919) і інш.
Літ.:
Christman M. C. S. Portraits by G. Bellows. Washington, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРА́ШАНКА (Леанід Паўлавіч) (н. 21.10.1924, г. Катоўск, Украіна),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак Малдовы (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Кішынёўскім маст. вучылішчы (1941—42). Аўтар акварэлей і афортаў на тэму гісторыі Малдовы: «Эвакуацыя» (1947), «Даніна крывёй» (1960), серый «Катоўскі» (1950) і «Спрадвечнае сяброўства» (1950—63), «За ўладу Саветаў» (1966—67; Дзярж. прэмія Малдовы 1967), «Салдаты рэвалюцыі» (1971).