АПЕЛЕ́С
(Apellēs; каля 380—300 да
старажытнагрэчаскі жывапісец. Працаваў у Эфесе, Косе, Александрыі, быў прыдворным мастаком македонскіх цароў. Пісаў на драўляных дошках тэмперай. Выкарыстоўваў белую, чорную, жоўтую і чырвоную фарбы, віртуозна валодаў святлаценем. Выканаў партрэты Філіпа II і яго сына Аляксандра Македонскага, аўтапартрэт.
Я.Ф.Шунейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)