КАРПЕ́ЗА (Ігнацій Іванавіч) (25.11.1898, в. Кугалеўка Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.1987),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1936 пам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір корпуса. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандуючы 15-м механізаваным корпусам, удзельнічаў у танк. бітвах пад гарадамі Дубна, Луцк і Роўна (Украіна). Да 1959 пам. і нам. камандуючага войскамі ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О’КО́НАР ((O’Connor) Артур) (4.7.1763, г. Мітчэлстаўн, Ірландыя — 25.4.1852),
дзеяч ірл.нац.-вызв. руху. Дзядзька Ф.Э.О’Конара. У 1791—95 чл.ірл. парламента. З 1796 чл.т-ва«Аб’яднаныя ірландцы», у 1798 адзін з кіраўнікоў т-ва ў правінцыях Ольстэр і Ленстэр; выступаў за ўстанаўленне ў Ірландыі дэмакр. рэспублікі з усеагульным выбарчым правам. У 1798—1803 зняволены брыт. ўладамі. Эмігрыраваў у Францыю. У 1804—07 генерал, камандзір франц.дывізіі ў напалеонаўскай арміі. Аўтар памфлетаў пра становішча ў Ірландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Аляксандр Васілевіч) (22.12.1880, г. Адэса, Украіна — 14.8.1937),
савецкі военачальнік, камдыў (1935). Беларус. Скончыў школу прапаршчыкаў у Адэсе (1915). На ваен. службе з 1914. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі: камандзір палка, брыгады, 27-й стралк.дывізіі на Усх. фронце, каманд. войскамі Зах. і Прыволжскай ваен. акруг. З 1930 пам. інспектара пяхоты РСЧА, нач. ф-та і пам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Чл.ЦВКБССР у 1924—25. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЦЕ́ЙКА (Міхаіл Канстанцінавіч) (21.11.1913, в. Раўкуцевічы Мінскага р-на — 21.4.1945),
генерал-маёр (1944). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Паўн.-Зах., Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір батальёна, палка, нач. штаба, камандзір дывізіі. Удзельнік абарончых баёў у Прыбалтыцы, ліквідацыі Дзямянскага (Наўгародская вобл., Расія) плацдарма праціўніка, вызвалення Правабярэжнай Украіны, Яска-Кішынёўскай, Сандамірска-Сілезскай і Ніжнесілезскай аперацый. Смяротна паранены ў баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯГО́ВА,
вёска ў Пасецкім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Старыя Дарогі. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 170 км ад Мінска. 408 ж., 169 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 121-й стралковай дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗЁННЫ (Сямён Міхайлавіч) (25.4.1883, хутар Казюрын Пралетарскага р-на Растоўскай вобл. — 26.10.1973),
савецкі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935), тройчы Герой Сав. Саюза (1958, 1963, 1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). Удзельнік рус.-японскай і 1-й сусв. войнаў (быў узнагароджаны 4 Георгіеўскімі крыжамі). Летам 1917 разам з Каўказскай кав. дывізіяй прыбыў у Мінск, выбраны старшынёй палкавога і чл. дывізіённага к-таў. Пад кіраўніцтвам Будзённага 1-я брыгада Каўказскай дывізіі разам з рэўкомам аршанскіх чыгуначнікаў раззброіла 5 эшалонаў карнілаўскай «дзікай» дывізіі, якая праз Оршу накіроўвалася на барацьбу з рэв. Петраградам. У час.грамадз. вайны сфарміраваў у 1918 конны атрад, які перарос у дывізію. З 1919 камандзір у Чырв. Арміі коннага корпуса і створанай на яго базе Першай Коннай арміі. У Вял.Айч. вайну камандуючы групай армій рэзерву Галоўнакамандавання, галоўнакамандуючы войскамі Паўд.-Зах. і Паўн.-Каўказскага напрамкаў, камандуючы Зах. рэзервовым і Паўн.-Каўказскім франтамі, кавалерыяй Узбр. Сіл СССР. Канд. у чл.ЦККПСС у 1934—39 і з 1952. Чл.ЦККПСС у 1939—52. Чл.ВЦВК, ЦВКСССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета СССР з 1938. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х г. сярод ваенных.
Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1948). З 1929 служыў у БВА. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк.дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944. У 1954—65 камандуючы войскамі ППА Маскоўскай акругі. У 1966—78 галоўнакамандуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫНЦЫ́,
шляхецкі род герба «Адынец» у ВКЛ.
Найб. вядомыя: Марцін, сын Яна, скарбнік смаленскі (1745). Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Гал. трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей, сярод іх пісьменнік А.Адынец. Верагодна, да гэтага роду належаў Вінцэнт Адынец (1865—1952) з сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам. Генерал рус. арміі, удзельнічаў у рус.-японскай вайне 1904—05. Служыў у Першым Польскім корпусе, Бел.-Літ.дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШКЕ́ВІЧ (Уладзімір Раманавіч) (30.3.1900, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1970),
генерал-палкоўнік (1954). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім і 3-м Прыбалт. франтах: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі, нач. штаба 3-га Прыбалт. фронту. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Эстоніі, Латвіі. З 1945 нач. штаба Прыбалт. і Закаўказскай ваен. акруг. У 1955—56 нач. кафедры Ваен. акадэміі Генштаба, да 1961 на навук. рабоце.