ЛІТО́ЎСКА-БЕЛАРУ́СКІЯ ДЫВІ́ЗІІ,

вайсковыя злучэнні Войска Польскага ў 1919—20. Першая Л.-б. д. фарміравалася на тэр. Гродзенскай, Ломжынскай і Сувалкаўскай губ. з добраахвотнікаў палякаў і беларусаў-католікаў, ураджэнцаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. Складалася з 3 стралк. брыгад і палка ўланаў. Дывізія і палкі мелі толькі свае геагр. назвы без агульнай нумарацыі. Дзейнічала на бел.-літ. фронце польскіх войск. У лютым 1919 заняла Беласток, у крас. правяла наступальную аперацыю ў раёне Баранавіч і Навагрудка, у ліп.жн. дзейнічала супраць войск 16-й арміі Зах. фронту, наступала на Мір і Стоўбцы, удзельнічала ў наступленні на Бабруйск. Вясной 1920 ёй нададзены № 1, а з Лідскага, Ковенскага, Слуцкага і Беластоцкага палкоў сфарміравана 2-я Л.-б. д., якая дыслацыравалася ў раёне Вільні. У ліп. 1920 у час наступлення Чырв. Арміі дывізіі са стратамі адышлі да Варшавы, удзельнічалі ў яе абароне. У канцы вер. 1920 пасля адступлення Чырв. Арміі камандзірам 1-й Л.-б. д. прызначаны ген. Л.Жалігоўскі, яе ўзмацнілі Лідскім і Ковенскім палкамі з 2-й Л.-б. д. 8.10.1920 паводле загаду Ю.Пілсудскага Жалігоўскі ў знак нязгоды перадачы Вільні і Віленскага краю Літве ўзняў т.зв. «бунт» 1-й Л.-б. д. 9.10.1920 заняў Вільню, 12.10.1920 абвясціў пра стварэнне Сярэдняй Літвы. Дывізіі атрымалі агульную нумарацыю: 1-я Л.-б. д. стала 19-й, 2-я — 20-й дывізіяй Войска Польскага.

А.П.Грыцкевіч.

т. 9, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыві́зія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыві́зія дыві́зіі
Р. дыві́зіі дыві́зій
Д. дыві́зіі дыві́зіям
В. дыві́зію дыві́зіі
Т. дыві́зіяй
дыві́зіяю
дыві́зіямі
М. дыві́зіі дыві́зіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кама́ндаванне, -я, н.

1. гл. камандаваць.

2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў.

Вярхоўнае к.

К. дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штади́в (штаб диви́зии) м. штаб дыві́зіі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нач...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) начальнік, напр.: начгас (начальнік гаспадарчай часткі), начдыў (начальнік дывізіі), начштаба (начальнік штаба);

2) які начальствуе, напр., начсастаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камды́ў, ‑дыва, м.

Камандзір дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начды́ў, -ды́ва м. (нача́льнік дыві́зіі) начди́в (нача́льник диви́зии)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начды́ў, ‑а, м.

Уст. Начальнік, камандзір дывізіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начди́в (нача́льник диви́зии) воен. начды́ў, -ды́ва м. (нача́льнік дыві́зіі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Divisinsabzeichen [-vi-] n -s, - апазнава́льны знак дыві́зіі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)