ЛІТО́ЎСКА-БЕЛАРУ́СКІЯ ДЫВІ́ЗІІ,

вайсковыя злучэнні Войска Польскага ў 1919—20. Першая Л.-б. д. фарміравалася на тэр. Гродзенскай, Ломжынскай і Сувалкаўскай губ. з добраахвотнікаў палякаў і беларусаў-католікаў, ураджэнцаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. Складалася з 3 стралк. брыгад і палка ўланаў. Дывізія і палкі мелі толькі свае геагр. назвы без агульнай нумарацыі. Дзейнічала на бел.-літ. фронце польскіх войск. У лютым 1919 заняла Беласток, у крас. правяла наступальную аперацыю ў раёне Баранавіч і Навагрудка, у ліп.жн. дзейнічала супраць войск 16-й арміі Зах. фронту, наступала на Мір і Стоўбцы, удзельнічала ў наступленні на Бабруйск. Вясной 1920 ёй нададзены № 1, а з Лідскага, Ковенскага, Слуцкага і Беластоцкага палкоў сфарміравана 2-я Л.-б. д., якая дыслацыравалася ў раёне Вільні. У ліп. 1920 у час наступлення Чырв. Арміі дывізіі са стратамі адышлі да Варшавы, удзельнічалі ў яе абароне. У канцы вер. 1920 пасля адступлення Чырв. Арміі камандзірам 1-й Л.-б. д. прызначаны ген. Л.​Жалігоўскі, яе ўзмацнілі Лідскім і Ковенскім палкамі з 2-й Л.-б. д. 8.10.1920 паводле загаду Ю.Пілсудскага Жалігоўскі ў знак нязгоды перадачы Вільні і Віленскага краю Літве ўзняў т.зв. «бунт» 1-й Л.-б. д. 9.10.1920 заняў Вільню, 12.10.1920 абвясціў пра стварэнне Сярэдняй Літвы. Дывізіі атрымалі агульную нумарацыю: 1-я Л.-б. д. стала 19-й, 2-я — 20-й дывізіяй Войска Польскага.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 9, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Іваноў А. В. (камандзір дывізіі) 8/276

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́НГВА (Раман Войцехавіч) (8.7.1891, Варшава — 8.2.1938),

савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Петраградзе, камендант поштаў і тэлеграфа. З лют. 1918 у Чырв. Арміі, з чэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач. Зах. дывізіілют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. З вер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыўся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.вер. 1920 камандуючы 1-й польскай Чырв. Арміяй, потым нач. 5-й стралк. дывізіі. З ліст. 1920 у разведупраўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр. ваен. акругі, потым ваен. аташэ ў Кітаі. З 1927 камандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. З 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.

П.​А.​Селіванаў.

т. 9, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЖЫ́ВАНЬ (Анеля Тадэвушаўна) (1925, хутар каля с. Садовае Цярнопальскай вобл., Украіна — 12.10.1943),

удзельніца баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943). У 1943 добраахвотна ўступіла ў жаночую роту аўтаматчыкаў 1-й Польскай дывізіі імя Т.​Касцюшкі. Вызначылася 12.10.1943 у час бою каля в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Калі ў час бамбардзіроўкі загарэлася машына з дакументамі штаба дывізіі, К. кінулася ратаваць дакументы і параненых. Загінула ў агні.

т. 8, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛАВІ́ДАЎ (Ігар Мікалаевіч) (18.4.1910, в. Падгароддзе Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1984),

генерал-лейтэнант артылерыі (1966). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял. Айч. вайну на Зах., Волхаўскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: нач. штаба артыл. дывізіі, камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі. Удзельнік Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманскай, Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай і Венскай аперацый. Да 1969 на камандных пасадах у Сав. Арміі.

т. 10, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕНЕ́ВІЧ (Баляслаў Альбінавіч) (21.11.1907, в. Дварэц Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.5.1969),

генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах, камандзір стралк. палка, дывізіі. З снеж. 1943 у Войску Польскім: нач. штаба корпуса, арміі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Варшавы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. У 1945—54 на адказных пасадах у Войску Польскім і Сав. Арміі.

т. 8, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЯРО́ (Ігнат Вікенцьевіч) (11.1.1897, г. Віцебск — 13.7.1944),

генерал-маёр (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. З 1932 выкладчык у ваен. акадэміях, на курсах «Выстрал». У Вял. Айч. вайну на Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах: нач. штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, нам. камандзіра і камандзір дывізіі, нам. камандзіра 13-га гвардз. стралк. корпуса. Загінуў у баі ў г. Паставы Віцебскай вобл.

т. 8, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЗЮКО́Ў (Аляксандр Ільіч) (26.3.1900, г. Гомель — 25.7.1942),

Герой Сав. Саюза (1941), ген.-маёр (1942). Брат П.І.Лізюкова. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У 1927—31 і з 1940 на выкладчыцкай рабоце. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім франтах: нам. камандзіра танк. дывізіі, камандзір мотастралк. дывізіі, стралк. корпуса, камандуючы танк. арміяй. Вызначыўся ў абарончых баях пад Барысавам і на пераправе цераз Дняпро. Удзельнік абароны Масквы. Загінуў у баі. Аўтар кніг па ваен. справе.

А.І.Лізюкоў.

т. 9, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТА́ЛАЎ (Рыгор Міхайлавіч) (н. 28.1.1915, Віцебск),

Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1965). Скончыў Мінскае пях. вучылішча (1937), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1959). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м Укр. франтах; нач. аператыўнага аддзялення штаба дывізіі, камандзір стралк. палка, нам. камандзіра дывізіі. Удзельнік баёў на Доне, пад Сталінградам, Белгарадам, вызвалення Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад Краменчуга, захопе і расшырэнні плацдарма на правым беразе ракі. Да 1971 у Сав. Арміі.

т. 2, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́РЧЫЦ (Уладзіслаў Вікенцьевіч) (1.9.1893, в. Багдановічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.10.1966),

ваенны дзеяч, ген.-палк. (1946). Скончыў курсы старшага камсаставу «Выстрал» (1923, 1930), Вышэйшыя акад. курсы пры ваен. акадэміі Генштаба (1953). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1926 камандзір палка, нач. штаба дывізіі, корпуса, на выкладчыцкай рабоце ў ваен. навуч. установах. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. З 1944 у Войску Польскім, у 1945—54 нач. Генштаба Войска Польскага, адначасова з 1950 віцэ-міністр Нац. абароны Польшчы. З 1954 у СССР.

У.В.Корчыц.

т. 8, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)