МУСХЕЛІШВІ́ЛІ Мікалай Іванавіч (16.2.1891, Тбілісі — 15.7.1976),
грузінскі матэматык і механік, стваральнік тбіліскай матэм. школы. Акад.АНСССР (1939) і АНГруз. ССР (1941). З 1941 прэзідэнт, з 1972 ганаровы прэзідэнт АНГруз. ССР. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1941 дырэктар Тбіліскага матэм. ін-та АНГруз. ССР. Навук. працы па тэорыі пругкасці, інтэгральных ураўненнях, гранічных задачах тэорыі аналіт. функцый. Адным з першых пачаў выкарыстоўваць тэорыю функцый камплекснай пераменнай да задач тэорыі пругкасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНЕШВІ́ЛІ Іосіф Эліёзавіч (6.4.1918, с. Карданахі Гурджаанскага р-на, Грузія — 7.10.1980),
грузінскіпаэт. Скончыў Тбіліскі ун-т (1942). Друкаваўся з 1938. У цэнтры паэмы «Аповесць пра адну дзяўчыну» (1952) вобраз гераіні Вял.Айч. вайны Зоі Рухадзе. Аўтар цыклаў вершаў пра Арменію, Казахстан, Грузію: «На зямлі Казахстана» (1955), «Стварэнне Грузіі» (1971) і інш., зб-ка публіцыстычнай і інтымнай лірыкі «Гады і вершы» (1977). Пісаў для дзяцей (зб. «Вясна Грузіі», 1964). На бел. мову яго асобныя вершы пераклалі В.Вітка, Ю.Свірка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДЖЫКІ́ДЗЕ Гурам Іванавіч (н. 22.4.1933, Тбілісі),
грузінскі пісьменнік. Друкуецца з 1957. Раманы «Сёмае неба» (1967), «Камень чыстай вады» (1972), «Год актыўнага сонца» (1978) пра духоўную дэградацыю чалавека; раман-фантасмагорыя «Спіраль» (1985—86) — прыклад антыінтэлектуалізму ў навук. фантастыцы; раман «Кола д’ябла» (1996) пра трагедыю таленавітай асобы, што стала на шлях канфармізму ў жорсткіх ідэалагічных рамках. Аўтар зб-каў апавяданняў «Маркіза» (1961), «Вясёлы космас» (1964), «Зімовы дзень» (1970), «Аргенціна! Аргенціна!» (1979), кн. нарысаў «Залатая каманда» (1965).
Тв.:
Рус.пер. — Камень чистой воды. Тбилиси, 1974;
Год активного солнца: Романы.
М., 1983; Песочные часы: Романы, повесть, рассказы. Тбилиси, 1985; Спираль. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААКА́ДЗЕ Георгій, Вялікі Маўраві (каля 1580, с. Пелі, Грузія — 13.10.1629), грузінскідзярж. дзеяч і палкаводзец. Паходзіў з царскіх азнауры. У 1608—12 правіцель (маўраві) Тбілісі. У выніку феад. міжусобіц у 1612 уцёк у Іран. У 1620 шах Ірана Абас / прызначыў С. апекуном малалетняга цара васальнага Картлійскага царства Сімона II — фактычным правіцелем дзяржавы.
У 1625 С. ўзначаліў антыіранскае паўстанне. Пасля паражэння ў Марабдзінскай бітве 1.7.1625 вёў партызанскую вайну, якая прымусіла шаха Ірана прызнаць царом Тэймураза I. Неўзабаве С. падняў мяцеж супраць Тэймураза I, але ў 1628 разбіты, уцёк у Турцыю, дзе быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТКІЛА́ВА Зураб Лаўрэнцьевіч (н. 12.3.1937, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў тбіліскія політэхн.ін-т (1960) і кансерваторыю (1965). З 1965 саліст Грузінскага т-ра оперы і балета, з 1974 — Вял.т-ра Расіі. Выкананне адметнае тэмпераментам і задушэўнасцю. Сярод лепшых партый: Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазе («Кармэн» Ж.Бізэ), Арзакан («Выкраданне Месяца» А.Тактакішвілі). 1-я прэмія і Гран-пры на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя Ф.Віньяса (1970), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (1970). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1981). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Тбіліскі тэатр.ін-т (1951). З 1951 у Т-ры імя Ш.Руставелі ў Тбілісі. Творчасці ўласцівы майстэрства імправізацыі і пераўтварэння. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.Какабадзе), Рычард III, кароль Лір («Рычард III», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Аздак («Каўказскі мелавы круг» Б.Брэхта). Здымаўся ў кіно: «Страказа», «Саджанцы», «На парозе жыцця», «Смерць філатэліста», «Старыя млыны», «Дрэва жадання», «Грузінская хроніка XIX стагоддзя», «Рукі ўверх!», «Шлях дадому», «Перамога» (роля І.Сталіна). Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ Іраклій Вісарыёнавіч (23.11.1909, г. Хоні, Грузія — 13.1. 1992),
грузінскіпаэт.Акад.АН Грузіі (1960). Герой Сац. Працы (1979). Скончыў Тбіліскі ун-т (1931). У 1966—92 гал. рэдактар Груз. Энцыклапедыі. Асн. тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зб-каў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш.Руставелі 1966), літ.-крыт. артыкулаў (зб. «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кн. «Па дарогах Індыі» Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІТАШВІ́ЛІ Георгій Міхайлавіч (27.2.1893, Баку — 4.7.1966),
грузінскі акцёр. Нар.арт. Грузіі (1934). Вучыўся ў школе сцэн. мастацтва ў Пецярбургу (1913—15). У 1915 выступаў у т-рах Таганрога, Уладзікаўказа, Баку, Батумі, з 1920 у драм. т-ры ў Тбілісі (цяпер Груз.т-р імя Ш.Руставелі). Яго творчасць вызначалася вял.сцэн. культурай, мяккай, высакароднай манерай выканання, рамантычнай узнёсласцю. Сярод роляў: Міндзія («Ламара» паводле Важы Пшавелы), Гелахсан («Тэтнульд» Ш.Дадыяні), Гарсія Лорка («Алькасар» Г.Мдывані), Гадуноў («Вялікі гасудар» У.Салаўёва), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЛІЯ Георгій Мікалаевіч (н. 25.8.1930, Тбілісі),
расійскі і грузінскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маск. архітэктурны ін-т (1955), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1959). З 1960 на «Масфільме». Дэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І.Таланкіным). Здымае псіхал. драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970, Дзярж. прэмія СССР 1978), сатыр. («Трыццаць тры», 1966), фантаст. камедыі («Кін-дза-дза», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979, Дзярж. прэмія Расіі 1981; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сац. прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАРЫЯ́ДЗЕ Сярго (Сяргей) Аляксандравіч (1.7.1909, Баку — 13.4.1971),
грузінскі акцёр. Нар.арт.СССР (1958). Вучыўся ў Тбіліскім ун-це. З 1928 акцёр Груз.т-ра імя К.Марджанішвілі, з 1956 — Т-ра імя Ш.Руставелі (абодва ў Тбілісі). Стварыў камед., рамантычна ўзнёслыя, з тонкім псіхалагізмам вобразы. Сярод лепшых роляў: Урыэль Акоста («Урыэль Акоста» К.Гуцкова), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Крэонт («Антыгона» Ж.Ануя), Маленькі велікан («Чынчрака» Нахуцрышвілі) і інш. З 1934 здымаўся ў кіно: «Дзень апошні, дзень першы», «Бацька салдата» (Ленінская прэмія 1966) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952 і Грузіі 1971.
Літ.:
Твалчрелидзе Т., Церетели К. Серго Закариадзе // Актеры советского кино. М., 1967. Вып. 3.