бел.геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1974), праф. (1976). Скончыў БДУ (1957). З 1957 ва Упраўленні геалогіі, з 1967 у Мінскім пед. ун-це. Працы па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі. Даследаваў ніжне- і сярэднеантрапагенавыя адклады, рэканструяваў этапы развіцця прыроды ў антрапагене на тэр. Беларусі, даследаваў будову антрапагенавых адкладаў бас. Сажа. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Нижний и средний антропоген Белоруссии. Мн., 1974;
Общая геология. Мн., 1976 (разам з Г.У.Гурскім);
Историческая геология с элементами палеонтологии. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЛАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 22.5.1925, в. Касаурка Сакольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія),
бел.геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1971). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1952). З 1972 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы па прагнозе радовішчаў жал. руд, рэдкіх і высакародных металаў у дакембрыйскім крышт. фундаменце Беларусі і Прыбалтыкі, складанні прагнозна-металагенічных карт фундамента Бел.-Прыбалтыйскага рэгіёна.
Тв.:
Проблема поисков рудных месторождений в Белоруссии // Полезные ископаемые Белоруссии: Сб. науч. зр. Мн., 1975;
Геологические и металлогенические особенности Белорусского кристаллического массива (разам з Ю.А.Дзеравянкіным, Л.Л.Шатрубавым) // Сов. геология. 1980. № 9.
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1925, чл.-кар. 1914). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883). З 1892 праф. Тартускага ун-та, з 1902 — Вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу, адначасова пецярбургскіх політэхн. ін-та (1902—30) і ун-та (з 1921). У 1925—29 першы дырэктар Глебавага ін-та АНСССР, у 1930—38 заснавальнік і дырэктар Петраграфічнага ін-та АНСССР, першы дырэктар Вулканалагічнай станцыі на Камчатцы. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі (абгрунтаваў уяўленні аб петраграфічных правінцыях, даў хім. класіфікацыю горных парод), крышталяграфіі, мінералогіі, вулканалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Адам Пятровіч) (н. 11.7.1939, в. Асташкавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1975), праф. (1994). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (1970). З 1977 у Гомельскім дзярж. ун-це (у 1979—87 і 1990—98 дэкан, у 1984—98 заг. кафедры). Навук. працы па ацэнцы ўплыву геал. будовы і гідрагеал. рэжыму Прыпяцкага прагіну на структуру геатэрмічных палёў, ролі тэхнагенных палёў у фарміраванні геаэкалагічных умоў тэр. Гомельскай агламерацыі. Удзельнічаў у геал. картаграфаванні тэр. Беларусі магнітна-тэлурычным метадам.
Тв.:
Физика Земли. Гомель, 1994;
Геофизические методы исследований: Гидрогеотермия. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІН (Аляксандр Майсеевіч) (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942),
бел.геолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). З 1927 нам.нач. горнага аддзела ВСНГ, з 1931 нам.нач.Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел.НДІ прам-сці. У 1937—41 у Бел.геал. упраўленні (нам.нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш.Навук. працы па карысных выкапнях Беларусі і перспектывах іх выкарыстання. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЖГІРЭ́ВІЧ (Лідзія Фёдараўна) (н. 1.1.1931, г. Петразаводск),
бел.геолаг. Д-р геолага-мінер.н. (1989). Скончыла Далёкаўсходні політэхн.ін-т (1954; Уладзівасток). З 1965 на Беларусі, у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, з 1994 — у н.-д. прадпрыемстве «Белгеа». Навук. працы па петраграфіі каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, паходжанні і размяшчэнні карысных выкапняў, катагенезе, літолага-фацыяльным і фармацыйным аналізе асадкавых тоўшчаў фанеразою Беларусі і інш. рэгіёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСО́ВІЧ (Канстанцін Адамавіч) (21.5.1869, в. Акцябр Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 25.9.1919),
бел. прыродазнавец, геолаг, географ і хімік; заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеагеаграфіі Еўрап. Поўначы і Запаляр’я Усх. Сібіры. За ўдзел у рэв. руху ў 1894 арыштаваны, у ссылцы ў Архангельскай губ. (1896—99). Даследаваў чацвярцічныя адклады, узначальваў партыю Рус. палярнай экспедыцыі на Новасібірскія а-вы (1900—02). Вывучаў геалогію Хараўлахскіх гор і нізоўяў Лены (1908—09), збярог шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта (Нац. музей гісторыі прыроды, Парыж). Займаўся чацвярцічнай геалогіяй Паволжа і Кубані. Імем Валасовіча названы мыс на в-ве Бальшавік у архіпелагу Паўн. Зямля, выкапнёвыя расліны і жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Залман Абрамавіч) (5.4.1908, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 16.2.1987),
бел.геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1973). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1936). Працаваў у Бел.геал. упраўленні, Ін-це геал. навук АНБССР, Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, тэктанічнага развіцця структур, фарміраванні нафтавых радовішчаў, пошуках карысных выкапняў Беларусі. Адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солей і нафты на Беларусі.
Тв.:
Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (у сааўт.);
Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (разам з А.М.Сінічкінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Уільям Морыс) (12.2.1850, г. Філадэльфія, ЗША — 5.2.1934),
амерыканскі геолаг і географ. Скончыў Гарвардскі ун-т (1870) і працаваў у ім з 1876. Праф. (1890). Заснавальнік Асацыяцыі амер. географаў (1904) і прэзідэнт Амерыканскага геал.т-ва (1911), ганаровы чл. многіх геал. і геагр. т-ваў (у т. л. Рускага геагр.т-ва). У 1890—1915 працаваў у Геал. службе ЗША, вёў даследчую работу ў розных раёнах ЗША, у краінах Паўд. Амерыкі і Зах. Еўропы. У 1903 пабываў у пустынных раёнах Туркестана. У 1890-х г. распрацаваў вучэнне аб геагр. цыклах (тэорыя развіцця рэльефу зямной паверхні). Стварыў школу геамарфолагаў. Увёў новы тып адлюстравання рэльефу — блок-дыяграмы, мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАРЫ́ЦКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.3.1884, г. Уфа, Башкортастан — 23.7.1952),
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1909). У 1939—41 дырэктар Ін-та геал. навук АНСССР. У 1944—52 арганізатар і дырэктар Лабараторыі вулканалогіі АНСССР. У 1946—49 акад.-сакратар аддз.геал.геагр. навук АНСССР. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі і геалогіі рудных радовішчаў. Вывучаў патухлыя вулканы Арменіі, стараж. вулканізм Урала, вулканы Камчацка-Курыльскай дугі. Распрацаваў навук. кірунак у петраграфіі — петрахімію. Яго імем наз. мінерал заварыцкіт. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.