ручай у Палескім р-не Кіеўскай вобл. Украіны (верхняе цячэнне) і Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. (ніжняе цячэнне), правы прыток р. Жалонь (бас.р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Вадазбор нізінны (пл. 99 км²). Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Дзянісавічы Палескага р-на і на працягу 2,4 км цячэ на тэр. Украіны, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Ражава Нараўлянскага р-на. Цячэ ў зоне адсялення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЕ́Я, Рудзейка,
рака ў Магілёўскім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Раста (бас.р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 318 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Макаўня Магілёўскага р-на, вусце ў межах в. Цемналессе Чавускага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. 0,2—0,5 км, у асобных месцах да 1 км. Рэчышча на працягу 7,9 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй па цячэнні звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДО́ВАЯ РЭ́ЧКА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р.Спанаўка (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 28 км (разам з каналам). Пл. вадазбору 115 км². Цячэ на ПдЗ Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Хмялёўка Маларыцкага р-на, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Знаменка Брэсцкага р-на. Каналізавана 11,6 км рэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЛЮ́БАЎ (Аляксей Пятровіч) (28.3.1824, с. Памяранне Ленінградскай вобласці — 7.11.1896),
рускі жывапісец-марыніст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1850—53), у 1854—60 працаваў у Парыжы, Дзюсельдорфе. З 1873 жыў у Францыі. На пачатку творчага шляху зазнаў уплыў І.Айвазоўскага. Аўтар рамантычных пленэрных пейзажаў і панарамных марскіх баталій: «Грэнгамская бітва» (1866), «Лес у Вёле. Нармандыя» (1871), «Вусце Нявы» (1872) і інш. Заснаваў Мастацкі музей імя А.М.Радзішчава (1885) і Рысавальнае вучылішча ў Саратаве (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК 2-і, Бобрыч,
рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 710 км². Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала за 2 км на ПнУ ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй пераважна трапецападобная. Пойма невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРЫ́М ((Amorim) Энрыке) (25.7.1900, г. Сальта, Уругвай — 28.7.1960),
уругвайскі пісьменнік. Літ. дзейнасць пачаў у 1920 (зб. вершаў «Дваццаць год»). Большасць твораў пра жыццё сялянства (трылогія «Арба», 1933, «Пасяленец Агіляр», 1934, «Конь і яго цень», 1941). Вострыя сац. канфлікты ўзняты ў раманах «Дзевяць месяцаў над Неўкенам» (1946), «Перамога не прыходзіць сама» (1952); у рамане «Вусце» (1958) спроба прасачыць усю гісторыю Уругвая. Аўтар паэт.зб. «Мая радзіма» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЁШКІН (Уладзімір Ігнатавіч) (н. 8.1.1.1928, в. Церабель Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. настаўнік Беларусі (1976). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). Настаўнічаў. У 1970—79 дырэктар выд-ва «Народная асвета», у 1979—87 — СШ № 23 у Мінску. Друкуецца з 1949. Аўтар зб-каў вершаў пра выхаванне маладога пакалення, жыццё і працу, гіст. памяць народа «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей зб. «Званкі-званочкі» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СВІЧ, Несвіж,
рака ў Брагінскім і Хойніцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Брагінка (бас.р. Прыпяць). Даўж. 37 км. Пл. вадазбору 489 км². Пачынаецца каля в. Кулажын у месцы зліцця каналаў Слабодскага і Радзінскага, вусце за 1 км на У ад в. Чыкалавічы Брагінскага р-на. Цячэ па нізіне Гомельскага Палесся, на працягу 9 км па мяжы з Украінай. Рэчышча на працягу 24 км уверх ад вусця каналізаванае (шыр. 7—12 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПА́НЫ (Rapana),
род марскіх пярэдняшчэлепных малюскаў сям. пурпуровых смаўжоў. 3 віды. Пашыраны ў морах Д.Усходу. Від Р. тамазіяна (R. thomasiana, або R. venosa) занесена ў Чорнае м., адкуль пашыраецца ўздоўж узбярэжжа Міжземнага мора.
Ракавіна даўж. да 22 см, шырокаавальнай формы, шаравата-карычняватая, са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае, часта ярка афарбаванае (белае, жоўтае, аранжавае). Драпежнікі. Выдзяленні гіпабранхіяльнай залозы ядавітыя для двухстворкавых малюскаў (вустрыц, мідый), якімі Р. кормяцца. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́СЕНКА,
рака ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 271 км². Пачынаецца за 1 км на У ад в. Пішчыкі, вусце на паўн. ускраіне в. Расасна. Цячэ па зах. схілах Смаленскага ўзв. Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.