Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЦЕ,
радовішча мелу каля в. Вусце Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Пластавы паклад прымеркаваны да верхнемелавых адкладаў. Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты. Разведаныя запасы 23 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,9—16,8 м, ускрыша 0,2—9,4 м. Прыдатны для вытв-сці вапны.
т. 4, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вусце (радовішча мелу, Чэрыкаўскі р-н) 12/18
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЦЕ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Вусце». За 18 км на Пд ад г. Орша, 98 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Чэрвена. 942 ж., 345 двароў (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча жал. веку і раннефеад. часу.
т. 4, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вусце (в., Верхнядзвінскі р-н) 3/44 (к.), 177
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вусце (в., Чавускі р-н) 3/177; 11/171 (к.), 172
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вусце (в., Чэрыкаўскі р-н) 3/177; 11/265 (к.), 266
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вусце (в., Аршанскі р-н) 1/485 (к.), 486; 3/177; 9/311
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СЦЕ ракі, месца ўпадзення ракі ў мора, возера, інш. раку, а таксама месца, да якога даходзіць вадацёк. Адрозніваюць вусці: простыя, калі рэчышча не падзяляецца на рукавы і захоўваецца яго шырыня (р. Тыбр); дэльты (р. Ніл); эстуарыі (р. Тэмза); ліманныя (р. Паўд. Буг); вісячыя (у гарах); сляпыя, калі рака не даходзіць да вадаёма ці інш. ракі.
На тэр. Беларусі пераважаюць простыя вусці рэк.
т. 4, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўж. 33 км. Пачынаецца каля в. Бобрык, праходзіць каля в. Старыя і Новыя Галоўчыцы, вусце за 1 км на Пн ад в. Дземенка.
т. 4, с. 470
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)