горад у Іспаніі, на в-ве Гран-Канарыя ў групе Канарскіх а-воў. Адм. ц.прав. Лас-Пальмас. Засн. ў 1478. 342 тыс.ж. (1991). Аванпорт Л.-П. — Пуэрта-дэла-Лус. Важны транзітны пункт трансатлантычных зносін. Бункерная база і суднарамонт. Міжнар. аэрапорт. Рыбалоўства. Прам-сць плодакансервавая і рыбаперапрацоўчая. Музей мастацтваў. Прыморскі кліматычны курорт. Арх. помнікі 15—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЕ́ПАЯ (Liepāja),
горад, раённы цэнтр уЛатвіі. Вядомы з 1253, з 1625 горад, да 1917 наз. Лібава. Нас. 97,3 тыс.ж. (1997). Незамярзаючы порт на Балтыйскім м.Чыг. вузел. База рыбалоўнага флоту. Прам-сць: металургічная, машынабуд., харч., лёгкая, дрэваапрацоўчая. Пед.ін-т. 2 тэатры. Гіст. і маст. музеі. Прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт. Цэрквы св. Ганны (17 ст.), Трысвіенібас (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СТАК (Rostock),
горад на ПнУ Германіі, пры ўпадзенні р. Варнаў у Балтыйскае м., у зямлі Мекленбург—Пярэдняя Памеранія. Засн. ў пач. 13 ст. Каля 250 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел, паромная сувязь з Даніяй, нафтаправодам звязаны з г. Швет. Прам-сць: судна- і дызелебудаванне, эл.-тэхн., хім., швейная, рыбаперапрацоўчая. Рыбалоўная база. Марскі курорт Варнемюндэ. Ун-т (з 1419). Арх. помнікі 13—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц.аўт.вобл. Канарскія а-вы і прав. Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНАЛУ́ЛУ (Honolulu),
горад і порт, адм. ц. Гавайскіх а-воў, штата ЗША. Размешчаны на паўд. беразе в-ва Ааху. Засн. ў 1816. 371,3 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л.ваен.базаПёрл-Харбар) больш за 800 тыс.ж. (1992). Найважнейшы вузел марскіх і паветр. шляхоў праз Ціхі ак.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (цукр., рыбакансервавая, перапрацоўка трапічных фруктаў), нафтаперапр., суднабуд. і суднарамонтная. Цэнтр турызму. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГДЫ́НЯ (Gdynia),
горад на Пн Польшчы. Пабудавана ў 1924—36 як адзіны на той час порт Польшчы на Балтыйскім м. 250,6 тыс.ж. (1993). Уваходзіць у агламерацыю Труймяста (Гдыня, Гданьск, Сопат). Марскі порт. Вываз вугалю, увоз руд, збожжа, нафтапрадуктаў. Суднабудаванне, разнастайнае машынабудаванне, харч. (рыбная, тлушчавая, мясная) прам-сць. Рыбалавецкая база. 2 ВНУ, 2 т-ры, 4 музеі (у т. л. ваенна-марскі). НДІ марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ТКАВІЦКІ ТОРФАБРЫКЕ́ТНЫ ЗАВО́Д Пабудаваны ў 1982 ў п. Чырвонае Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Чырвонае» (1971). Спецыялізуецца на выпуску торфабрыкету. З 1996 разам з ВА «Беларусьнафта» вырабляе сарбенты для утылізацыі разліваў нафты на вадзе і зямлі. Сыравінная база — радовішча торфу Булеў Мох у Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах. Пачатковыя прамысл. запасы торфу 46 800 тыс.т, на 1.1.1997—2800 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР-ДЭЛЬ-ПЛА́ТА (Mar del Plata),
горад на У Аргенціны. Засн. ў 1874. Каля 450 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Атлантычным ак. Прыморскі кліматычны курорт, адзін з найб. у Паўд. Амерыцы. Прам-сць: харч. (у т. л. рыбакансервавая), папяровая і абутковая. Рыбалоўства. Ун-т. Цэнтр турызму. Ваенна-марская база. Міжнар. шахматныя турніры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Oakland),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Прыгарад г.Сан-Францыска. Засн. ў 1-й пал. 19 ст. Каля 380 тыс.ж., з прыгарадамі 2 млн.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на ўсх. беразе зал. Сан-Францыска; злучаны з г. Сан-Францыска мостам цераз заліў. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, металаапр., харч., металургічная, хімічная. Аўтазборачныя з-ды. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАПА́ЎЛАЎСК-КАМЧА́ЦКІ,
горад, цэнтр Камчацкай вобл. ў Расіі, на ўсх. беразе п-ва Камчатка. Засн. ў 1740; у 1822—1924 наз. Петрапаўлаўскі порт. 204,8 тыс.ж. (1996). Порт у Авачынскай губе Ціхага ак. Аэрапорт. База рыбалавецкага флоту. Суднабуд. верф; суднарамонтны; суднарамонтна-мех. з-ды, ВА «Камчатрыбпрам», бляшаначная ф-ка і інш.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. З ВНУ. Ін-т вулканалогіі Рас.АН. Драм.тэатр. Музей.