САБАЛЕ́ЎСКІ (Анатоль Вікенцьевіч) (н. 27.5.1932, в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. тэатразнавец, крытык, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1974), праф. (1975). Ганаровы д-р навук Ташкенцкага ін-та мастацтваў імя М.Уйгура (1998). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (у 1990—93 заг. аддзела міжнар.культ. працэсаў). З 1961 выкладае ў Бел.АМ (у 1972—90 заг. кафедры, у 1984—89 рэктар), з 1993 у Бел. ун-це культуры (у 1993—2000 заг кафедры), адначасова ў 1992—98 гал. рэдактар час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»), Даследуе пытанні гісторыі тэорыі і сучаснай практыкі бел. тэатра, драматургіі, узаемасувязей бел.тэатр. мастацтва з культурамі інш. народаў, творчасць дзеячаў сцэны. Укладальнік, рэдактар тэкстаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да кн. «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (т. 1—2, 1975; 2-е выд.т. 1—3, 1997—2000), аўтар раздзелаў да кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983); складальнік, рэдактар і аўтар артыкулаў да кн. «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—98), рэдактар і аўтар уступных артыкулаў у кн. «Беларуская драматургія» (кн. 1—4, 1994—97), аўтар раздзела «Беларускі тэатр» у кн. «Савецкае акцёрскае мастацтва, 50—70-я гг.» (1982), аповесці «Жылі-былі хлопцы...» (1961), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАК ((Buck) Перл) (26.6.1892, г. Хілсбара, штат Зах. Віргінія, ЗША — 6.3.1973),
амерыканская пісьменніца. Чл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1951). Аўтар раманаў пра Кітай: «Усходні вецер, заходні вецер» (1930), «Зямля» (1931, Пулітцэраўская прэмія; бел.пер. 1937), «Сыны» (1932), «Маці» (1934), «Дом, які распадаецца» (1935). Пад псеўд. І.Седж публікавала сац.-бытавыя і «сямейныя» раманы з амер. жыцця: «Партрэт аднаго шлюбу» (1945), «Родзічы» (1949) і інш. Выступала за раўнапраўе неграў, супраць каланіялізму, папярэджвала пра небяспеку атамнай вайны (раман «Загадай раніцы», 1959). Аўтар зб-каў апавяданняў («Далёка і блізка», 1948, і інш.), кн. для дзяцей, мемуараў («Некалькі маіх светаў», 1954). Нобелеўская прэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАРЫ́КІН (Пётр Дзмітрыевіч) (27.8.1836, г. Ніжні Ноўгарад — 12.8.1921),
рускі пісьменнік. Ганаровы акадэмік Пецярб.АН (1900). Вучыўся ў Казанскім і Дэрпцкім ун-тах. У 1863—65 рэдактар-выдавец час. «Библиотека для чтения». З пач. 1890-х г. за мяжою. Аўтар больш як 100 раманаў, аповесцяў, п’ес, у якіх моцны ўплыў натуралізму. У раманах «Дзялкі» (1872—73), «Кітай-горад» (1882), «Васіль Цёркін» (1892), аповесці «Паразумнеў» (1890) і інш. адлюстраваў жыццё рус. грамадства ў 2-й пал. 19 ст.Аўтар даследавання «Еўрапейскі раман у XIX стагоддзі» (т. 1, 1900), мемуараў «За паўвеку».
Тв.:
Собрание романов, повестей и рассказов. Т. 1—12. СПб., 1897;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙНІ́ (сапр.Садрыдзін Саід-Мурадзада; 27.4.1878, кішлак Сактарэ, каля г. Гіждуван, Узбекістан — 15.7.1954),
таджыкскі пісьменнік, вучоны. Ганаровы акад.АН Узбекістана (1943), 1-ы прэзідэнт АН Таджыкістана (з 1951). Вучыўся ў бухарскіх медрэсе. Пісаў на тадж. і узб. мовах. Прапагандаваў асв. ідэі. Аўтарзб. вершаў «Іскры рэвалюцыі» (1923). Талент Айні-бытапісца выявіўся ў аповесці «Адзіна» (1924), раманах «Дахунда» (1930), «Рабы» (1935). Аўтаркн. «Успаміны» (кн. 1—4, 1949—54), прац па гісторыі і л-ры народаў Сярэдняй Азіі, пра творчасць Рудакі, Ібн Сіна, Фірдаўсі, Саадзі, Наваі і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Айни Х. Жизнь Садриддина Айни: (краткий хронол. очерк). Душанбе, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЫЯ́Н ((Burian) Эміль Францішак) (11.6.1904, г. Пльзень, Чэхія — 9.8.1959),
чэшскі рэжысёр, драматург.Нар.арт. Чэхаславакіі (1954). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1927). Аўтар 8 опер і 4 балетаў, сімф. і камерна-інстр. твораў, музыкі да спектакляў, кінафільмаў. З 1929 выступаў як рэжысёр драм.т-ра. Заснаваў у Празе т-р «Д-34», дзе ставіў вострапаліт. спектаклі. Яго пастаноўкі адметныя разнастайнасцю жанраў, пошукамі новых выразных сродкаў, спалучэннем слова, музыкі і пластыкі. Аўтар і пастаноўшчык п’ес «Вайна» (1935), «Народная сюіта» (1938), заснаваных на нар. фальклоры. У 1941—45 у канцлагеры. Пасля вызвалення паставіў спектаклі «Швейк» паводле Я.Гашака, «Опера жабракоў» Б.Брэхта, «На дне» М.Горкага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЬКО́ВІЧ ((Wańkowicz) Мельхіёр) (10.1.1892, в. Калюжыца Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 10.9.1974),
польскі празаік і публіцыст. З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі ун-т (1922). Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Анер’еная рэвалюцыя» (1934). З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву. Аўтаргіст. аповесці з часоў грамадз. вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выд., 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БАР ((Gábor) Андар) (24.1.1884, в. Уйнеп, Венгрыя — 20.1.1953),
венгерскі пісьменнік. Скончыў Будапешцкі ун-т. У 1920—50 у эміграцыі, у 1933—45 у СССР. Літ. дзейнасць пачаў у 1900. Аўтар зб-каў вершаў «Арговань» (1920), «Таму што ганьба жыць і не заклікаць» (1923), рамана «Доктар Ніхто» (т. 1—2, 1946), сатыр. п’есак і фельетонаў («Пешцкія рыданні. Кніга пра вялікі горад», 1912) і інш. Пераклаў на венг. мову бел.нар. песні «Маё жаданне», «З-за лесу сонца ўсходзіць...», вершы Я.Купалы «Абвілася краіна...», «А хто там ідзе?», «Выйдзі...», «Выпраўляла маці сына», «Хвалююцца морскія хвалі...», «Гэй наперад!» і інш.Аўтарарт. «Янка Купала, беларускі паэт» (1941).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧАНКА (Надзея Іванаўна) (30.9 1905, г. Керч, Украіна — 5.7.1990),
бел. графік. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931) і Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1948). Выкладала ў Мінскім маст. вучылішчы (1950—60). Працавала пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар твораў, якія вылучаюцца актыўным, дасканалым малюнкам, гарманічным колерам, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў: аўтапартрэт (1944), партрэты «Лётчык», «Герой Савецкага Саюза» (абодва 1946), «Брыгадзір Макаранка» (1953), Я.Маўра (1956), І.Мележа (1957), П.Глебкі, М.Міхалапа (абодва 1958) і інш. Сярод інш. работ: «Ліст ад унука», шэраг пейзажаў.
Літ.:
Н.І.Галоўчанка / Аўтар тэксту Т.Ф.Ляўкова. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМІРЧА́Н (Дэрэнік Карапетавіч) (18.2.1877, г. Ахалкалакі, Арменія — 6.12.1956),
армянскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Арменіі (1940). Акад.АН Арменіі (1953). Вучыўся ў Эчміядзінскай духоўнай акадэміі (1892—94). Скончыў тбіліскую семінарыю Нэрсісян (1897), Жэнеўскі ун-т (1909). Друкаваўся з 1893. Аўтарпаэт. кніг «Вершы» (1899 і 1913), «Вясна» (1920). Найб. ярка яго талент выявіўся ў драматургіі і прозе. Пра гіст. мінулае арм. народа раманы «Вардананк» (т. 1—2, 1943—46), «Месроп Маштоц» (незавершаны, кн. 1, 1956). Аўтар п’ес «Фасфарычны прамень» (1932), «Напалеон Каркацян» (1934), прац па літаратура-, мова- і мастацтвазнаўстве, гістарыяграфіі. На бел. мову творы Д. пераклалі В.Лукша, М.Татур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯРО́Ў (Ізяслаў Рыгоравіч) (н. 21.2.1938, г. Чавусы Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1966). Працуе ў газ. «Светлагорскія навіны» на Гомельшчыне. Узначальвае ў Светлагорску карцінную галерэю «Традыцыя» (з 1992). Піша на рус. мове. Друкуецца з 1957. Аўтар зб-каў «Сябры мае — сведкі мае» (1981), «Тут, на трапяткой зямлі» (1989), «На адлегласці позірку і душы» (1990), «А душа і ў малітве баліць» (1994). Піша для дзяцей (зб-кі вершаў «Мой равеснік», 1975; «Цукеркавае дрэва», 1980; «Наш двор», 1997, з С.Шах). У творах тэмы пасляваен. дзяцінства, роздум над жыццём сучасніка і складанасцю чалавечых узаемаадносін. Аўтар мастацтвазнаўчых артыкулаў пра творчасць бел. мастакоў.