горад у Рас Федэрацыі, цэнтр Комі-Пярмяцкай аўт.акругі. Размешчаны ў Перадураллі, пры ўпадзенні р. Кува ў р. Іньва (бас.р. Кама). Засн. ў 16 ст., горад з 1938. 33,7 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сцьдрэваапр., металаапр., харч. і інш.Драм. т-р. Краязнаўчы музей. Спарткомплекс «Парма» (з трамплінамі 40 і 60 м). Нікольскі сабор (1792—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАР’Я́Н-МАР,
горад, цэнтр Ненецкай аўт.акругі. у Расіі. Размешчаны за Паўн. палярным кругам, у зоне пашырэння шматгадовамёрзлых парод, на Пячорскай нізіне, на адной з праток р. Пячора. Засн. ў пач. 1930-х г. 19,2 тыс.ж. (1996). Марская і рачная прыстань, за 110 км ад Баранцава м. Прам. прадпрыемствы. акц.т-ва «Пячорскі лес», рыба- і мясакамбінаты, масларобны з-д. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц.акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-д штучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ (Максім Андрэевіч) (9.8.1903, г. Полацк — 11.7.1960),
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1955). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1927), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1924. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У 1942—44 нач. штаба арміі Далёкаўсх. фронту. З 1944 у Генштабе Сав. Арміі. З 1954 нач. штаба Забайкальскай ваен.акругі, з 1956 у ваенна-навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЖУ́Л, Банжул (Banjul),
горад, сталіца Гамбіі. Адм. ц.акругі Банджул. Засн. ў 1816. Да 1973 называўся Батэрст. 150 тыс.ж. (1990). Порт на в-ве Сент-Мэры ў вусці р. Гамбія. Ачыстка, апрацоўка і вываз арахісу, вытв-сць арахісавага алею. Рачное і марское рыбалоўства. Перапрацоўка гародніны і рыбы. Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., мэблевай, паліграф. прам-сці; аўтарамонт. Суднаверф. Музей. Нац.б-ка. На Пд ад Банджула — міжнар. аэрапорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад),
узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
частка глебава-біякліматычнага пояса, глебавай зоны або падзоны са спецыфічнымі асаблівасцямі глеб і ўмоў глебаўтварэння, звязанымі з увільгатненнем і тэмпературным рэжымам. Займаюць тэрыторыі, межы якіх праходзяць у шыротным напрамку. Падзяляюцца на глебава-кліматычныя акругі. На тэр. Беларусі адпаведна глебава-геагр. раянаванню вылучаны Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая глебавыя правінцыі, якія адрозніваюцца глебавым покрывам, геамарфалагічнай будовай, тэмпературным рэжымам. Гл.Глебава-геаграфічнае раянаванне і карту да яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАНКО́Ў (Нічыпар Эмануілавіч) (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПСваен.акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАР (Іосіф Канстанцінавіч) (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),
генерал-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач штаба брыгады, дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен.акругі, 1-ы нам.нач.цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Сургуцкім р-не Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1965. Распрацоўваецца з 1970. Выяўлены 4 нафтавыя гарызонты на глыб. 1,9—2,5 км у адкладах ніжняга мелу. Паклады пластовыя, скляпенневыя, пластова-літалагічныя. Эфектыўная магутнасць пластоў 12—30 м. Шчыльн. нафты 0,87—0,89 г/см³, уключае серу 1,3—2,08%. Спосаб эксплуатацыі — законтурнае завадненне. Цэнтр здабычы г. Ніжнявартаўск.