ЧУ́КЧЫ (саманазва лыг’оравэтл’ан — сапраўдныя людзі),

народ у Рас. Федэрацыі (15,1 тыс. чал., 1995), карэннае насельніцтва Чукоцкай аўтаномнай акругі (каля 12 тыс. чал.). Жывуць таксама ў Каракскай аўт. акрузе (1.5 тыс. чал.) і ў Ніжнекалымскім р-не Якуціі (1,3 тыс. чал.). Гавораць на чукоцкай мове. Частка вернікаў праваслаўныя, большасць прытрымліваецца традыц. вераванняў.

т. 17, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)