арыфметычнае дзеянне, адваротнае множанню. Падзяліць лік a (дзеліва) на b (дзельнік адрозны ад нуля) — значыць знайсці такі лік x (дзель), што здабытак bx = a (або xb = a). Для абазначэння Дз. выкарыстоўваюць знакі двукроп’я (a:b), гарыз. () або нахільнай (a/b) рысы.
Для рацыянальных лікаў (цэлых, дробных і нуля) Дз. адназначнае і заўсёды магчымае (акрамя Дз. на нуль, што немагчыма). Умежах цэлых лікаў — адназначнае, але не заўсёды магчымае, напр., 6 дзеліцца на 2 і 3, але не дзеліцца на 5. Абагульненнем звычайнага Дз. з’яўляецца Дз. з астачай. Падзяліць цэлыя неадмоўныя лікі a на b — знайсці такія цэлыя неадмоўныя лікі x і y, якія задавальнялі б патрабаванні a = bx + y, y < b, дзе x — няпоўная дзель (пры y ≠ 0) ці дзель (пры y = 0); y — астача. Гл. таксама Падзельнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІТРО́Н [ад грэч. stabilis устойлівы, пастаянны + (элек)трон],
газаразрадны ці паўправадніковы дыёд, напружанне на якім застаецца практычна пастаянным пры зменах (у пэўных межах) сілы току, што працякае праз яго. Прызначаны для стабілізацыі напружання.
Прынцып дзеяння газаразраднага С. грунтуецца на рэзкім нарастанні току пры тлеючым ці каронным разрадзе. Такія С. маюць халодны (ненапалены) катод. Межы стабілізацыі ад 70 да 160 В (С. тлеючага разраду) і ад 0,4 да 30 кВ (С. кароннага разраду). Паўправадніковы С. працуе ў вобласці адваротных напружанняў дыёда, якая адпавядае эл. прабою яго электронна-дзірачнага пераходу. Межы стабілізацыі ад 3 да 180 В. С. выкарыстоўваюцца ў параметрычных стабілізатарах напружання, апорных крыніцах сілкавання, калібратарах току і напружання, лічбавых вымяральных прыладах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭК (англ. check),
грашовы дакумент устаноўленай формы; адзін з відаў каштоўных папер. Друкуецца на спец. паперы са ступенямі аховы. З’яўляецца распараджэннем чэкадаўца (асобы, якая выпісала Ч.) банку або інш. крэдытнай установе аб выплаце ўказанай у Ч. сумы грошай трымальніку Ч. (асобе, якой выдадзены Ч.). Гэта сума здымаецца з чэкавага рахунку чэкадаўца ў банку і пераводзіцца або выдаецца банкам чэкатрымальніку; банк можа аплаціць Ч. і за кошт крэдыту чэкадаўца. Ч. бываюць імянныя (на пэўную асобу), ордэрныя (на карысць якой-н. асобы), прад’яўнічыя (на прад’яўніка). Ч. сапраўдны на працягу пэўнага тэрміну. Для разлікаў паміж банкамі выкарыстоўваюцца Ч. банкаўскія. Таксама Ч. наз. квітанцыю касы аб прыёме грошай ад пакупніка ў рознічным гандлі, якая сведчыць пра аплату і дае магчымасць атрымаць пакупку. Дзейнічае ў межах крамы, дзе ён аплачаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСПЕРАПЫ́ННАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, злучаных у адзіны вытв. паток, што забяспечвае бесперапыннае пераўтварэнне зыходнай сыравіны ў гатовы прадукт. Тэхнал. працэсы ў бесперапыннай вытворчасці арганізуюцца ў межахвытв. ліній, участкаў, цэхаў ці ўсяго прадпрыемства. Пашырана ў галінах прам-сці, якія ажыццяўляюць масавы выпуск прадукцыі на аснове спалучэння асобных дэталяў (камплектуючых) у адзінае цэлае (швейная, абутковая, гадзіннікавая прам-сць), а таксама ў галінах, на якіх бесперапыннасць вытв. працэсу абумоўлена характарам тэхналогіі (энергетыка, металургія). Апошнія працуюць кругласутачна, без спынення ў выхадныя і святочныя дні, а рамонт абсталявання ажыццяўляецца ў час работы ці з выкарыстаннем рэзервовых апаратаў і агрэгатаў. Для бесперапыннай вытворчасці характэрны высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці. Яна, як правіла, скарачае час вытв-сці прадукцыі, забяспечвае больш поўнае выкарыстанне асн. фондаў, паскарае абарачальнасць абаротных сродкаў, спрыяе росту прадукцыйнасці працы. Найб. эфект дае ў паточнай вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́Я ВЕ́РХНЯЯ,
прыродная вобласць Зах. Афрыкі, уздоўж узбярэжжа Атлантычнага ак. і Гвінейскага зал., паміж 10 — 12°паўн. ш. на Пн і 9—10°усх. д. на У. Большую ч.тэр. займае Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, пераважныя выш. 500—1000 м, найб. — да 1948 м (г. Бінтымані). Уздоўж акіяна цягнецца нізінная раўніна шыр. 50—200 км. Клімат экватарыяльны і экватарыяльны мусонны. Сярэднямесячная т-ра 21 — 29 °C, ападкаў ад 1000—1500 мм на Пн да 3000—4000 мм на прыморскай нізіне. Шматлікія мнагаводныя рэкі, самыя вялікія — Нігер, Вольта. Ва ўнутр. раёнах Гвінеі Верхняй высакатраўныя саванны на чырвоных фералітных глебах, па далінах рэк галерэйныя лясы. Вільготныя трапічныя і лістападныя лясы прыбярэжнай раўніны значна зведзены; на забалочаных узбярэжжах мангравыя лясы і хмызнякі. Умежах Гвінеі Верхняй поўнасцю або часткова размешчаны Гвінея-Бісау, Гвінея, Сьера-Леоне, Ліберыя, Кот-д’Івуар, Гана, Тога, Бенін, Нігерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРО́НЫ [ад гіпер... + (нукл) оны],
нестабільныя барыёны з масамі, большымі за масу нейтрона. Час існавання гіперонаў каля 10−10с. Характарызуюцца спец. квантавым лікам дзіўнасцю. Гіпероны (Λ° — гіпероны) адкрыты ў касм. прамянях (1947).
Вядомы некалькі тыпаў нейтральных і зараджаных гіперонаў: лямбда (Λ°), сігма (Σ+, Σ°, Σ−), ксі (Ξ, Ξ°) і амега (Ω), дзе верхнія знакі «+», «-» і «о» пры сімвалах гіперонаў пазначаюць знак эл. зараду, роўнага элементарнаму электрычнаму зараду. Для кожнага гіперона існуе адпаведная антычасціца. Гіпероны нараджаюцца ў моцных узаемадзеяннях, распадаюцца ў выніку слабых узаемадзеянняў на нуклоны і лёгкія часціцы: пімезоны, электроны і нейтрына. Уласцівасці гіперонаў можна растлумачыць умежах кваркавай мадэлі, паводле якой гіпероны, як і інш. барыёны, складаюцца з 3 кваркаў, прычым у склад гіперонаў абавязкова ўваходзіць S-кварк — носьбіт дзіўнасці. Пры ўзаемадзеянні часціц высокіх энергій з атамнымі ядрамі могуць узнікаць гіпер’ядры. Гл. таксама Узаемадзеянні элементарных часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЭДЫТЫ́Ў,
разліковы ці грашовы дакумент у выглядзе даручэння аднаго банка другому зрабіць аплату за адгружаны тавар, выкананыя работы (паслугі) ці выдаць прад’яўніку акрэдытыва пэўную суму грошай пры выкананні пэўных умоў.
Бываюць акрэдытывы: грашовы — імянны дакумент, што выдаецца банкам асобе, якая ўнесла пэўную суму і жадае атрымаць яе цалкам ці часткамі ў інш. горадзе на працягу агаворанага часу; таварны — форма безнаяўных разлікаў, пры якой разліковыя дакументы аплачваюцца плацельшчыкам на месцы знаходжання пастаўшчыка за кошт сродкаў, спецыяльна забраніраваных у банку аплачваемым бокам, ці аплата гэтых дакументаў гарантавана банкам; адзыўны — можа быць ануляваны банкам, што яго адкрыў; безадзыўны — з’яўляецца цвёрдым абавязацельствам банка-эмітэнта; пацверджаны — гарантаваны банкам, які яго адкрыў; непацверджаны — без гарантый банка; рэвальверны — па меры выкарыстання аўтаматычна папаўняецца ў межах устаноўленай агульнай сумы ліміту і тэрміну дзеяння; пераводны — цалкам ці часткова можа быць выкарыстаны інш. асобамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ МАЛАДА́Я ПЛАТФО́РМА,
платформавая вобласць з палеазойскім складкавым фундаментам і мезазойска-кайназойскім (месцамі верхняпермскім) чахлом, якая знаходзіцца ў Зах. і Сярэдняй Еўропе паміж альпійскімі складкавымі збудаваннямі Пірэнеяў і Альпаў на ПдЗ і Пд, акіянскімі плітамі катлавіны Нансена і Баранцава мора на Пн і краявым швом (зонай Тэйсейра—Торнквіста) Усходне-Еўрапейскай старажытнай платформы на У. Для яе характэрна рэзка акрэсленая блокавая будова: платформа разбіта на высока ўзнятыя масівы (Багемскі, Рэйнскі, Армарыканскі, Цэнтральны) і выступы (Гарц, Вагезы, Шварцвальд) і глыбока апушчаныя ўпадзіны (Польска-Германская, Паўд. Германская, Парыжская, Аквітанская, Цюрынгская, Субгерцынская). Умежах платформы развіты рыфтавыя сістэмы: кайназойская рэйнская і мезазойская паўночнаморская. З паўночнаморскай звязаны буйнейшыя радовішчы нафты і газу. Да адкладаў цэхштэйна (верхняя перм) прымеркаваны буйныя радовішчы каменнай і калійнай солей, да кам.-вуг. адкладаў — каменны вугаль, пермскіх і неагенавых — буры вугаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНЫ ВЕ́ЦЕР,
пастаяннае радыяльнае распаўсюджванне плазмы сонечнай кароны ў міжпланетную прастору. Утварэнне С.в. звязана з патокам энергіі, што паступае ў сонечную карону з больш глыбокіх слаёў Сонца. Пры высокіх т-рах, якія існуюць у кароне (1,5-106К), ціск яе вышэйшых слаёў не ўраўнаважвае газавы ціск рэчыва кароны, і яна расшыраецца. С.в. складаецца з пратонаў, электронаў, невял. колькасці іонаў гелію і інш. Структура С.в. звязана з магн. полем Сонца і мяняецца са зменай сонечнай актыўнасці. За кошт С.в. Сонца губляе 10−34Дж/с энергіі і штогод 10−14 часткі масы. Умежах арбіты Зямлі канцэнтрацыя пратонаў 6 см−3, скорасць 400 км/с. Пры набліжэнні С.в. да Зямлі на мяжы з яе магнітасферай узнікае магнітагідрадынамічная ўдарная хваля, што прыводзіць да істотных дэфармацый магнітнага поля Зямлі — узнікаюць магнітныя буры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Валерый Віктаравіч (н. 26.5.1946, г. Брэст),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1993 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы, гісторыі бел. мастацтва. Устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення эл.-магн. хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гіратрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.
Тв.:
Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976 (разам з Ф.І.Фёдаравым);
Достижения физической оптики в Белоруссии. Мн., 1979 (разам з Б.В.Бокуцем);
Расщепление пучка при полном отражении, обусловленное ограниченностью среды (разам з М.М.Пунько) // Письма в ЖЭТФ. 1984. Т. 39, вып. 1;
Скульптура // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1988. Т. 2.